1) жніво́n. (збо́жжа), збор -у m. (садавіны́, мёду)
2) ураджа́й -ю m.
3) вы́нікі pl. only, плён -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аджа́цца, адажнуся, адажнешся, адажнецца; зак.
1. Скончыць жніво.
2. Жнучы, аддаліцца ад каго‑, чаго‑н. Ціток з Параскай аджаліся крокаў на дваццаць уперад, і можна ўжо было без асаблівай асцярогі гаварыць што хочаш.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрараста́ць, ‑ае; зак.
Прарасці — пра ўсё, многае. Восень у той год выдалася халодная і дажджлівая. Як пачаліся дажджы ў жніво, дык цягнуліся да самых прымаразкаў. Жыта папрарастала ў снапах, атава пагніла ў пракосах...С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
месідо́р
(фр. messidor, ад лац. messis = жніво + гр. doron = дар)
дзесяты месяц года (з 19—20 чэрвеня да 18—19 ліпеня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЖНІ́ВЕНЬ (ад слова «жніво»),
восьмы месяц каляндарнага года (31 дзень), апошні месяц лета на Беларусі. 15 Ж. працягласць дня ў Мінску 14 гадз 56 мін, сярэдняя выш. Сонца над гарызонтам 50,3°, сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 478 МДж/м², радыяц. баланс дадатны (252 МДж/м²). На тэр. Беларусі сярэдняя т-ра паветра 15,5—18 °C, у 2-й пал. Ж. магчымы замаразкі на глебе (часам і ў паветры). Звычайна Ж. халаднейшы за ліпень, але прыкладна раз у 5 гадоў бывае наадварот. Адносная вільготнасць паветра ў Ж. не ніжэй за 70%, ападкаў 60—85 мм, у асобныя гады можа быць і больш (149 мм, Бабруйск, Жыткавічы, 1970) ці ападкі зусім не выпадаюць (Лепель, 1939). У сярэднім з ападкамі бывае 14—16 дзён. Частыя ліўневыя дажджы з моцнымі вятрамі выклікаюць паляганне збожжавых культур. У Ж. канчаецца жніво азімых, убіраюць яравыя, лён. З сярэдзіны месяца пачынаецца сяўба азімых жыта і пшаніцы. Даспявае садавіна, у разгары збор брусніц, касцяніц, чаромхі, ажыны. Ж. самы багаты месяц на грыбы. Паступова пачынаюць адлятаць у вырай птушкі: стрыжы, ластаўкі, зязюлі, івалгі, мухалоўкі, валасянкі, пліскі. Збіраюцца ў чароды шпакі, гракі. У канцы Ж. размнажаюцца змеі, яшчаркі, пачынаецца гон у казуль, нараджаюцца зайчаняты (другі прыплод).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kampania
ж. кампанія;
kampania wyborcza — выбарчая кампанія;
kampania żniwna — уборачная кампанія; жніво
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пі́льніца ’гарачая пара ўлетку, калі шмат работы і мітрэнгі’, ’спешка ў рабоце, пільная патрэба’ (Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.; смарг., Сцяшк. Сл.; в.-дзв., ушац., беш., докш., ЛА, 2). Ад прыметніка пільны (гл. пільна) і суф. ‑іца (< прасл.*‑ica), магчыма, у выніку семантычнай кандэнсацыі словазлучэння, напрыклад, пільная пара ’жніво’ (іўеў., тамсама).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КРЭ́МКА (Крамко) Георгій Паўлавіч
(н. 14.10.1946, в. Жукаў-Барок Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1981 на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Працуе пераважна ў галіне керамікі. Сярод твораў: рэльеф «Жніво» ў праектна-канструктарскім тэхнал. ін-це аўтаматызацыі і механізацыі ў Магілёве (1982), свяцільні ў рэстаране г. Талачын (1983), вазы ў пасольстве Беларусі ў Маскве (1993), выставачныя кампазіцыі «Рыбы» (1976), «Песня Хатыні» (1982), скульптура «Буслы» (1984), дэкар. формы «Хлябы» (1985), пласты «Помнікі мінуўшчыны» (1991—94) і інш.