Рмаць ’надрывацца’, ’раззлавацца, выйсці з сябе’: не рмі́ся! (паўн.-усх., КЭС). Паводле Дабравольскага (Дабр., Этн., 4, 677), з рваць. Аднак гэта можна дапусціць толькі ў адносінах да лексемы з першым значэннем ’надрывацца’. Што ж тычыцца другога — да рус.рни́ться ’быць злым, злавацца’, ст.-рус.рняти ’злавацца, крыўдаваць’ (1539), рнитися ’тс’ (1517). Да рынуцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gram:
j-m ~ seinзлава́цца на каго́-н. (wegen G – за што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МА́СЦЕРАЎ (Пётр Іванавіч) (29.12.1912, г. Ульянаўск, Расія — 18.4.1982),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыў студыю Бел.т-ра юнага гледача імя Крупскай (1933). З 1932 працаваў у Т-ры юнага гледача. Беларусі, у 1938—41 у Полацкім калгасна-саўгасным, з 1944 у Палескім і Пінскім абл.драм. т-рах. З 1949 у Т-ры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, з 1956 у бабруйскіх вандроўным бел.драм. і муз.-драм., у 1965—78 у магілёўскіх абл.муз. камедыі і драмы і камедыі т-рах. Камедыйны акцёр. Створаныя ім вобразы вылучаліся знешне выразнай, сцэнічна рэальнай трактоўкай. Найб. значныя ролі: у т-рах драмы і камедыі — Моцкін, Цярэшка Калабок («Выбачайце, калі ласка» і «Трыбунал» А.Макаёнка), шэф-кухар Пётр Пятровіч («Злавацца не трэба» В.Зуба), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), дзед Нічыпар («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Шпак («Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі). Паставіў спектаклі: «Генеральны консул» бр. Тур і Л.Шэйніна (1939), «Дзяўчына з вяснушкамі» А.Успенскага (1961), «Не ўсё кату масленіца» Астроўскага (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wściekać się
незак.
1. раз(юшвацца, злавацца, злаваць;
2. шалець
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
бутэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.
1. Шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам.
Б. ліманаду.
2. Старая руская мера вадкасцей, роўная 0,6 л.
◊
Заглядаць у бутэльку (разм., іран.) — часта выпіваць, напівацца.
Лезці ў бутэльку (разм., неадабр.) — злавацца на каго-н., звычайна беспадстаўна.
|| памянш.бутэ́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.бутэ́лечны, -ая, -ае.
Бутэлечнае піва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вайдава́ць, вайтава́ць ’злаваць, злавацца, знаходзіцца ў роспачы, адчаі’ (КЭС). Укр.войдувати ’буяніць, дэбашырыць’. Балтызм, параўн. літ.vaĩdytis ’сварыцца’. Варыянт з ‑т‑, магчыма, у выніку збліжэння з войт, вайтаваць ’выконваць ролю войтаў злавацца’ (параўн. рус.смал.войтить ’выконваць пасаду войта’) або з вайцяць ’сварыцца’ (ашмян.). Рудніцкі (1, 463) лічыць укр.войдуватися ’вазіцца’ неалагізмам, утвораным на базе кантамінацыі ўкр.возитися і ўкр.воювати.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал.пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр.пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск.piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш.peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кіпяці́цца, ‑пячуся, ‑пяцішся, ‑пяціцца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Награвацца да кіпення. Вада кіпяціцца.// Варыцца ў кіпячай вадзе. Бялізна кіпяціцца.
2.перан. Хвалявацца, гарачыцца, злавацца. [Вартавы:] Бальшавікі, здаецца, бяруць верх!.. Глядзі, як там капітан гэты кіпяціцца! Размахаўся рукамі, як вятрак!..Мележ.
3.Зал.да кіпяціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)