ВАРАХША́,
гарадзішча ва Узбекістане, якое існавала з антычных часоў да 11 ст. ў гіст. вобласці Согд (Сагдыяна). За 40 км на З ад г. Бухара. Захаваліся рэшткі гафрыраваных сцен цытадэлі, на З ад іх — палац. Выяўлены размалёўкі 7 ст. на сценах палаца (змаганне герояў з фантастычнымі жывёламі, сцэны бітваў коннікаў, палявання, урачыстасці прыёму цара); часткі палаца, пабудаваныя ў 8 ст., упрыгожаны раслінным арнаментам, фігуркамі людзей і жывёл, фантастычнымі пейзажамі і інш., выразанымі па алебастравай тынкоўцы. Знаходкі сведчаць пра сінкрэтычны характар мастацтва сагдыйцаў, дзе мясц. элементы спалучаюцца са стараж. антычнымі традыцыямі і рысамі будыйскага мастацтва.
т. 4, с. 7
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАШЫ́ (сапр. Грыгаран) Ашот Багдасаравіч
(22.5.1910, Баку — 28.2.1973),
армянскі паэт. Скончыў Ерэванскі пед. ін-т (1931). Друкаваўся з 1929. Аўтар зб-каў паэзіі «Разам з народам» (1938), «Арфа вайны» (1942), «Пад зоркай братэрства» (1949), «Песня па свеце ляціць» (1952), «Сястра сонца» (1972), «Крыніца жураўлёў» (апубл. 1976) і інш. Асн. тэматыка творчасці — жыццё і стваральная праца суайчыннікаў, змаганне за мір. Яго паэзія адметная жыццесцвярджальным пафасам, лірызмам, грамадзянскасцю. Пераклаў на арм. мову асобныя творы М.Танка, А.Ставера. Творы Грашы на бел. мову перакладалі А.Астрэйка, А.Вялюгін, С.Дзяргай, Х.Жычка, Ю.Свірка, В.Шымук.
т. 5, с. 419
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ПРАЛЕТА́РСКАЕ СТУДЭ́НЦКАЕ ЗЯМЛЯ́ЦТВА ў Маскве.
Існавала ў 1923—30 як нац. студэнцкая арг-цыя (756 чал.). Аб’ядноўвала зямляцтвы 22 ВНУ Масквы. Статутныя мэты: «Змаганне з буржуазна-шавіністычнай і непралетарскай ідэалогіяй»; арганізацыя навук. і культурніцкай працы сярод бел. студэнтаў; падрыхтоўка для Беларусі кваліфікаваных спецыялістаў, якія ведаюць мясц. асаблівасці і бел. мову; стварэнне спецыялізаваных навук. гурткоў па вывучэнні гісторыі, геаграфіі, роднай мовы і л-ры; арганізацыя навуч. практыкі на Беларусі; размеркаванне пасля сканчэння ВНУ на працу ў Беларусь; матэрыяльная ўзаемадапамога. У 1930 усе згуртаванні па тэр.-нац. прыкметах скасаваны, а пытанні моладзі перададзены ў камсамольскія арг-цыі па месцы вучобы.
т. 2, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВІЦАРЫ́ДЗЕ Давід Васілевіч (н. 2.5.1920, г. Кутаісі, Грузія),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Кутаіскі пед. ін-т (1939). Удзельнік падп. і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Друкуецца з 1947. У аповесці «У Ардышаўскім лесе» (1957), раманах «Дзе ты, Марынэ?» (1965), «Давер» (1968), «Бывайце, векавечныя лясы!» (1972), «Помнікі не абцяжарваюць зямлю» (1977), «Зялёны горад» (ч. 1, 1979) і інш. адлюстраваў гераічнае змаганне бел. народа ў гады Вял. Айч. вайны. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, В.Нікіфаровіч.
Тв.:
Рус. пер. — В Ордышевском лесу Партизанские рассказы. Тбилиси, 1962;
Прощайте, дремучие леса! М., 1975.
М.В.Няхай.
т. 8, с. 218
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
борьба́ ж.
1. прям., перен. барацьба́, -бы́ ж., змага́нне, -ння ср.;
2. спорт. барацьба́, -бы́ ж., ду́жанне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́дам, прысл.
1. Парадкам, як трэба. Парадак у лесе. Усё дагледжана, усё ладам ідзе. Шашкоў.
2. У згодзе, дружна. Змаганне заўжды працай ладам Вядзе свой круг ад веку ў век.. Хведаровіч.
3. Мірна, спакойна. [Вошкін:] — Прыйшоў, каб пагутарыць ладам, а вы падкусваць мяне... М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРЭТ (Pratt) Эдвін Джон (4.2.1883, Уэстэрн-Бей, Канада — 26.4.1964),
канадскі паэт. Скончыў ун-т у г.Таронта, у 1920—53 праф. гэтага ун-та. Пісаў на англ. мове. Гал. тэма першых зб-каў паэзіі «Ньюфаўндлендскія вершы» (1923), «Варыва ведзьмаў» (1925), «Вершы мора» (1930) — рамантызаваная еднасць чалавека і мора. Паэмы «Тытаны» (1926), «Рузвельт» і «Антыноя» (1930), «Гібель «Тытаніка» (1935) пра змаганне чалавека з прыродай. Аўтар паэмы «Брэбёф і яго браты» (1940), зб-каў вершаў «Дзюнкерк» (1941), «Нацюрморт» і іншыя вершы» (1943), «Яны вяртаюцца» (1945), «За калодаю» (1947), «Да апошняга вастрыя» (1952), якім уласцівы антываен. і антыфаш. матывы, гуманіст. накіраванасць.
Л.П.Баршчэўскі.
т. 13, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯЛЯ́НСКАЯ ПРА́ЎДА»,
заходнебеларуская газета. Выдавалася з 28.9 да 17.12.1924 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. Рэдактар А.Войцік. Выкрывала палітыку польскага ўрада ў дачыненні да працоўных і нац. меншасцей. Паказвала партыз. рух у Зах. Беларусі, нацэльвала масы на адстойванне сваіх паліт. і эканам. правоў, на змаганне за бел. школу, асвету, кааператывы. Крытыкавала бел. праўрадавых паліт. дзеячаў, творцаў «Беларускага грамадзянскага сабрання» С.Валэйшы, «Тымчасовай беларускай рады» Паўлюкевіча і інш. Асвятляла грамадска-паліт. жыццё ў БССР. Змяшчала артыкулы Дрыгавіча (У.Талочкі), Я.Маразовіча, інтэрв’ю М.Чарвякова з А.Пшчолкам, рэцэнзіі на пастаноўкі Бел. драм. майстроўні і інш. Выйшлі 34 нумары. Забаронена польскімі ўладамі.
А.С.Ліс.
т. 15, с. 340
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
оспа́ривание
1. аспрэ́чванне, -ння ср., пярэ́чанне, -ння ср.;
2. аспрэ́чванне, -ння ср., спрэ́чка, -кі ж., змага́нне, -ння ср.; см. оспа́ривать;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЕРАМЕ́Й-ПАБЯДЗІ́НСКІ (сапр. Верамей) Мікалай Сцяпанавіч
(1898, в. Кавальцы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 3.11.1939),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Невельскую настаўніцкую семінарыю, Пражскі электратэхн. ін-т (1929). З 1919 чл. Камуніст. рабочай партыі Польшчы (КПРП), з 1922 — Бел. рэв. арг-цыі (БРА), з 1923 — КПЗБ. Супрацоўнічаў з бел. рабоча-сял. пасольскім клубам «Змаганне». У 1930 ЦК КПЗБ накіраваў яго ў БССР. Быў арганізатарам і дырэктарам энергет. ін-та ў Мінску (1930). З 1931 у польск. секцыі Камінтэрна ў Маскве; з канспіратыўных меркаванняў яму дадзена прозвішча Пабядзінскі. 18.8.1933 арыштаваны і высланы ў г. Арцёмаўск Хабараўскага краю, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957.
Г.А.Каханоўскі.
т. 4, с. 94
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)