Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
remain[rɪˈmeɪn]v.fml
1. застава́цца;
Only one question remains to be answered. Застаецца адказаць толькі на адно пытанне.
2. знахо́дзіцца, быць;
remain at home застава́цца до́ма
3.захо́ўвацца; застава́цца ў пэ́ўным ста́не;
remain silent захо́ўваць маўча́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВАСКО́ВЫ ЖЫ́ВАПІС,
від жывапіснай тэхнікі, у якой сувязным рэчывам фарбаў з’яўляецца адбелены пчаліны воск. Не паддаецца ўздзеянню вільгаці і паветра і можа захоўвацца тысячагоддзямі. Існуюць гарачы (энкаўстыка) і халодны (васковая тэмпера) спосабы васковага жывапісу.
Энкаўстыка вядомая з часоў Стараж. Егіпта. У сярэднія вякі саступіла месца яечнай тэмперы. Адраджацца васковы жывапіс пачаў у эпоху Рэнесанса, асабліва пашырыўся ў 2-й пал. 18 ст. У 19 ст. васковы жывапіс выкарыстоўваўся пры рэстаўрацыйных работах, дубліраванні і рэтушы карцін і насценнага жывапісу.
Бел. мастакамі ў васковым жывапісе выкананы шэраг насценных размалёвак і карцін: «Навука» ў фае Ін-та кібернетыкі АН Беларусі (1971), «Стары і новы Вільнюс» у кінатэатры «Вільнюс» (1976; абедзве С.Катковай і З.Літвінавай), «Асветнікі» Г.Вашчанкі ў Доме настаўніка (1976), «Мой край — Беларусь» І.Кліменкі, А.Ксяндзова, В.Барабанцава ў б-цы Бел.эканам. ун-та (1978), «Заснавальнікі Беларускага універсітэта» У.Самсонава ў корпусе ф-та журналістыкі БДУ, «Музыка» С.Катовіча ў Рэсп. ліцэі пры Бел. акадэміі музыкі (абедзве 1980; усе ў Мінску) і інш. Сярод станковых работ у васковым жывапісе выкананы нацюрморты «Хлеб» і «Цыкламен» Вашчанкі (1966), «Дзяўчына ў чорным берэце» (1974) і «Партрэт Л.Зяневіч» (1978) Літвінавай, «Партрэт дзяўчыны» (1977) і «Партрэт М.Гусоўскага» (1980) Барабанцава, нацюрморт «Збаны і кветкі» В.Ціханава (1980) і інш.
Да арт.Васковы жывапіс. З.Літвінава, С.Каткова. «Стары і новы Вільнюс». Насценная размалёўка ў кінатэатры «Вільнюс» у Мінску. 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зо́на, ‑ы, ж.
Пэўная прастора, што характарызуецца якой‑н. агульнай прыметай; паласа, раён. Арктычная зона. Лясная зона. Пагранічная зона. Зона адпачынку.
•••
Бяз’ядзерная зона — зона, у якой не павінна вырабляцца, захоўвацца і выкарыстоўвацца ядзерная зброя.
Дэмілітарызаваная зона — вызначаная дагаворам паласа ўздоўж граніцы дзвюх дзяржаў, на якой забараняецца будаваць умацаванні і трымаць войскі.
Мёртвая зона — прастора вакол радыёстанцыі, у якой наглядаецца паслабленне або адсутнасць прыёму радыёсігналаў.
[Ад грэч. zōnē — пояс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маніто́р
(лац. monitor = які перасцерагае)
1) браніраваны з неглыбокай пасадкай ваенны карабель з буйнакалібернай артылерыяй;
2) тое, што і гідраманітор;
3) прыбор для кантролю пэўных параметраў, якія павінны захоўвацца ў зададзеных межах;
4) частка кіруючай праграмы аперацыйнай сістэмы вылічальнай машыны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
по́мніцца, ‑ніцца; незак.
1.Захоўвацца ў памяці, не забывацца. Надыход восені з маленства помніцца мне па гудзенню гэтых правадоў.Кулакоўскі.Мне помніцца год Сорак трэці, Пачатак суровай зімы.Прыходзька.
2.узнач.пабочн.по́мніцца. Як у памяці. Тады ў Льва Раманавіча, помніцца, варухнулася сумненне, ці варта высяляць Сапуна.Асіпенка.Мы тады, помніцца, шумна спраўлялі наваселле. Былі Галіны саслужыўцы, Толікавы сябры, быў, вядома, запрошаны і я з жонкаю.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)