кручо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да крук (у 1–4 знач.); невялікі крук. Павесіць паліто на кручок.

2. Прыстасаванне рознай формы з загібам на адным канцы, якое служыць для зачэплівання чаго‑н. Вязальны кручок. Рыбалоўны кручок. // Прыстасаванне для віцця вяровак. Я прынёс з сяней пакулле, дастаў кручкі, пачаў віць лейцы. Асіпенка.

3. Росчырк, завіток на пісьме. Стаўшы на лаве, Ніна вымае з-за іконы сшытак, які хавае туды ад Толіка. Садзіцца за сталом і пачынае крэмзаць свае кручкі і кружочкі. Брыль.

4. перан. Разм. Зачэпка, прыдзірка да каго‑н. [Гарбулёў] стараўся збянтэжыць Саламона рознымі спосабамі, скампраметаваць яго перад людзьмі. На гэта ў Гарбулёва было шмат кручкоў: Саламон кепска [вало]дае расійскай мовай. Не ведае матэматыкі. Не ведае такту. Бядуля.

5. Неадабр. Тое, што і кручкатвор.

6. Уст. Мера гарэлкі, роўная 250 г. Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

flourish

[ˈflɜ:rɪʃ]

1.

v.i.

1) квітне́ць, пы́шна расьці́ (пра расьлі́ну); до́бра разраста́цца, мо́цна разьвіва́цца; до́бра ме́цца

2) быць у ро́сквіце (жыцьця́ або́ дзе́йнасьці)

2.

v.t.

1) маха́ць, разма́хваць чым

2) выстаўля́ць напака́з, выхваля́цца

3.

n.

1) ро́сквіт -у m.

in full flourish — у по́ўным ро́сквіце (жыцьця́)

2) разма́хваньне n., ро́счырк -у m. (пяра́), завіто́ка́ m., завіту́шка f. (з валасо́ў)

3) квяці́сты стыль або́ вы́раз

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)