хамса, рыба атр. селядцападобных. Жыве ў водах Атлантычнага ак. ад Паўночнага м. да Біскайскага заліва.
Даўж. да 20 см, маса да 19 г. Цела цыгарападобнае, спінны плаўнік невялікі. Трымаецца чародамі. Робіць сезонныя і вертыкальныя сутачныя міграцыі. Корміцца планктонам. Палавой спеласці дасягае на 2-м годзе жыцця. Жыве да 4 гадоў. Мае прамысл. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАМО́РСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямёнаў эпохі неаліту, якія ў 3—2-м тыс. да нашай эры жылі на ўзбярэжжы Дзвінскага і ўсх. часткі Анежскага заліва Белага мора (Расія). Прадстаўлена рэшткамі часовых стойбішчаў. Насельніцтва займалася рыбалоўствам і паляваннем. Характэрны кругладонны посуд з ямкава-грабеньчатым геам. арнаментам. З крэменю выраблялі скрабкі, доўгія трохвугольныя наканечнікі стрэл, фігуркі жывёл і інш. рэчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБКА́ЙК,
нафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1940, распрацоўваецца з 1946. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1210 млн.т. Прадукцыйныя залежы на глыб. 1,7—2 км. Шчыльнасць нафты 880 кг/м³. Дзесяткі фантануючых свідравін. Нафтаправоды да Сайды (Ліван) і партоў Рас-Танура і Ямбу. Эксплуатуецца кампаніяй «Арамка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЧСАРА́Н,
газанафтавае радовішча ў Іране, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1928, распрацоўваецца з 1940. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1,49 млрд.т, газу — 162 млрд.м³. Паклады на глыб. 0,75—2,13 км. Шчыльн. нафты 866 кг/м³. Нафтаправоды ў порт на в-ве Харк (Персідскі зал.) і ў г. Абадан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЖО́РСКАЯ ЗЯМЛЯ́, Іжора,
гістарычная тэрыторыя народнасці іжора па берагах Нявы і ўзбярэжжы Фінскага заліва. У 13—15 ст. падпарадкавана Ноўгараду. У 1478 далучана да Маскоўскага княства. Пасля Лівонскай вайны (у 1581—90) і ў выніку інтэрвенцыі пач. 17 ст.зах. частка І.з. (гарады Капор’е, Івангорад з паветамі) захоплена Швецыяй. Вернута Расіі ў час Паўночнай вайны 1700—21.
раўніна на Пд Аўстраліі, на Пд ад пустыні Вікторыя. Даўж. ўздоўж узбярэжжа Вял. Аўстралійскага заліва амаль 600 км. Складзена з вапнякоў. Паверхня плоская з карставымі варонкамі да 1,5 км у папярочніку і невял. карамі. Клімат субтрапічны, паўпустынны. Пераважаюць паўсукулентныя галафітныя хмызнякі, трапляюцца рэдкалессі эўкаліптаў і акацыевых. Рэзерват Вял. пустыня Вікторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБІ́-ХЕКІМЕ́,
газанафтавае радовішча ў Іране, адно з буйнейшых у свеце. За 68 км на ПнУ ад порта Генаве. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1961, распрацоўваецца з 1965. Паклады на глыб. 1 — 2 км. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1,1 млрд.т, газу 255 млрд.м³. Шчыльн. нафты 845 кг/м³. Свідравіны фантануючыя. Нафтаправод да нафтаналіўнога порта на в-ве Харк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВА́ЛІ,
нафтагазавае радовішча ў Бахрэйне, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1932, распрацоўваецца з 1933. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 136 млн.т, газу 530 млрд.м³. Прадукцыйныя паклады на глыб. 0,6—3,5 км. Шчыльн. нафты 850 кг/м³. Больш за 200 фантануючых і помпава-кампрэсарных свідравін. Газ сухі, метанавы, выкарыстоўваецца як прамысл. паліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ПУ,
бальнеакліматычны курорт у Японіі. На беразе аднайм.заліва, каля падножжа вулканічнага масіву на в-ве Кюсю. Развіваецца з 19 ст. (мінер. крыніцы выкарыстоўвалі з 17 ст.). Субтрапічны вільготны мусонны клімат і мінер. воды, каля 2 тыс. гарачых (да 100 °C) крыніц, пясочныя сульфідныя ванны на пляжы, спрыяльныя пры лячэнні хвароб апорна-рухальнага апарату і перыферычнай нерв. сістэмы. Шмат санаторыяў, гасцініц, пансіянатаў. Бальнеалагічны і вулканалагічны НДІ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯРЫ́Ц (Biarritz),
прыморскі клімата-бальнеалагічны курорт у Францыі. На З ад г. Баёна, паблізу ад граніцы з Іспаніяй, на ўзбярэжжы Біскайскага заліва. Развіваецца з сярэдзіны 19 ст. Клімат мяккі, умерана вільготны. Марскія купанні, аэразольтэрапія, пясочныя, марскія і мінер. ванны для лячэння хвароб органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы, парушэнняў абмену рэчываў і інш. З 1964 выкарыстоўваюць хларыдныя натрыевыя воды мінер. крыніц Брыску (22 км ад Біярыца).