навукова-метадычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1988 у Мінску на бел. мове штомесячна. Да 1992 наз. «Беларуская мова і літаратура ў школе». Асвятляе пытанні літ., мовазнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Змяшчае матэрыялы па гісторыі нац. культуры, пра сучасны літ. працэс, лінгвіст. праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасць бел. мовы. У раздзелах «Філалогія», «Методыка і вопыт», «На ростанях», «Калі закончыўся ўрок», «Культура Беларусі» і інш. адлюстроўвае шляхі развіцця нац. школы, пед. майстэрства бел. славеснікаў, дасягненні філал. навукі, узаемасувязь л-ры, мовы, выяўл. мастацтва, музыкі, т-ра і кіно, дзейнасць літ. музеяў і інш. Друкуе творчыя партрэты бел. мовазнаўцаў, літаратараў і дзеячаў культуры, архіўныя дакументы, звязаныя з іх дзейнасцю. Адзначае юбілеі дзеячаў культуры, публікуе паэт. і вакальныя творы, рэцэнзіі на філал., культуралагічныя і пед.-метадычныя выданні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКІ КЛУБ,
міжнародная грамадская арганізацыя для даследавання развіцця чалавецтва ў эпоху навук.-тэхн. рэвалюцыі. Засн. ў 1968, аб’ядноўвае вучоных, грамадскіх дзеячаў, бізнесменаў з многіх краін. Заахвочвае доследныя праекты і публікуе т.зв. даклады Р.к., якія прыцягваюць увагу да глабальных праблем і выклікаюць вострую палеміку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыумвіра́т, ‑у, М ‑раце, м.
Саюз трох палітычных дзеячаў у Старажытным Рыме ў перыяд заняпаду рэспублікі, які меў на мэце захапіць вярхоўную ўладу (першапачаткова — калегія з трох асоб, якая выбіралася з якой‑н. спецыяльнай мэтай). Першы трыумвірат.//Жарт. Пра трох асоб, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці. — Дык давайце заключым трыумвірат! — крычаў Янка, — Давайце! — І сябры з запалам паціснулі адзін аднаму рукі ў знак свайго саюзу.Колас.
[Лац. triumviratus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СТЫПЕ́НДЫЯ (ад лац. stipendium плата),
штомесячная грашовая дапамога, якая выдаецца студэнтам ВНУ (пры дзённай форме навучання), навучэнцам сярэдніх спец.навуч. устаноў, аспірантам і г.д. Студэнтам, аспірантам, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе і н.-д. рабоце, назначаюцца павышаныя імянныя С. (устанаўліваюцца ў памяць ’выдатных дзеячаў дзяржавы, навукі, культуры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРТ»,
саюз пралетарскіх пісьменнікаў Украіны ў 1923—25 (мясц. філіі існавалі да 1927). Уваходзілі В.Блакітны, І.Ле, І.Мікітэнка, У.Сасюра, П.Тычына і інш. Меў філіі: тэатральны «Гурт» (група дзеячаў рабочага т-ра), заакіянскі «Гурт» (саюз пралетарскіх укр. пісьменнікаў ЗША і Канады, 1924—29). Друкаваны орган — альманах «Гарт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІЯ́Н АСТРАВЫ́,
нізінныя каралавыя астравы ў архіпелагу Туамоту ў Ціхім ак. Уладанне Францыі. Адкрыты рас. мараплаўцамі О.Я.Кацэбу (1816), Ф.Ф.Белінсгаўзенам і М.П.Лазаравым (1820). Асобныя атолы названы Белінсгаўзенам імёнамі выдатных рас.дзеячаў: Кутузава (Макема), Барклая-дэ-Толі (Рараія), Крузенштэрна (Тыкехау), Лазарава (Матаіва), Румянцава (Тыкеі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ ЗЕМЛЯ́»,
грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася ў 1918 у Мінску на рус. мове. Афіц. выдавец — Саюз бел. арг-цый, фактычна была органам Народнага сакратарыята Беларусі. Першы нумар выйшаў 1.3.1918. Друкавала дакументы выканкома Савета Усебел. з’езда, пастановы, загады і аб’явы Нар. сакратарыята Беларусі і падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячаўнац. руху. Выйшла некалькі нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИСКУ́ССТВО КИНО́»,
ілюстраваны часопіс. Выдаваўся ў 1931—93 у Маскве на рус. мове. Да 1932 наз. «Пролетарское кино», з 1933 — «Советское кино», з 1936 — «И.к.». Выходзіў рознай перыядычнасцю, з 1952 штомесячна (у 1993 — № 1—9). Змяшчаў артыкулы па гісторыі і тэорыі кіно, рэцэнзіі на кінафільмы, сцэнарыі, асвятляў творчасць дзеячаў кіно і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ДЗЕНЬ ТЭА́ТРА,
міжнароднае тэатр. свята. Асн. мэта — пашырэнне творчай садружнасці тэатр.дзеячаў і прапаганда ўсіх відаў тэатр. мастацтва. Устаноўлены ў 1961 у Вене 9-м кангрэсам Міжнар. ін-та т-ра па прапанове прэзідэнта Фінскага нац. цэнтра Ківімаа. З 1962 адзначаецца штогод 27 сак. ў многіх краінах свету, у т. л. на Беларусі.