БАГДАНО́ВІЧ (Янка) (Іван Антонавіч; 17.11.1906, в. Гібінята Валожынскага р-на Мінскай вобласці — 13.7.1990),
бел. пісьменнік, мемуарыст. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1927). Працаваў у друкарні імя Ф.Скарыны (Вільня, 1927—41). Настаўнічаў. У 1952 рэпрэсіраваны, высланы ў Варкуту. З 1956 настаўнічаў у Вільнюсе. Друкаваўся з 1930 пад псеўд. Янка Ваўштолскі (вершы, байкі, апавяданні, артыкулы). Аўтар кн. успамінаў «На жыццёвым шляху» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІЛЕ́ЙКА Фёдар, бел. гравёр па дрэве канца 17 — пач. 18 ст. Прадстаўнік Магілёўскай школы гравюры. Аўтар гравюр у кн. «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Часослов сиречь Последованию службы» (1703), выдадзеных у друкарні М.Вашчанкі (Магілёў). Гравюрам Ангілейкі характэрна прастата тэхн. прыёмаў і нескладанасць кампазіцыі, што збліжае іх з творамі нар. мастацтва.
Ф.Ангілейка. «Успенне Багародзіцы». Гравюра на дрэве ў кнізе «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна. Магілёў. 1700.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ДОМ ДРУ́КУ»,
выдавецтва. Засн. ў Мінску ў 1960 як выд-ва «Звязда», у 1969—91 выд-ваЦККПБ, са студз. 1992 у сістэме Дзяржкамдруку, з лютага 1992 — Савета Міністраў, з 1994 — Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выдае газеты, часопісы, кнігі (у т. л.газ. «Звязда», «Чырвоная змена», «Белорусская нива», «Советская Белоруссия», часопісы «Вожык», «Алеся», «На экранах Беларусі»)/ Пры выд-ве друкарня. У 1995 друкавала больш за 100 назваў газет, 67 часопісаў. Магутнасць друкарні больш за 14 млн. кніг і 11 млн.экз. брашур.
У 1917 «Мінская губернская друкарня» (з 1797) пераўтворана ў друкарню СНКЗах. фронту; з 1918 — 1-я Савецкая, з 1930 — імя Сталіна, з 1960 друкарня выд-ва «Звязда», у 1969—91 — выд-ваЦККПБ (далей — па прыналежнасці выдавецтва). У 1927 выдавала 9 газет, 7 часопісаў, каля 70 тыс.экз. падручнікаў і інш. выданняў. У Вял Айч. вайну паліграфісты наладзілі тут выпуск падп. выданняў — перыяд. лістка «Вестник Родины», газ. «Звязда» і інш., дапамагалі ствараць друкарні ў партыз. атрадах. Пасля вайны паліграф. база адноўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
до́вад, ‑у, М ‑дзе, м.
Думка, меркаванне, факт, якія сведчаць пра што‑н., даказваюць што‑н.; доказ. Ніякія довады Лабановіча за тое, што ён мусіць паехаць да сябра, Бабініч не браў пад увагу.Колас.Вокны друкарні напоўнены яркім святлом. Яны будуць свяціць усю ноч, быццам у довад, што гэты вялізны гмах заўсёды бадзёра стаіць на варце народнай культуры.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЁТЫНГЕН (Göttingen),
горад у цэнтры Германіі, на р. Лайне, зямля Ніжняя Саксонія. 128,4 тыс.ж. (1994). Гар. правы атрымаў каля 1210. Развіццё Гётынгена ў 18 ст. звязана з заснаваннем ун-та (1737) і АН (1751). Прадпрыемствы металаапр., эл.-тэхн. прам-сці, дакладнай механікі (прылады, інструмент, навук. апаратура і інш.). Выд-вы, друкарні. Буйны навук.цэнтр.Навук.т-ва Макса Планка. Музеі. Гатычныя цэрквы і ратуша (14—16 ст.), фрагменты гар. умацаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАВА́НАЯ АШМЯ́НКА,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл.
Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПнЗ ад горада і 28 км ад чыг. ст. Ашмяны, 231 км ад Гродна. 338 ж., 134 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — касцёл Дзевы Марыі са званіцай (канец 18 — пач. 19 ст.), рэшткі друкарні (16 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАДРУКАВА́НЫЯ КНІ́ГІ,
старадрукаваныя кнігі, умоўная назва кніг, выпушчаных у пэўнай краіне на працягу пэўнага перыяду пасля ўзнікнення кнігадрукавання. Найчасцей гэта кнігі, выдадзеныя ў першай друкарні краіны. У Еўропе з’явіліся ў 1440-я г., на Беларусі — у 1-й чвэрці 16 ст. Першыя кнігі, друкаваныя наборнымі літарамі ў перыяд ад 1440 да 1500 уключна, наз.інкунабуламі, а выданні 1-й пал. 16 ст. — палеатыпамі. Гл. таксама ў арт.Выдавецкая справа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІСІ́ФАР (прозвішча Пятровіч-Дзевачка; ? — 1592 ці 1594),
мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсея Русі. Паходзіў з галіцкай шляхты. Пасля 1568 архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра (каля Навагрудка). З 1579 мітрапаліт. Жыў пераважна ў Навагрудку. Садзейнічаў выданню ў віленскай друкарні Мамонічаў «Службоўніка» (1583). Дамогся ад польскага караля і вял.кн.ВКЛ Стафана Баторыя пацвярджэння незалежнай юрысдыкцыі правасл. царквы (1585) і дазволу спраўляць царк. святы паводле юліянскага календара (1586). У 1589 пазбаўлены сану за парушэнне кананічнага правіла (быў дваяжэнцам). Памёр у Лаўрышаўскім манастыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНІТУ́РАшрыфту,
камплект друкарскіх шрыфтоў аднаго рысунка. У пэўнай гарнітуры шрыфты адрозніваюцца абрысам (прамы, курсіўны і інш.), рознымі памерамі — кеглем (тэкставыя ад 6-га — нанпарэль да 12-га — цыцэра, тытульныя і загаловачныя ад 14 да 48-га), насычанасцю (светлая, паўтлустая і інш.). Камплектнасць гарнітуры залежыць ад тыпу наборных працэсаў. Звычайна друкарні маюць некалькі дзесяткаў гарнітур — тэкставых, тытульных, акцыдэнтных (дэкаратыўных), афішна-плакатных. Ёсць гарнітура літаратурная, новая газетная, школьная, часопісная сечаная, акадэмічная, кудрашоўская энцыклапедычная, звычайная новая і інш. Гэты тэкст набраны гарнітурай таймс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
я́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.). Явачныя дні. Явачны час.
2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.), з’яўляецца яўкай. Заданне было тэрміновае: вынесці з друкарні шрыфты і даставіць іх на явачную кватэру.«Звязда».Ты прыцемна будзеш у Шацку, Пранікнеш у змроку цішком... А знаеш Чурыліху? Швачку? У швачкі наш явачны дом.Бялевіч.
•••
Явачным парадкам — без папярэдняй згоды, дазволу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)