зо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Нябеснае цела, якое па сваёй прыродзе падобна на Сонца і ўяўляецца чалавеку на начным небе ззяючай кропкай. Палярная зорка. Вячэрняя зорка. □ Неба было ўсыпана зоркамі, нібы зернямі залатой пшаніцы. Шамякін. // перан. Шчасце, удача, лёс. Аднак цяпер, пасля таго, што адбылося тут ля рэчкі, я ўжо смела ўспомніў той выпадак і паверыў у сваю зорку. Карпюк.

2. Геаметрычная фігура з востраканцовымі выступамі, раўнамерна размешчанымі па акружнасці; прадмет у форме падобнай фігуры. Пяціканцовая зорка. Намаляваць зорку. □ Калі самалёты заходзілі на трэці круг, Мікодым выразна бачыў чырвоныя зоркі на крылах. Сабаленка. // Воінскі значок у выглядзе пяціканцовай зоркі, які носяць на фуражцы, шапцы і пад. На галаве ў .. [Сяргейкі] быў чырвонаармейскі шлем з вялікай чырвонай зоркай. Хомчанка. // Знак узнагароды, ордэн ці медаль у форме зоркі. У Базыля цэлая торба кніжак і газет розных, на грудзях зорка чырванее... Нікановіч. // Светлая пляма на ілбе ў жывёл. Цяля з зоркай.

3. перан. Пра чалавека вялікага таленту, які праславіўся сваёй дзейнасцю. Янка Купала — зорка першай велічыні не толькі Ў беларускай паэзіі, але і ва ўсім літаратурным свеце. Юрэвіч.

•••

Блукаючыя зоркі — зоркі, якія не маюць пастаяннай арбіты.

Марская зорка — марская беспазваночная жывёліна тыпу ігласкурых.

Зоркі з неба хапаць гл. хапаць.

Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай гл. нарадзіцца.

Пуцяводная зорка — пра тое, што вызначае кірунак, развіццё чаго‑н.

Узыходзячая зорка — чалавек, які пачынае набываць вядомасць, славу ў якой‑н. галіне дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратазо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Нябеснае цела, з якога ўтвараецца зорка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзянні́ца ж. (ранішняя зорка) Mrgenrot n -(e)s; Mrgenröte f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

э́ас

(гр. eos = ранішняя зорка, ад Eos = імя багіні ранішняй зоркі ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

ранішняя зорка (у паэзіі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зорка

т. 7, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ху́ценька, прысл.

Разм. Ласк. да хутка. Зорка, ой, зоранька Ветла міргае. Хуценька-скоранька Рань заіграе. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АСТРА...

(ад грэч. astron зорка),

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам «зорка», «зорны», напрыклад, астраметрыя, астранавігацыя.

т. 2, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕТЭЛЬГЕ́ЙЗЕ,

а Арыёна, пераменная чырвоная зорка нулявой зорнай велічыні ў сузор’і Арыёна; зорка-звышгігант. Мае радыус, роўны 850 радыусаў Сонца.

т. 3, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

rozgwiazda

ж. заал. марская зорка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«Залатая зорка»

т. 6, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)