ЕЎРАПЕ́ЙСКІ САЮ́З,

(European Union; ЕС), саюз 15 еўрап. дзяржаў, створаны на аснове Маастрыхцкага дагавора 1992 краінамі—членамі Еўрапейскіх супольнасцей: Бельгіяй, Вялікабрытаніяй, Германіяй, Грэцыяй, Даніяй, Ірландыяй, Іспаніяй, Італіяй, Люксембургам, Нідэрландамі, Партугаліяй, Францыяй. 1.1.1995 да яго далучыліся Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя. Дзейнічае з 1.11.1993. Мэта ЕС — стварэнне эканам., валютнага і паліт. саюза, а таксама ўвядзенне агульнага грамадзянства. Эканам. саюз будзе рэалізаваны шляхам правядзення супольнай знешняй эканам. палітыкі, прыняццем агульных рэкамендацый па ўнутр. палітыцы краін-удзельніц, увядзеннем адзінага рынку і ліквідацыі ўсялякіх абмежаванняў на перамяшчэнне людзей, паслуг, тавараў, капіталаў у межах ЕС. Паступова павінна быць уведзена бюджэтная дысцыпліна пад кантролем Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Рэалізацыя валютнага саюза плануецца шляхам стварэння Еўрап. валютнага ін-та, Еўрап. цэнтр. банка, абмежавання ваганняў валютных курсаў, рэгістрацыі біржавых каціровак у ЭКЮ і ўвядзення адзінай валюты на тэр. ЕС (да 1999). Замежная палітыка будзе рэалізоўвацца ў форме пастаянных кансультацый і шляхам выпрацоўкі адзінай пазіцыі краін-удзельніц ЕС. Значная ўвага аддаецца пытанням экалогіі, барацьбе са злачыннасцю, наркабізнесам і інш. Палітыка бяспекі распрацоўваецца сумесна з Заходнееўрапейскім саюзам. Грамадзянства ЕС не замяняе грамадзянства краін-удзельніц, яно забяспечвае права ўдзельнічаць у мясц. выбарах, выбарах у Еўрапарламент, звяртацца са скаргамі ў Еўрапарламент і да прадстаўніка ЕС па правах чалавека. Органы Еўрап. супольнасцей (Савет Еўропы, Савет Еўрапейскага саюза, Еўрапейская камісія, Еўрапейскі парламент, Еўрапейскі суд) аўтаматычна сталі органамі ЕС.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 6, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫ́МХІ І ЗАБАБО́НЫ,

вераванні, уяўленні і звязаныя з імі магічныя дзеянні, што з пункту гледжання афіц. рэлігіі разумеюцца як перажыткі і праявы традыцыяналізму; адзін з жанраў нар. творчасці. Вядомы многім народам свету, у т. л. беларусам, што данеслі да нашых дзён стараж. погляды продкаў. Выступаюць як нагляднае, канкрэтна-вобразнае ўвасабленне веры архаічнага чалавека ў сваю нявылучанасць з прыроды, у існаванне звышнатуральных сіл, здольных уплываць на стан наваколля і лёс індывіда. Сістэма П. і з. памагала грамадству захоўваць гарманічныя ўзаемаадносіны са светам, у т. л. і з міфічным, прадухіляць небяспечныя ўчынкі дэманічных сіл, часам рэкамендавала звяртацца да іх па дапамогу. Напр., у беларусаў кантакт з лесавіком забяспечвала шапка, надзетая задам наперад, барана каля дзвярэй засцерагала ад пранікнення ў хату чараўнікоў. П. і з. суадносяцца з раскладам на дзень, домам і гаспадаркай, адзеннем і ядою, святамі і надвор’ем, адносінамі ў сям’і і паміж аднавяскоўцамі. Таму багацце П. і з. невычэрпнае. Яны складваюцца ў адзін вялікі тэкст, што запаўняе духоўную дзейнасць народа; прысутнічаюць у нар. свядомасці як ментальныя існасці, як кіраўніцтва да дзеяння. У жыцці няма патрэбы моўна выражаць зашыфраваную ў іх інфармацыю; яна ўзнікае, напр., пры перадачы ведаў дзецям або інш. калектыву. Таму сфера П. і з. як моўнага жанру даволі абмежаваная.

Публ.:

Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 1—3. Мн., 1996—99.

Т.​В.​Валодзіна.

т. 13, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сту́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да стукнуцца.

2. Стукаючы (у дзверы, акно), прасіць дазволу ўвайсці куды‑н. [Пляменніца:] — Ноччу з’явіліся паліцыянты, доўга стукаліся. Машара. [Хлопчык:] — А дарогу замяло, дык усе стукаюцца да нас. Бажко. // перан. Спрабаваць знайсці доступ куды‑н.; хадзіць, звяртацца да каго‑н., куды‑н. з якой‑н. просьбай. Калі жыхары Гарадоцкага павета, асабліва сяляне, кідаліся ў пошуках кавалка хлеба, то першым горадам, у вокны якога яны стукаліся, быў Піцер. Дуброўскі. Куды ні хадзіў бацька, да якіх начальнікаў ні стукаўся, нічога не памагала. .. Тады [у час вайны] ўсё было на вагу золата, і аконныя рамы таксама. Васілёнак. // перан. Даваць знаць пра сябе. У сэрца стукаюцца чыстыя, як неба, жаданні. Лынькоў. Яшчэ не ўсведамляў Жарнавік па-сапраўднаму сваёй трывогі, якая стукалася ў сэрца. Пестрак.

•••

Стукацца ў дзверы — звяртацца да каго‑н. з просьбай аб чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

return​2 [rɪˈtɜ:n] v.

1. (to, from) варо́чацца, вярта́цца; зноў звярта́цца (да чаго-н.);

I’ll return to this subject again. Я яшчэ вярнуся да гэтага пытання.

2. вярта́ць, аддава́ць

3. адка́зваць; пярэ́чыць

4. выбіра́ць (у заканадаўчы орган) 5. econ. прыно́сіць (даход);

return good interest прыно́сіць до́бры дахо́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ліслі́віць, ‑ліўлю, ‑лівіш, ‑лівіць; незак., каму, перад кім і без дап.

Крывадушна хваліць каго‑н., дагаджаць каму‑н. з карыслівай мэтай. У вочы .. [Карніцкаму] ліслівілі, пахвальвалі за новыя і смелыя думкі, а ў душы жадалі ўсялякага ліха. Паслядовіч. [Валатовічу] падабалася тое, што Полаз адразу да яго пачаў звяртацца на «ты», што ён чалавек просты, не любіць ліслівіць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэнтрава́цца, ‑руецца; незак.

1. Збірацца, сцягвацца, групавацца ў адным якім‑н. месцы. Насельніцтва канцэнтруецца вакол гарадоў. // перан. Звяртацца, накіроўвацца на што‑н. (пра думкі, увагу і пад.). Гутаркі і жарты канцэнтраваліся пераважна каля Букрэевай асобы і яго ролі ў якасці «маладзіцы». Колас.

2. Згушчацца, насычацца (пра растворы).

3. Абагачацца (пра руды, горныя пароды).

4. Зал. да канцэнтраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uciekać się

ucieka|ć się

незак. do kogo/czego шукаць ратунку ў каго, звяртацца да каго/чаго;

~m się do twojego sumienia — я звяртаюся да твайго сумлення

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дзве́ры, дзвярэ́й, Т дзвяра́мі і дзвяры́ма.

Праём у сцяне для ўваходу ў памяшканне, а таксама створ, якім закрываюць гэты праём.

Навесіць д.

Дубовыя д.

Зачыніць д. на ключ.

○

Царскія дзверы — у праваслаўнай царкве: галоўныя дзверы ў іканастасе, якія вядуць у алтар.

◊

Дзень адчыненых дзвярэй — дзень вольнага доступу ў навучальныя ўстановы з мэтай азнаямлення з імі перад паступленнем на вучобу.

Пры зачыненых дзвярах — без допуску пабочных асоб.

Стукацца ў дзверы — звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.

|| памянш. дзве́рцы, -аў.

|| прым. дзвярны́, -а́я, -о́е.

Д. праём.

Дзвярная клямка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

apply [əˈplaɪ] v.

1. звярта́цца з про́сьбай (звыч. пісьмовай); падава́ць зая́ву

2. прымяня́ць, ужыва́ць, выкарысто́ўваць

3. зма́зваць (крэмам, маззю і да т.п.)

4. даты́чыць, ты́чыцца;

What I am saying applies only to some of you. Тое, што я кажу, тычыцца толькі некаторых з вас.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

refer [rɪˈfɜ:] v. (to)

1. пасыла́ць, адсыла́ць (да каго-н./чаго-н.);

I referred him to the secretary. Я паслаў яго да сакратара.

2. звярта́цца (па дапамогу і да т.п.);

I shall have to refer to the Board. Я буду вымушаны звярнуцца ў праўленне.

3. спраўля́цца; карыста́цца даве́днікам і да т.п.

4. спасыла́цца (на каго-н./што-н.);

referring to your letter спасыла́ючыся на ва́ша пісьмо́

5. упаміна́ць, гавары́ць (пра каго-н./што-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)