Паэт. Надаць каму‑, чаму‑н. прыгожы, прыемны выгляд пры дапамозе каго‑, чаго‑н. Не рассыплецца краса — Яна дажджом пялёсткаў белых Аквеціць новы зорны сад.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагада́цца, ‑аецца; зак.
Успомніцца, прыйсці на памяць. Нагадалася даўняя казка. □ [Лёдзі] зрабілася маркотна. Нагадаўся цяжкі дзень, калі яна, уцёкшы з дому, ляжала каля сасны на мокрай зямлі пад такім жа дажджом.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабяле́лы, ‑ая, ‑ае.
Які зрабіўся белым, бялейшым. Грымотная дажджавая хмара паплыла далей, расквечваючы на яркім сонцы свае велічэзных, пабялелыя, нібы памытыя дажджом .. горы.Колас.Пабялелы, устрывожаны твар Анежкі быў загадкавы.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праліўны́, ‑ая, ‑ое.
Вельмі моцны, вялікі (пра дождж). Дзве гадзіны цягнулася навальніца, дзве гадзіны ішоў праліўны дождж, што, здавалася, мог заліць які хочаш пажар.Маўр.Наскрозь прамоклі шынялі Пад праліўным дажджом.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажо́ўка, ‑і, ДМ ‑жоўцы; Рмн. ‑жовак; ж.
Разм. Тое, што і старожка (у 1 знач.). Мужчыны кінулі работу і пабеглі ў старажоўку, Сымон зняў шапку і астаўся пад дажджом.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлюпо́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Сыры, з дажджом або мокрым снегам. Была хлюпотная восень. Пасля невялікіх замаразкаў задажджыла так, што, як той казаў: не пі, не еш і з хаты не лезь.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
squall1[skwɔ:l]n.
1. шквал; пары́вісты ве́цер з дажджо́м і сне́гам;
a thick squall шквал з гра́дам і мо́крым сне́гам;
a white squall шквал без апа́дкаў
2.infml сва́рка, вэ́рхал, гармі́дар
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
імжа́ка, ‑і, ДМ ‑жацы, ж.
Абл. Імгла, імжа. Ды і само неба, наскрозь прамоклае, то выбухала бурным дажджом, то прасейвала, як праз сіта, золкую імжаку.Лынькоў.Восеньскі дзень слязіўся агіднай імжакай.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Régenm -s, - дождж;
im ~ пад дажджо́м;
◊
vom ~ in die Tráufe≅ з агню́ ды ў по́лымя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
хлюпата́ць, ‑поча; незак.
Разм. Утвараць хлюпат. Хмуры восеньскі дождж слепіць шыбы, чутно, як ён хлюпоча пад акном.Хадановіч.Твар, рукі, вопратка — усё было заліта дажджом; вада пацякла ў халявы і хлюпатала ў ботах.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)