ртутны вентыль з аднакратным узбуджэннем катоднай плямы, якая падтрымліваецца за кошт эл. дугі на дапаможны анод. Момант запальвання асн. дугі кіруецца з дапамогай сеткі. Выкарыстоўваецца для выпрамлення пераменнага току прамысл. і павышанай частот высокага напружання (да 130 кВ). Імпульсныя Э. выкарыстоўваюцца як камутатары ў індуктыўных накапляльніках энергіі і лінейных мадулятарах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
субсідыя́рны
(лац. subsidiarius = рэзервовы, дапаможны);
с. дагавор — дагавор, які дапаўняе асноўнае абавязацельства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
падду́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца пад дугой, прымацаваны да дугі. Паддужны званочак.
2.Спец. Дадатковы, дапаможны на які‑н. выпадак (пра каня). //узнач.наз.падду́жны, ‑ага, м. Коннік, які суправаджае каня на скачках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПАРА́Т (ад лац. apparatus абсталяванне),
1) прылада, тэхн. ўстройства, прыстасаванне.
2) Сукупнасць дзярж. устаноў, арг-цый, якія абслугоўваюць якую-н. галіну кіраўніцтва, гаспадаркі і інш. 3) Наменклатурныя супрацоўнікі вышэйшых органаў кіравання.
4) Заўвагі, паказальнікі і інш.дапаможны матэрыял да навук. працы, выдання.
5) Сукупнасць органаў чалавека, жывёл або раслін, якія выконваюць якую-н. функцыю ў арганізме, напр. стрававальны апарат, дыхальны апарат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСУ́РС (ад франц. ressource дапаможны сродак) тэхнічны, напрацоўка вырабу (машыны, тэхн. сістэмы) да дасягнення гранічнага стану, пры якім яго далейшая эксплуатацыя немагчыма, непажадана (з-за паніжэння эфектыўнасці) або небяспечна. Колькасна ацэньвае даўгавечнасць вырабу, яго надзейнасць. Выражаецца ў гадах, гадзінах, кіламетрах, гектарах, колькасці ўключэнняў і інш. Бывае поўны (за ўвесь тэрмін службы да канца эксплуатацыі), дарамонтны, міжрамонтны, выкарыстаны, астаткавы. Завязаны з безадказнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
штурха́ч, ‑а, м.
Спец.
1. Дэталь, прыстасаванне для падштурхоўвання чаго‑н. Штурхач клапана.
2.Дапаможны паравоз у хвасце поезда.
3.Спец. Буксірнае судна, якое штурханнем рухае баржы.
4.Разм. Чалавек, якому даручана паскорыць вырашэнне якой‑н. справы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д «ТЭРМАПЛА́СТ».
Створаны ў 1944 у Мінску як кіслародны з-д. З 1966 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): камплектуючыя для радыётэхн., электроннай і прыладабуд. прам-сці (злучальнікі, пераключальнікі, раздымы і інш.), вырабы з пластмасы для аўтамаб., трактарнай і электратэхн. прам-сці: дапаможны інструмент для металаапр. станкоў, тавары быт. прызначэння на аснове пластмас і электрабыт. тавары (малагабарытныя пральныя машыны, міксеры, фены, фільтры для вады, энергазберагальныя свяцільнікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛЯ́РНА-ЦЯСЛЯ́РСКІ ІНСТРУМЕ́НТ,
ручны або механізаваны інструмент для апрацоўкі драўніны і інш. драўняных матэрыялаў. Выкарыстоўваецца пры выкананні сталярных работ і цяслярных работ: ім распілоўваюць і надаюць розную прафіляваную паверхню драўляным вырабам, утвараюць гнёзды і адтуліны, пазы, цыклююць і шліфуюць. Падзяляецца на вымяральна-разметачны, рэжучы і дапаможны.
Вымяральна-разметачны інструмент: лінейка, рулетка, кронцыркуль, нутрамер, рэйсмус, адвес, шаблон, вугольнік, ватэрпас, скаба і інш. (гл. таксама Разметка). Для больш дакладных вымярэнняў выкарыстоўваюць глыбінямеры, калібры, мікрометры, розныя штангенінструменты. Рэзальны інструмент: пілы, свердлы, долаты, стругі, дрылі, калаўроты, сякеры, рубанкі і інш. (гл.Дрэварэзальны інструмент), а таксама механізаваныя дрэварэзальныя і дрэваапрацоўчыя ручныя машыны (дыскавыя і ланцуговыя пілы, нажоўкі, электрарубанкі і інш.). Дапаможны інструмент: малаткі, адвёрткі, пласкагубцы, гаечныя ключы, кусачкі, клешчы, метчыкі, тачылы і інш.
Літ.:
Инструменты и приспособления. 2 изд. Мн., 1997;
Умелец в доме. М., 1998.
Сталярна-цяслярскі інструмент: 1 — сякера з тапарышчам; 2 — цяслярскі малаток; 3 — нажоўка па дрэве; 4 і 5 — лучковыя пілы; 6 — лобзік; 7 — наградка (для нескразных прапілаў пазоў); 8 — фанерная піла; 9 — галтэль (для выстругвання жалабкоў); 10 — рубанак-шэрхебель (з прамым і авальным лязом); 11 і 12 — сталярнае і цяслярнае долаты; 13 — шасцяроначны аднаскарасны дрыль; 14 — транспарцір-вугламер; 15 — ватэрпас.