Грані́ца ’граніца’, ’мяжа’ (БРС, Шат., Касп.). Рус.грани́ца, укр.дыял.грани́ця. Прасл.*granica, вытворнае ад *granь ’вугал, насечка, грань’. Гэта апошняе паходзіць з праформы *ghrō‑n‑ (агляд форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 104–106, які мяркуе, што асабліва трэба звярнуцьувагу на значэнне ’галінка’, што дае магчымасць тлумачыць паходжанне гэтай асновы ад і.-е.*ghrē‑: *ghrō‑, *ghǝ‑ ’расці’). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 452–453; Слаўскі, 1, 339–340; Бернекер, 1, 346; Шанскі, 1, Г, 160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касцю́лька ’вус аржанога або ячнага коласа’ (Касп.), ’асцюк’ (Сл. паўн.-зах.), ’асцюлька, асцюк’ (Бяльк.). Параўн. у рус. мове (у Даля, пад костерь) костюлька. Фармальна ўтварэнне ад *kostь ’косць’ суфіксам ‑иіька (< ‑иІ(ь) + (ь)ка) з функцыяй памяншальнасці. Трэба звярнуцьувагу на значэнні прасл. слова *kostь, што прыводзяцца ў Трубачова, Эт. сл., 11, 168. Сярод асноўвай семантыкі (’косць і да т. п.’) у двух выпадках сустракаюцца іншыя значэнні: польск.kość ’ільняная кастрыца’ і рус.кость ’тс’ (пск.). Такая семантыка вельмі добра падыходзіць для тлумачэння слова касцюлька.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабы́ль ’беззямельны, адзінокі чалавек’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.). Рус.бобы́ль ’беззямельны селянін, падзёншчык’. Укр. (ст.) боби́ль (з рус. мовы, гл. Рудніцкі, 155). Паходжанне слова няяснае. Няпэўна Мікала, Berühr., 89: запаз. з сканд.*ƀuabóli ’здольшчык’, а таксама Мікала, Ält. Bezieh., 50 (экспрэсіўнае слова, параўн. швед.bobbe, англ.bob ’цяльпук’ і г. д.). Не лепш і Фасмер, 1, 181, які прапануе звярнуцьувагу на рум.bobîlcă ’від танца’, bobîlnic ’настурка’. Супраць рум. версіі сведчыць іменна адсутнасць гэтага слова (калі не лічыць запазычання з рус.) ва ўкр. мове. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 147–148.
Словамі, жэстамі папрасіць, прымусіць падысці, адазвацца; паклікаць. — Пазаві сюды хлопцаў! — сказаў Нічыпар свайму напарніку.Кулакоўскі.— Галаска, цюцік! На, цю, на! На, цю, на! — пазваў я.. [сабаку].Колас.// і без дап.Звярнуць на сябе чыю‑н. увагу. — Панічыку! — пазвала бабка, толькі што ўвайшоўшы на парог пакойчыка. Мусіць вы, панічок, нядобрае пісьмо атрымалі?Колас.//перан. Заклікаць да чаго‑н. Ды, на шчасце, быў я аднагодак Тых, каго пазваў пярэдні край.Гілевіч.// Запрасіць куды‑н. Пазваць у кіно. Пазваць на вячэру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wytknąć
зак.
1. высунуць;
2. папікнуць, звярнуцьувагу (на памылкі);
wytknąć błędy — паказаць на памылкі;
3. намеціць, накідаць, вызначыць;
wytknąć sobie cel — вызначыць сабе мэту
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
указа́цькаму-н.даро́гуj-m den Weg zéigen [wéisen*];
2. (звярнуцьувагу) hínweisen*vi, híndeuten vi, verwéisen*vt (нашто-н. auf A);
указа́ць на памылкі auf die Féhler hínweisen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бач, ф.заг.ладуаддзеясл. бачыць.
Разм.
1. Ужываецца, каб звярнуць чыю‑н. увагу на што‑н. — Бач, якімі волатамі ўзнімаецца новае пакаленне! — усклікнуў мой таварыш, і ў яго голасе чуліся гонар і замілаванне.Гарбук.Бач, газетчыкі разносяць Свежыя газеты.А. Александровіч.//узнач.выкл. Выкарыстоўваецца пры выражэнні абурэння, незадавальнення чым‑н., здзіўлення (звычайнаўспалучэннізсловам «ты»). [Гукан Шыковічу:] «Бач, раскрычаўся! Пісьмы яго прымушалі пісаць!.. Перапрацаваўся!..»Шамякін.— Бач ты яго, Алёшку, як прыбраўся... — шапталіся жанчыны, седзячы на лаўках.Дайліда.
2.узнач.пабочн. Бачыш; як бачыш. Я яго, бач, сам сустрэў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валтузіць ’тармасіць’ (БРС), валтузіцца ’спрачацца, лаяцца’ (КЭС). Рус.валтажиться ’вазіцца з чым-небудзь, з кім-небудзь’; валтошиться ’павольна рабіць што-небудзь, завіхацца’, ватажаться ’вазіцца’, укр.вовтузитись. Рудніцкі (1, 457) лічыць украінскі дзеяслоў кантамінацыяй укр.возитися і тузатися. Фасмер (1, 270) рус.валтажиться звязвае з франц.avantager ’садзейнічаць, павялічваць долю’. Не выключана, што валтузіць звязана з ватага (гл. версіі ў артыкуле вантажыцца). Несумненна, на форме слова адбілася кантамінацыйнае ўздзеянне іншых дзеясловаў. Варта звярнуцьувагу на тое, што валтузіць можа быць утворана ад валтуза, якое дазваляе ставіць пытанне аб балтыйскім уплыве (параўн. бамбіза, лапеза і іншыя назоўнікі з суфіксальным ‑з‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
notice1[ˈnəʊtɪs]n.
1. ува́га;
take notice of smth. звярта́ць ува́гу на што-н., зважа́ць на што-н.; надава́ць значэ́нне чаму́-н.;
bring smth. to smb.’s noticeзвярну́цьува́гу каго́-н. на што-н.;
come to smb.’s notice прыця́гваць (да сябе́) ува́гу каго́-н.;
escape notice выпада́ць з-пад ува́гі; прахо́дзіць па-за ўва́гай
2. аб’я́ва, абве́стка;
put up a notice паве́сіць аб’я́ву;
a notice of death каро́ткі некрало́г, жало́бная абве́стка
3. паведамле́нне, папярэ́джанне;
until further notice да насту́пнага паведамле́ння;
give notice папярэ́джваць, папераджа́ць (аб звальненні, ад’ездзе і да т.п.)
4. рэцэ́нзія, во́дгук
♦
at short/at a moment’s notice у апо́шнюю хвілі́ну/апо́шні мо́мант; за́раз жа, неадкла́дна, на пе́ршае патрабава́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Дзёгаць ’дзёгаць’. Рус.деготь, укр.де́готь, польск.dziegieć, чэш.dehet. Прасл.*degъtь ’тс’. Лічыцца роднасным з літ.degùtas ’тс’ (параўн. літ.dègti ’паліць’). Раней меркавалі, што слав. слова запазычана з балт. моў (аргументам тут было тое, што няма адпаведнага слав. дзеяслова: у слав. мовах выступае аснова *žeg‑ < *geg‑ ’паліць’, а не *deg‑, як у балт.). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 204–205; Фасмер, 1, 493; Бернекер, 1, 182–183; Брукнер, 109. Незалежна ад праблематыкі існавання слав. базавага дзеяслова для *degъtь трэба звярнуцьувагу, што ў ст.-чэш. мове dehet абазначае таксама пэўнае дрэва (Terpentinbaum, terebinthus; гл. у слоўніку Гебаўэра). Гэта магчымы каштоўны рэлікт даўніны, які, мяркуем, зусім не падмацоўвае ідэю запазычання з балт. моў.