Той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Шыпіць дарога, пахне ветрам. Хвала тварцам такіх дарог!Панчанка.Сягоння на Ўкраіне вялікае свята: У дзень гэты радзіўся тварэц «Кабзара».Купала.Бетховен, як тварэц, не толькі паказаў вастрэйшую сацыяльную барацьбу свайго часу, але і даў усяму свету высокія ідэалы чалавечнасці і сапраўднай свабоды асобы.Шырма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пагост ’магільнік’ (ТСБМ). Рус.пого́ст ’царкоўная абшчына, прыход, царква з жылымі дамамі, службы’, дыял. ’магільнік’, ст.-рус.погостъ ’жылое падвор’е князя і яго світы пры падаткаабкладанні’ (X ст.). Першапачатковае значэнне ’заезны дом, у якім затрымліваліся князь і духоўныя асобы’. Ад госць, гасціць (гл. Фасмер, 3, 295). Як мяркуе Зяленін (Табу, 2, 150), значэнне ’магільнік’ узнікла на базе першапачатковага ў выніку табу. У бел., відаць, кніжнае запазычанне з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КО́ШЫЦКІ ПРЫВІЛЕ́Й 1374 Выдадзены польскім каралём Людовікам I Анжуйскім (ён жа і венг. кароль) 17 вер. пасля перагавораў з прадстаўнікамі польскай шляхты на з’ездзе ў г.Кошыцы (Славакія). Шляхта задаволіла дынастычныя прэтэнзіі Людовіка, ён у адказ пашырыў на ўсю шляхту правы і прывілеі, якімі раней карысталіся вышэйшыя свецкія і духоўныя феадалы. К.п. вызваляў шляхту ад усіх павіннасцей, акрамя невял. падатку з зямельных уладанняў і нясення вайск. службы, гарантаваў ёй выключнае права займаць дзярж. пасады.
2. Каштоўная рэч. Партэр выглядаў шыкарна: калыхаліся султаны вячэрніх жаночых прычосак, ззялі сапраўдныя і фальшывыя каштоўнасці.Самуйлёнак.Максім здзівіўся, убачыўшы гэтулькі кніг, ён ведаў, што пасля акупацыі кнігі былі найвялікшай каштоўнасцю.Шамякін.//перан. З’ява, прадмет, якія маюць вялікае грамадскае значэнне. Духоўныя каштоўнасці. Культурныя каштоўнасці. Матэрыяльныя каштоўнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улады́ка, ‑і, м.
1. Архірэй, мітрапаліт. Духоўныя ўладыкі з’яўляліся не толькі буйнейшымі феадаламі-прыгоннікамі, але і пастаянна займаліся гандлёвай і ліхвярскай дзейнасцю.Алексютовіч.
2. Тое, што і уладар. І чуем песні, крык: «Уладыка свету — Праца. Хай згіне капітал, вайна яму! пажар!»Чарот.— Хто закон тут? Я закон! Я ўсяму ўладыка... — Хоча вымавіць Ціхон, Ды не вяжа лыка.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ (БСП),
палітычная партыя сацыяліст. кірунку. Створана ў ліп. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — паліт. камітэт. Асн. мэта — фарміраванне дэмакр. грамадства сацыяліст. арыентацыі са шматукладнай эканомікай, у якім вышэйшая каштоўнасць — чалавек і яго дабрабыт, дзе дзяржавай будуць рэальна забяспечаны правы, свабоды і сац. гарантыі кожнага грамадзяніна. Сац. база БСП — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, крыніцай даходу якіх з’яўляецца ўласная праца, усе, хто ствараў і стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Найбольшыя арг-цыі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Баранавічах, Бабруйску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЕРТ ((Gellert) Крысціян Фюрхтэгот) (4.7.1715, г. Гайніхен, Германія — 13.12.1769),
нямецкі пісьменнік. Прадстаўнік Асветніцтва. Праф. Лейпцыгскага ун-та (1745). Пропаведзі рэліг. абавязку і сямейнай дабрачыннасці прысвечаны «Маральныя лекцыі» (т. 1—2, 1770), «Духоўныя оды і вершы» (1757). У «Байках і апавяданнях» (т. 1—2, 1746—48) адлюстраваў побыт і свядомасць ням. бюргерства. Гелерт першы з ням. пісьменнікаў паспрабаваў стварыць ням.бурж. камедыю («Пяшчотныя сёстры», 1747, і інш.), а таксама асветніцкі раман («Жыццё шведскай графіні фон Гелерт» (т. 1—2, 1747—48).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кашто́ўнасцьж., в разн. знач. це́нность;
матэрыя́льныя і духо́ўныя ~ці — материа́льные и духо́вные це́нности;
захава́нне ~цей — хране́ние це́нностей;
яго́ рабо́та ма́е вялі́кую к. для наву́кі — его́ рабо́та име́ет большу́ю це́нность для нау́ки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кашто́ўнасцьж.
1. Wert m -es, -e;
2. wértvoller Gégenstand; Wértsache f -, -n;
матэрыя́льныя кашто́ўнасці духо́ўныя кашто́ўнасці materi¦élle und géistige Werte;
гэ́та ма́е вялі́кую кашто́ўнасць das ist von gróßem Wert
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВАСЮЧКО́Ў (Міхаіл Дзмітрыевіч) (н. 14.9.1947, Мінск),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1972, клас Дз.Смольскага). З 1973 канцэртмайстар Мінскага пед. ін-та, з 1978 выкладчык Мінскага муз. вучылішча. Асн. творчыя дасягненні ў галіне камернай музыкі. Сярод твораў: араторыя «Песні зямлі беларускай» на нар. тэксты (1971), кантата «Не сячы ты, татухна, пры дарозе бярозы» на тэксты бел.нар. балад (1983); канцэрт для фп. з арк. (1972), сюіта для струнных інструментаў (1975); двайныя варыяцыі для трамбона (1995); вак. цыклы на вершы А.Фета, Ф.Цютчава; духоўныя хары на тэксты «Малітваслова»; апрацоўкі нар. песень; музыка да драм. спектакляў.