старажытны горад Полацкай зямлі. Упамінаецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1127, у Іпацьеўскім — пад 1128: «Новгородци придоша со Мстиславичем со Всеволодом к Неколочю» (у Іпацьеўскім летапісе к Неклочю). Дагэтагачасу Н. не лакалізаваны. На мысе Гарадзішча на воз. Некалач (у Лепельскім р-не Віцебскай вобл. каля в. Бор) рэшткаў стараж. населенага месца не выяўлена. Мяркуюць, што названы ў летапісах геагр. пункт — воз. Некалач, на Пн ад Полацка, адкуль бярэ пачатак р. Палата (Невельскі р-н Пскоўскай вобл. Расіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэкваліфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе зак. і незак., каго-што.
Пазбавіць (пазбаўляць) кваліфікацыі. — Лётчыкі, я не збіраюся вас дэкваліфікаваць. Былі вы знішчальнікамі дагэтагачасу, будзеце імі і надалей, толькі з маленькім ухілам — разведвальным.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ СІ́ЛА,
прыкладзеная да цела сіла, лінія дзеяння якой праходзіць праз пэўны пункт (цэнтр сілы) пры любых становішчах гэтага цела. Напр., сіла цяжару, сіла эл.-статычнага ўзаемадзеяння кропкавых эл. зарадаў (гл.Кулона закон). Рух свабоднага матэрыяльнага пункта адбываецца па плоскай траекторыі, а адрэзак прамой, які злучае гэты пункт з цэнтрам сілы, апісвае за роўныя прамежкі часу роўныя плошчы (гл.Кеплера законы). Тэорыя руху цел пад уздзеяннем Ц.с. мае дастасаванні ў нябеснай механіцы, пры разліках руху касм. лятальных апаратаў, у т. л.ШСЗ, і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зара́нак, ‑нку, м.
Тое, што і зара (у 1, 2 знач.). Займаўся вогненна-крывавы заранак.П. Ткачоў.Вытворчая брыгада, якая нарадзілася яшчэ на заранку калгаснага будаўніцтва, і дагэтагачасу застаецца асноўным звяном гаспадарання.Машэраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІНА́ЙСКАЕ ПІСЬМО́, протасінайскае пісьмо,
старажытная пісьмовая сістэма семіцкіх народаў. Адна з першых у гісторыі цывілізацыі спроб стварэння алфавітнай пісьменнасці на падставе акрафаніі (вымаўленне пачатковай фанемы слова, якое перадаецца малюнкам). С.п. лічаць прамежкавай ступенню паміж егіпецкім іерагліфічным пісьмом і семіцкімі кансанантна-гукавымі алфавітамі. Помнікі С.п. (надпісы на камянях, статуэтках багінь) знойдзены ў 1905 на Сінайскім п-ве англ. археолагам У.М.Пітры. Датаванне помнікаў дагэтагачасу спрэчная (ад 18 да 15 ст.дан.э.). Найб. удалая спроба прачытання (дэшыфроўкі) помнікаў належыць У.Ф.Олбрайту ў сярэдзіне 20 ст. Некат. даследчыкі лічаць С.п. крыніцай арабскага пісьма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙРО́ННАЯ ТЭО́РЫЯ,
тэорыя будовы, развіцця і функцый нерв. сістэмы; прыватны выпадак клетачнай тэорыі. Аснова Н.т. — прызнанне анат. адасобленасці структурнай адзінкі нерв. сістэмы — нейрона, яго генет. самастойнасці і функцыян. спецыфічнасці. Абгрунтавана на мяжы 20 ст. працамі ісп. вучонага С.Рамона-і-Кахаля і Ч.С.Шэрынгтана. Доказы поўнай структурнай адасобленасці нерв. клетак атрыманы з дапамогай электроннага мікраскопа, які даў магчымасць устанавіць, што кожны нейрон абкружаны мембранай і паміж мембранамі асобных клетак ёсць свабодныя поласці. Дагэтагачасунерв. сістэма разглядалася як бесперапынны пераход клетачнага рэчыва аднаго нейрона ў другі з утварэннем адзінай цытаплазматычнай сеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
працава́цца, ‑цуецца; безас.незак.
Ладзіцца, ісці спарней (пра работу). [Пятрусь:] — Працуецца — лепш не трэба. Як пайшоў з восені, дык і дагэтагачасу раблю, а нядаўна дзесятнікам прызначылі.Сіўцоў.Працавалася Андрэю сёння лепш, чым калі-небудзь раней.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)