зае́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. заеў, ‑ела; зак., каго-што.

1. Кусаючы, грызучы, давесці да смерці; загрызці. Воўк заеў каня. // Даняць, замучыць укусамі (пра насякомых). Камары чуць не заелі.

2. чым. З’есці што‑н., каб заглушыць непрыемны смак ад з’едзенага ці выпітага раней. Заесці лякарства цукрам. □ У часе вячэры любіў [Гендарсан] прапусціць кілішак спірту, заесці смачнай кілбасой. Чарнышэвіч.

3. перан. Разм. Замучыць, дапячы папрокамі, прыдзіркамі і пад. — А не паступлю [у інстытут], дык цяпер паеду! Каб вы мяне тут не заелі да смерці! Мехаў. // перан. Аказаць згубны ўплыў на каго‑н. Нуда заела. □ — Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно цябе заесць і ашальмуе. Колас.

4. безас. Зашчаміць, перакасіць, перашкаджаючы руху. Руль заела. □ У кулямёце, відаць, нешта заела, партызан злосна стукаў кулаком па дыску. Жычка.

5. безас. Разм. Балюча крануць, глыбока ўсхваляваць. Яшчэ Валодзьку заела, што Надзя за два дні столькі грошай растранжырыш. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

evil

[ˈi:vəl]

1.

adj.

1) злы, ліхі́, благі́; немара́льны; грэ́шны

an evil life — немара́льнае жыцьцё

an evil reputation — блага́я апі́нія

2) згу́бны, пагі́бельны

3) нешчасьлі́вы

evil days — нешчасьлі́выя дні

2.

n.

1) зло, ліха n.; грэх граху́ m.; зло́сная вы́хадка, зло́сны вы́брык; злы ўчы́нак

2) няшча́сьце n., шко́да f.; кры́ўда f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

vital

[ˈvaɪtəl]

1.

adj.

1) жыцьцёвы

vital power — жыцьцёвая сі́ла

2) патрэ́бны, неабхо́дны для жыцьця́

vital functions — жыцьцёва ва́жныя фу́нкцыі

3) ве́льмі ва́жны; істо́тны

vital industries — істо́тныя галі́ны прамысло́васьці

4) згу́бны; фата́льны; сьмяро́тны

a vital mistake — фата́льная памы́лка

2.

n. vitals, pl.

а) жыцьцёва ва́жныя о́рганы

The brain, heart, lungs, etc. stomach are vitals — Мазгі, сэ́рца, лёгкія і гд — жыцьцёва ва́жныя о́рганы

б) істо́тныя ча́сткі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)