Партызанскі рух у Заходняй Беларусі 1921—25 3/312; 4/14, 534; 5/334; 8/118, 276, 504

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБ’ЯДНА́ЎЧЫ З’ЕЗД КАМПА́РТЫЙ БЕЛАРУ́СІ, ЛІТВЫ І ЗАХО́ДНЯЙ БЕЛАРУ́СІ,

гл. Другі з’езд КП(б)Б.

т. 1, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Абласны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту 1/24, 25; 3/258; 9/289

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту 1/24—25; 2/548; 3/258; 4/555; 9/289; 10/317, 627; 11/208; 12/134

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАМУНІСТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ ЛІТВЫ́ І ЗАХО́ДНЯЙ БЕЛАРУ́СІ (КПЛіЗБ),

партыйная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1918—19 на акупіраванай герм. войскамі тэр. Літвы і Зах. Беларусі. З’яўлялася часткай РКП(б) і працавала пад яе кіраўніцтвам. Створана ў кастр. 1918 на сваім 1-м з’ездзе, які прызнаў асн. задачай партыі выгнанне герм. акупантаў, звяржэнне ўлады буржуазіі і ўстанаўленне сав. улады, прыняў статут, выбраў ЦК. 1-ы з’езд КПЛіЗБ назваў партыю Кампартыяй Літвы і Беларусі 1-й акупацыі (да 1-й акупацыі адносілася тэр., захопленая Германіяй увосень 1915 па лініі Дзвінск—Нарач—Крэва—Навагрудак—Баранавічы—Пінск, г. зн. да наступлення немцаў у лют. 1918). 2-я канферэнцыя КПЛіЗБ (2—4.2.1919) выказалася за аб’яднанне Літ. ССР і Бел. ССР у адну Літ.-Бел. ССР (Літбел). Пасля ўтварэння Літбела КПЛіЗБ аб’ядналася з Кампартыяй Беларусі ў адзіную Камуністычную партыю (бальшавікоў) Літвы і Беларусі.

т. 7, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМУНІСТЫ́ЧНЫ САЮ́З МО́ЛАДЗІ ЗАХО́ДНЯЙ БЕЛАРУ́СІ (КСМЗБ),

нелегальная камуніст. арг-цыя моладзі Зах. Беларусі ў 1924—38. Існаваў як тэр. аўтаномная частка Камуністычнага саюза моладзі Польшчы (КСМП). Яго дзейнасць накіроўвалі КСМП і Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Вышэйшы орган — з’езд, паміж з’ездамі — ЦК. Пасля адыходу ў 1921 Зах. Беларусі да Польшчы разрозненыя камсамольскія арг-цыі пачалі адраджаць сваю дзейнасць. Скліканая ЦК КПЗБ у студз. 1924 камсамольская канферэнцыя Зах. Беларусі прыняла рашэнне пра стварэнне адзінага саюза — КСМЗБ. У яго аснову быў пакладзены прынцып дэмакр. цэнтралізму, а ўся структура і дзейнасць рэгламентаваліся ў адпаведнасці са Статутам камсамола Польшчы. Нізавым звяном КСМЗБ былі ячэйкі (ад 3 да 7 чл.), якія аб’ядноўваліся ў раённыя (гарадскія), а тыя — у акр. арг-цыі. У розныя гады КСМЗБ падзяляўся на 6—10 акруг, аб’ядноўваў ад 1200 (1925) да 3500-4000 (1932) членаў; у іх ліку было 80% сялян, 83% беларусаў, каля 15% яўрэяў. КСМЗБ дапамагалі КП(б)Б і камсамол БССР. У Мінску з 1925 дзейнічала школа для парт. і камс. функцыянераў Зах. Беларусі; на тэр. БССР КСМЗБ правёў свой адзіны з’езд (сак. 1931, в. Сляпянка пад Мінскам) і III канферэнцыю (1932). КСМЗБ накіроўваў барацьбу сялянскай, рабочай, вучнёўскай моладзі за сац. і нац. вызваленне, за дэмакр. свабоды, за ўз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. супраць пагрозы вайны і інш. У сярэдзіне 1930-х г., ён дапамагаў КПЗБ праводзіць лінію па стварэнні адзінага антыфаш. фронту. Выдаваў свае газ. і час.: «Малады камуніст», «Малады змагар», «Пад сцягам камсамола», «Камсамолец» (на бел., польск., рус. і яўр. мовах) і інш. На працягу ўсёй сваёй гісторыі КСМЗБ праследаваўся ўладамі, да 73 яго членаў знаходзілася ў турмах. Кіруючымі дзеячамі КСМЗБ у розныя часы былі: В.​З.​Харужая, М.​М.​Дворнікаў, В.​П.​Ласковіч, Я.​І.​Скурко (М.​Танк), П.​Пестрак, І.​Я.​Дабрыян, С.​В.​Прытыцкі, Л.​Р.​Шайкоўскі і інш. КСМЗБ спыніў дзейнасць у 1938 у сувязі з беспадстаўным роспускам Камінтэрнам Кампартыі Польшчы, у т. л. КПЗБ.

Літ.:

Віхраў А.А. Баявы памочнік КПЗБ (1921—1928 гг.). Мн., 1975;

Революционный авангард трудящейся молодежи Западной Белоруссии (1921—1939 гг.): Док. и материалы. Мн., 1978.

М.​В.​Бобер.

т. 7, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Нарада прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычных арганізацый Літвы і Заходняй Беларусі (1918) 3/88

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

З’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці 2/548; 3/258; 4/555; 5/322; 12/134

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

паўднёва-захо́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўднёва-захо́дні паўднёва-захо́дняя паўднёва-захо́дняе паўднёва-захо́днія
Р. паўднёва-захо́дняга паўднёва-захо́дняй
паўднёва-захо́дняе
паўднёва-захо́дняга паўднёва-захо́дніх
Д. паўднёва-захо́дняму паўднёва-захо́дняй паўднёва-захо́дняму паўднёва-захо́днім
В. паўднёва-захо́дні (неадуш.)
паўднёва-захо́дняга (адуш.)
паўднёва-захо́днюю паўднёва-захо́дняе паўднёва-захо́днія (неадуш.)
паўднёва-захо́дніх (адуш.)
Т. паўднёва-захо́днім паўднёва-захо́дняй
паўднёва-захо́дняю
паўднёва-захо́днім паўднёва-захо́днімі
М. паўднёва-захо́днім паўднёва-захо́дняй паўднёва-захо́днім паўднёва-захо́дніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўно́чна-захо́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўно́чна-захо́дні паўно́чна-захо́дняя паўно́чна-захо́дняе паўно́чна-захо́днія
Р. паўно́чна-захо́дняга паўно́чна-захо́дняй
паўно́чна-захо́дняе
паўно́чна-захо́дняга паўно́чна-захо́дніх
Д. паўно́чна-захо́дняму паўно́чна-захо́дняй паўно́чна-захо́дняму паўно́чна-захо́днім
В. паўно́чна-захо́дні (неадуш.)
паўно́чна-захо́дняга (адуш.)
паўно́чна-захо́днюю паўно́чна-захо́дняе паўно́чна-захо́днія (неадуш.)
паўно́чна-захо́дніх (адуш.)
Т. паўно́чна-захо́днім паўно́чна-захо́дняй
паўно́чна-захо́дняю
паўно́чна-захо́днім паўно́чна-захо́днімі
М. паўно́чна-захо́днім паўно́чна-захо́дняй паўно́чна-захо́днім паўно́чна-захо́дніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)