СУЦЬКО́ Пётр Пятровіч (н. 20.5.1936, в. Асошнікі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1964), Маскоўскую вышэйшую парт. школу (1972). З 1957 працаваў у Ружанскай і Іванаўскай раённых газетах, з 1968 у Брэсцкай абл.газ. «Заря» (з 1972 гал. рэдактар).
балгарскі перакладчык, журналіст. Скончыў Сафійскі ун-т (1966). Працуе на Балг. радыё. На балг. мову пераклаў паэмы Я.Купалы «Яна і я», «Адвечная песня», вершы Я.Коласа (усе ў зб. «Выбраныя творы», 1982), творы М.Багдановіча (зб. «Залатыя струны», 1984), У.Някляева, Я.Янішчыц. Аўтар арт. «У свеце беларускай паэзіі» («Далягляды», 1982) пра бел. лірыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІЯ́МА Таехіра (н. 22.6.1942, Токіо, Японія),
першы касманаўт Японіі; першы журналіст у космасе. Скончыў Міжнар. сялянскі ун-т (1966). З 1989 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 2.12—10.12.1990 здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз ТМ-11» і арбітальнай станцыі «Мір» (асн. экіпаж — В.М.Афанасьеў, гл. Дадатак, М.Х.Манараў, пасадка на КК «Саюз ТМ-10»). У космасе правёў 8,4 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pampers
м.
1. памперс, аднаразовы падгузак;
2.экспр., іран. палітык, журналіст (нявопытны, але самаўпэўнены)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БАЧЫ́ЛА Фёдар Апанасавіч (21.1.1924, в. Бардзілаўка Мінскага р-на — 25.11.1992),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, журналіст. Засл. работнік культуры Беларусі (1974). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948). Камандзір дыверсійнай групы (партыз. атрад імя С.Лазо 3-й Мінскай партыз. брыгады імя С.Будзённага), якая падарвала 28 чыг. эшалонаў ворага. З 1949 у рэдакцыі газ. «Чырвоная змена». Аўтар успамінаў «Застаюся жыць» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМУЛЕ́Н (Desmoulins) Каміль (2.3.1760, Гіз, каля г. Сен-Кантэн, Францыя — 5.4.1794),
дзеяч франц. рэвалюцыі канца 18 ст., адвакат і журналіст. Напярэдадні паўстання 14.7.1789 заклікаў народ да ўзбр. барацьбы супраць манархіі. Рэдагаваў шэраг дэмакр. газет. У Канвенце выступаў супраць жырандыстаў, прыхільнік Ж.Ж.Дантона. У канцы 1793 — пач. 1794 выдаваў час. «Le Vieux Cordelier» («Стары кардэльер»), у якім патрабаваў адмены закону аб максімуме, змякчэння рэв. тэрору, крытыкаваў палітыку М.Рабесп’ера. Паводле рашэння рэв. трыбунала гільяцінаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РТЭС (Kertész) Імрэ (н. 9.11.1929, Будапешт),
венгерскі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Падлеткам трапіў у фаш. канцлагер. Тэма вайны дамінуючая ў яго творчасці. Аўтабіягр.кн. «Без лёсу» (1975) пра жыццё хлопчыка ў канцлагерах Асвенцім і Бухенвальд, пра яго сталенне і веру ў перамогу дабра. Аўтар аповесцей «Па слядах» (1975—98), «Англійскі сцяг», «Пратакол» (абедзве 1991), навел, эсэ. Нобелеўская прэмія 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАН (Blanc) Жан Жазеф Луі (29.10.1811, Мадрыд — 6.12.1882),
французскі сацыяліст-утапіст, гісторык, журналіст. У сваіх поглядах абапіраўся на ідэі Сен-Сімона і Ш.Фур’е. У кн. «Арганізацыя працы» (1839) выклаў план сац. пераўтварэння грамадства. Пасля лют. рэвалюцыі 1848 увайшоў у часовы ўрад. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў Чэрвеньскім паўстанні 1848, да 1870 у эміграцыі. З 1871 чл.Нац. сходу. У час Парыжскай камуны (1871) на баку Версаля. Аўтар прац «Гісторыя дзесяці гадоў» (1841—44), «Гісторыя рэвалюцыі 1848» (1870).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫВАЛЬКЕ́ВІЧ Палікарп Рыгоравіч (3.3.1855 — пасля 1921),
бел.журналіст. Выкладаў у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, з 1891 рэдактар газет «Виленский вестник», «Западный вестник», «Окраины России». У 1904 заснаваў у Мінску газ. «Белорусский вестник» велікадзяржаўна-шавініст. кірунку. З 1907 чл. «Рускага ўскраіннага т-ва», з 1918 Беларускага вольна-эканам.т-ва ў Петраградзе. У 1921 служачы Рэўваенсавета Рэспублікі ў Маскве. Аўтар фалькл.-этнагр. даследавання «Іван Купала (у в. Вуглы Слуцкага пав. Мінскай губ.)» (Этнографическое обозрение. 1891. № 4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕНІСЕ́НКА Іван Піліпавіч (1913, в. Норкі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 5.7.1943),
паэт, журналіст. Пісаў на рус. мове. З 1933 працаваў у чэрыкаўскай раённай газ. «Сацыялістычная перамога». З 1937 друкаваў вершы, допісы, нарысы ў рэсп. прэсе. У Айч. вайну ўдзельнічаў у партыз. руху. Па заданні падп. райкома КПБ стаў сакратаром чэрыкаўскай акруговай паліцыі. Стварыў у Чэрыкаве антыфаш. арг-цыю. Быў выдадзены і арыштаваны. Пасля катаванняў расстраляны.
Літ.:
Цітоў К. Людзі, ён любіў вас! // Полымя. 1964. № 7.