леденя́щий прил. хало́дны, страшэ́нны;

его́ охвати́л леденя́щий у́жас яго́ ахапі́ў хало́дны (страшэ́нны) жах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

Разм. Прывабіць, спакусіць. [Юлю] ахапіў жах — гэта ж не хто, а яна звабіла дзяцей, завяла іх на каланчу... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўпра́ўца, ‑ы, м.

Разм. Тое, што і самаўправец. Ніхто так рашуча не ваяваў з браканьерамі, як Ігнат Дзерваед! Адно яго прозвішча наводзіла жах на самаўпраўцаў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dread​2 [dred] v. бая́цца, апаса́цца, адчува́ць жах;

I dread to think that… Мне страшна думаць, што…

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

schréckenerregend a які́ наганя́е жах, жахлі́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Graus I m -es жах, жу́дасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

СТА́НСЫ (франц. stance ад італьян. stanza літар. — памяшканне, пакой, прыпынак),

невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожнае з якіх мае сэнсавую і кампазіцыйна-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. С. пісалі Дж.​Байран, А.​Пушкін і інш. паэты 18—19 ст. У бел. паэзіі С. можна лічыць верш М.​Багдановіча «...Рушымся, брацця, хутчэй»:

Рушымся, брацця, хутчэй
У бой з жыццём. пакідаючы жах,
Крыкі пужлівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах...
Проці цячэння вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыла жыць.

С. сустракаюцца ў. сучасных бел. паэтаў: А.​Звонака, С.​Ліхадзіеўскага і інш.

В.​П.​Рагойша.

т. 15, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Па́ніка ’непераадольны жах і разгубленасць, якія авалодалі чалавекам або мноствам людзей’ (ТСБМ). З рус. па́ника (Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з зах.-еўрап. моў < лац. panicus, грэч. πανικός ад імя ляснога бога Пана, грэч. πάν, які, паводле грэчаскай міфалогіі, пасылае жах і трывогу (гл. Клюге-Гётце, 430; Фасмер, 3, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціго́та ’кій, палка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, з азванчэннем да сціхо́т ’страх, жах’, гл. сціхат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ледзяні́ць несов., прям., перен. ледени́ть;

ве́цер ~ні́ў твар — ве́тер ледени́л лицо́;

жах ~ні́ў яго́ сэ́рца — у́жас ледени́л его́ се́рдце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)