ЗАХО́ДНЯЯ А́РМІЯ 1918—19,

аператыўнае аб’яднанне часцей і злучэнняў Чырв. Арміі на тэр. Беларусі ў грамадз. вайну. Сфарміравана паводле загаду РВС Рэспублікі ад 15.11.1918 з войск Заходняга раёна абароны 1918. У склад арміі ўвайшлі Заходняя, Пскоўская (з 21.1.1919 Літоўская) і 17-я (б. Віцебская) стралк. дывізіі. Камандуючы А.​Я.​Снесараў. Падпарадкоўвалася Галоўнакамандуючаму, з 19.2.1919 у складзе Заходняга фронту 1919—24. 13.3.1919 пераўтворана ў Беларуска-Літоўскую армію.

т. 7, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Заходняя дзяржаўная занальная машынавыпрабавальная станцыя 7/235

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РСДРП 8/340

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Паўночна-Заходняя арганізацыя «Народнай волі» 7/409

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Заходняя аператыўная група ЦК КП(б)Б 4/533; 9/210

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХО́ДНЯЯ АСО́БАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА,

назва Беларускай ваеннай акругі з 11.7.1940 да пач. Вял. Айч. вайны. У акругу ўваходзілі 3, 4, 10 і 13-я арміі. Камандуючы ген. арміі Дз.​Р.​Паўлаў, чл. Ваен. савета карпусны камісар А.​Я.​Фаміных, нач. штаба ген.-м. У.​Я.​Клімаўскіх. Штаб знаходзіўся ў Мінску. 22.6.1941 пераўтворана ў Заходні фронт 1941—44.

т. 7, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Заходняя экспедыцыя па асушэнню балот 2/214; 3/470; 12/517

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пятая Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) 8/655—656

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Паўночна-Заходняя абласная арганізацыя РСДРП (б) 3/117, 254; 5/322; 7/227, 230; 8/339—340, 340, 404

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХО́ДНЯЯ АПЕРАТЫ́ЎНАЯ ГРУ́ПА ЦК КП(б)Б у Вялікую Айчынную вайну.

Створана ў сак. 1942 паводле рашэння ЦК КП(б)Б для наладжвання сувязі з падп. парт. органамі і партыз. фарміраваннямі на ПдУ і Пд Беларусі. Дыслацыравалася ў паласе Бранскага фронту. Узначальваў сакратар ЦК КП(б)Б І.​І.​Рыжыкаў. 2.6.1942 расфарміравана, яе функцыі часткова перададзены Паўночна-Заходняй аператыўнай групе ЦК КП(б)Б.

т. 7, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)