со́цыум

(лац. socium = агульнае, сумеснае)

грамадства, сацыяльнае акружэнне чалавека, сукупнасць складзеных гістарычна форм дзейнасці людзей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

э́тнас

(гр. ethnos = племя, народ)

гістарычна ўзнікшы від устойлівай сацыяльнай групоўкі людзей, прадстаўленай племем, народнасцю, нацыяй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЖО́БЕР (англ. jobber),

1) гістарычна — прадпрымальнік, які даваў напракат коней з экіпажамі.

2) Біржавы маклер, камісіянер (першапачаткова член Лонданскай фондавай біржы), які ажыццяўляе аперацыі за ўласны кошт (пры нефіксаваным даходзе), уступае ў здзелкі з брокерамі і інш. дзелавымі людзьмі.

т. 6, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

э́тнас

(гр. ethnos = народ)

устойлівая сацыяльная групоўка людзей, што склалася гістарычна (племя, народнасць, нацыя).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

КАКЧЭТА́Ў,

горад у Казахстане, цэнтр Какчэтаўскай вобл., на беразе воз. Копа. Засн. ў 1824 як казацкая станіца. З 1862 горад. 143,3 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак. Прадпрыемствы прыладабуд., хім., лёгкай і харч. прам-сці; вытв-сць будматэрыялаў. Пед. ін-т. Тэатр. Гістарычна-краязнаўчы музей.

т. 7, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРМО́НІЯ (ад грэч. harmonia сувязь, стройнасць, суразмернасць),

унутраная і знешняя ўпарадкаванасць, узгодненасць, цэласнасць з’яў і працэсаў, суразмернасць частак, зліццё розных кампанентаў аб’екта ў адзінае арганічнае цэлае; адзін з важнейшых крытэрыяў эстэт. ацэнкі гармоніі — паказчык, мера гістарычна дасягнутага ўзроўню практычна-духоўнага асваення чалавекам навакольнага асяроддзя. Гармонія заўсёды адносная і гістарычна канкрэтная. Выступае неад’емнай якаснай характарыстыкай зместу эстэт. ідэалу, вышэйшай сац.-эстэт. мэты грамадскага развіцця. Паводле характарыстык, распрацаваных у стараж.-грэч. філасофіі, гармонія — універсальны эстэтыка-касмалагічны прынцып светапогляду. Ант. філосафы адзначалі дыялектычны характар гармоніі. Сучасная сусв. эстэтыка разумее гармонію як аб’ектыўную магчымасць стасункаў чалавека са светам і дасягальны ідэал; як дасканаласць звышнатуральнай сутнасці рэчаў, якую можна суб’ектыўна ўявіць, але нельга дасягнуць. У гісторыі эстэтыкі разглядалася як істотная характарыстыка прыгожага. Дыялектычны матэрыялізм бачыць аснову гармоніі ў матэрыяльным адзінстве свету, ва ўсеагульнай узаемасувязі і развіцці з’яў, у аб’ектыўных заканамернасцях.

т. 5, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАНСА́НТНАСЦЬ (ад франц. dansant танцавальны),

танцавальнасць, сукупнасць фармальных якасцей музыкі, якія робяць яе зручнай для танца і выяўляюць танец. Д. садзейнічае зліццю музыкі і танца ў адзінае маст. цэлае, прадугледжвае дакладнасць метрарытмічнай арганізацыі, падкрэсленую акцэнтоўку моцных доляў і апорных момантаў у мелодыі і акампанеменце. Развіваецца ў балеце гістарычна з узмацненнем сувязі балетнай музыкі са спецыфічнымі задачамі танца.

т. 6, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Напаве́р ’у доўг, у крэдыт’ (Грыг., Гарэц.), ’у пазыку’ (Вайск. сл.), напове́р ’без грошай, у крэдыт’ (ТС). З *на‑повер, гл. вера, верыць, гістарычна — гэта спалучэнне назоўніка ў він. скл. адз. л. з прыназоўнікам на (Карскі 2–3, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кая́нка ’раскаяние’ (Янк. БП, 228: «Каянка будзе, з павароткі не будзе»), Рус. арханг. каянка ’тс’. Словаўтваральна, відаць, з суф. анк‑а, дзеяслоўным суфіксам у гаворках, гістарычна складаным (ан‑ка). Статус слова, магчыма, усх.-слав. інавацыя; не выключаны і незалежныя ўтварэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БІЁТА (ад грэч. biote жыццё),

сукупнасць жывых арганізмаў, што склалася гістарычна і аб’яднана агульнай вобласцю пашырэння. У адрозненне ад біяцэнозу ў біёту ўваходзяць віды, якія могуць не мець экалагічных сувязяў паміж сабой (напр., кенгуру і рыба цэратодус, якія ўваходзяць у склад аўстрал. фауны). Арганізмы біёты — біёнты. Тэрмін прапанаваў рум. біёлаг Э.​Ракавіцэ (1907); выкарыстоўваецца, калі размова ідзе пра большыя тэрыторыі, чым у біёме.

т. 3, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)