падструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Крыху, дадаткова пастругаць. Падстругаць дошку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

überprǘfen vt спра́ўджваць, правяра́ць (дадаткова), пераправе́рыць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

náchliefern vt дасыла́ць, дастаўля́ць дадатко́ва (тавар)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hílfsweise adv дадатко́ва, у пара́дку дапамо́гі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЗЕРНЕАЧЫШЧА́ЛЬНА-СУШЫ́ЛЬНЫ КО́МПЛЕКС,

комплекс машын і абсталявання для пасляўборачнай апрацоўкі (ачысткі, сушкі, сартавання) зерня. Ўключае зернеачышчальны агрэгат (складаецца з аўтамабілеразгрузчыка, зернеачышчальных машын папярэдняй і першаснай ачысткі, трыераў, норый і інш.) і шахтавыя (часам барабанныя) зернесушылкі з зернеправодамі.

З.-с.к. можа дадаткова камплектавацца бункерамі актыўнага вентыліравання, машынамі другаснай ачысткі, пнеўматычнымі сартавальнымі сталамі і інш. Машыны комплексу злучаны ў адзіную лінію і кіруюцца дыстанцыйна з цэнтр. пульта. Ачышчанае і высушанае зерне, адходы паступаюць у бункеры, адкуль выгружаюцца ў аўтамабілі; насеннае зерне дадаткова ачышчаецца і сартуецца машынамі другаснай ачысткі і пнеўматычнымі сартавальнымі сталамі, пратраўліваецца. Прадукцыйнасць комплексу да 50 т/гадз.

т. 7, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падасыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Даслаць, паслаць дадаткова — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Забрукаваць дадаткова. Падбрукаваць дарогу. Падбрукаваць вуліцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвары́цца, ‑варыцца; зак.

Разм. Паварыцца яшчэ крыху, дадаткова. Няхай каша яшчэ падварыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падве́яць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., чаго.

Навеяць дадаткова, яшчэ трохі. Падвеяць жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Згабляваць нямнога або дадаткова; падраўнаваць, габлюючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)