знікненнепігменту скуры ў выніку некаторых захворванняў, а таксама пры прыёме некаторых лякарстваў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нірва́на
(санскр. nirvana = знікненне, згасанне)
стан спакою і шчасця, які, паводле будызму, дасягаецца адмаўленнем ад жыццёвых клопатаў і імкненняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стандартыза́цыя, ‑і, ж.
1. Устанаўленне адзіных абавязковых стандартаў на што‑н. Стандартызацыя дэталей. Стандартызацыя тавараў. □ У XIX ст. усталёўваецца пэўная стандартызацыя драўляных канструкцый і форм.«Помнікі».// Устанаўленне аднастайных, тыпавых форм арганізацыі. Стандартызацыя праектаў будаўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэмі́сія
(лац. remissio = памяншэнне, паслабленне)
1) часовае паслабленне або знікненне праяўленняў хваробы;
2) скідка для выраўноўвання сумы плацяжу па рахунку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫМІРА́ННЕ, у экалогіі стан папуляцыі, які характарызуецца ўстойлівым перавышэннем смяротнасці над нараджальнасцю; у тэорыі эвалюцыізнікненне любой таксанамічнай групы арганізмаў без пакідання даччыных формаў. Акрамя шматлікіх фактаў вымірання асобных папуляцый і відаў вядомы прыклады поўнага вымірання цэлых атрадаў (аманіты, шчытковыя рыбы, стэгацэфалы, іхтыязаўры, дыназаўры), класаў (псілафіты, трылабіты і інш.), тыпаў (археацыяты). Прычыны вымірання асобных папуляцый і відаў звычайна звязаны з павелічэннем смяротнасці ў выніку адмоўнага ўздзеяння знешніх фактараў (змена клімату, канкурэнцыя, дзейнасць чалавека і інш.), радзей — з уплывам унутраных фактараў (інбрыдзінг — скрыжаванне блізкароднасных арганізмаў, неспрыяльная палавая ці ўзроставая структура папуляцыі). Віды, якія выміраюць, уключаюцца ў Чырв. кнігу і ахоўваюцца дзяржавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Schwundm -es
1) стра́та, знікне́нне
2) мед. атрафі́я
3) усу́шка, уса́дка
4) радыё затуха́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КО́МІ-ПЯРМЯ́ЦКАЯ МО́ВА,
адна з пермскіх моў (галіна фіна-угорскіх моў). Блізкароднасная комі-зыранскай мове. Пашырана ў Комі-Пярмяцкай аўт. акрузе, Кіраўскай і Пермскай абл., розных раёнах Сібіры (Расія). Мае 4 гаворкі: паўд. (кудымкарска-інвенскі, ніжнеінвенскі, онькаўскі, нердвінскі дыялекты), паўн. (качэўскі, касінска-камскі, мысаўскі, верх-луп’інскі дыялекты), верхнякамскую і комі-язвінскую. Характэрны дыялекты, якія не маюць гукаў «л», «в», марфалагізацыя і фаналагізацыя націску, знікненне спрадвечных лічэбнікаў.
Літ. мова пачала складвацца з 1918. Пісьменства з 1918 на аснове рус. графікі, з 1920 са значна змененымі графемамі, з пач. 1930-х г. — лац., з канца 1930-х г. — рус. графіка з увядзеннем дадатковых літар «і», «о».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬМЕ́КІ (Olmec),
індзейскі народ, які ў 14—3 ст. да н.э. насяляў тэр. сучасных штатаў Веракрус, Табаска і Герэра (Мексіка). Назва ад плямёнаў, што жылі тут у 11—14 ст. Займаліся лядным земляробствам і рыбалоўствам, былі выдатнымі разьбярамі па камені. Узвялі буйныя цырыманіяльныя цэнтры Ла-Вента, Трэс-Сапотэс і інш. Захавалася шмат помнікаў манум. скульптуры. Вядомы каменныя статуэткі істотаў, у якіх зліваюцца рысы чалавека і ягуара, — папярэднікі бога дажджу ў майя і інш. народаў. Іерогліфы альмекаў не прачытаны; верагодна, на іх падставе з’явіліся іерогліфы майя. Росквіт культуры альмекаў прыпадае на пачатак 1-га тыс. да н.э. Паміж 600 і 400 да н.э.асн. цэнтры альмекаў былі разбураны ці пакінуты. Знікненне альмекаў верагодна, звязана з этнічнымі міграцыямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уцёкі, ‑аў; адз.няма.
1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне. [Камісар:] — Уступай у камсамол. Бачыў, што робіцца ў горадзе пасля ўцёкаў белых? Трэба ачысціць горад ад белагвардзейскага бруду...«Полымя».
2. Самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе‑н. Незагоеныя раны абвалілі камандзіра атрада ўжо на другі дзень пасля ўцёкаў са шпіталя.Паслядовіч.Рыхтаваліся ўцёкі з лагера вялікай групы палонных.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
going1[ˈgəʊɪŋ]n.
1.fml адыхо́д; ад’е́зд; знікне́нне
2. ху́ткасць (руху і да т.п.); умо́вы, магчы́масці ру́ху (таксама перан.);
I found the book heavy going. Я ўбачыў, што чытаць гэту кнігу цяжка і нецікава.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)