Му́ма1 ’маўклівы чалавек, нелюдзень’ (Растарг.; міёр., З нар. сл.), польск.сувалк.muma ’панурая дзяўчына’. Літуанізм. Параўн. літ.mūmė̃, maũmas ’маўчун’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 8, 344–345).
Му́ма2 ’ўяўная змрочная істота, якою палохалі дзяцей’ (Растарг.), польск.mumacz ’нячысцік, які жыве ў студні’, сувалк.muma ’нячысцік, якім палохаюць дзяцей (што ён залезе ім у валасы)’. Балтызм. Параўн. літ.mùmas, maũmas, maumà, maũmė ’мэма, страшыдла, жупел’. Гэтакжа Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 344–345.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́ркаць, му́ркнуты, мурну́ць, муркота́ць ’ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур» (пра ката)’, ’мармытаць, бурчаць, гаварыць сабе пад нос’ (ТСБМ, Выг. дыс., ТС; З нар. сл., ігн., шальч., Сл. ПЗБ), ’паціху падаваць голас’ (ТС). Укр.му́ркати, му́ркнути, муркота́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Балтызм. Параўн. літ.mur̃kti, murkúoti, murksóti ’мурлыкаць’, ’сядзець прыжмурыўшыся’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 85). Сюды ж пін.му́рка ’мянушка сабакі’ (КЭС). Спрошчана як гукапераймальнае тлумачыць паходжанне Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 72, 79). Гэтакжа і аўтары ЕСУМ (4, 538).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
science
[ˈsaɪəns]
n.
1) ве́да f.; наву́ка f.
2) галі́ны наву́кі
natural sciences — прыро́дазна́ўчыя наву́кі
applied sciences — прыкладны́я наву́кі
3) уме́льства n., тэ́хніка f.
A good boxer must have science as well as strength and speed — До́бры баксёр му́сіць мець тэ́хніку гэ́такжа як і сі́лу ды ху́ткасьць ру́хаў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мо́хавы, ‑ая, ‑ае імахавы́2, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да моху; састаўной часткай якога з’яўляецца мох. Грыбны ўгар нядоўгі. Тыдзень-другі, ад сілы тры, і баравікі паступова пачынаюць знікаць. І толькі заўзятыя грыбнікі ўсё яшчэ працягваюць таптаць у барах мяккі мохавы дыван.Ігнаценка.Маладняк і махавое покрыва выгараць у яловым лесе гэтакжа, як і ў сасновым.Гавеман.// Які зарос мохам. Зялёнай кругловінай называўся невялічкі грудок на мохавым балоце, зарослы маладым дубняком і арэшнікам.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Люцэрна ’травяністая кармавая расліна, Medicago falcata L.’ (Кіс., ТСБМ, Бяльк., Сцяшк.). Запазычана з польск.lucerna ’тс’, якое з ням.Luzerne < франц.luzerne ’тс’ < лац.lucerna ’лямпа, ліхтар’ < lūcēre ’свяціць, быць ясным’. Матывацыя наймення не зусім ясная. Слаўскі (4, 362) мяркуе, што насенне яе адрозніваецца жоўтай бліскучай паверхняй, а жоўтыя кветкі выглядаюць яскрава; на пач. XVII ст. была польск. калька kaganiec ’тс’ (ГэтакжаБЕР, 3, 585). Махэк (Jména, 121) выводзіць назву расліны з назвы швейцарскага горада Luzern, параўн. харв. назву люцэрны švajcarska djetelina.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́лта ’талакно, страва, прыгатаваная з паранай аўсянай мукі на халоднай вадзе’ (Жд. 1, Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.; ашм., Крачк.; ашм., вілен., Кар.; мядз., Нар. сл.), ст.-бел.мѣлта, милта. Літуанізм. Параўн. літ.шальч.mìlta ’eжа з кіслага малака і грэцкай мукі’ (Урбуціс, Baltistica, 5, 65). Гэтакжа Непакупны (Связи, 172), Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 67; Лаўчутэ, Балтизмы, 39). Карскі (Труды, 393) падае ў якасці крыніцы літ.miltai ’аўсяны кісель’, Мікуцкі — miltaj ’талакно’, Булыка (Лекс. запазыч., 119) — mìltai ’мука’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Млечны1 ’падобны на малако (пра туман)’ (ТСБМ), ’удойны, малочны’ (Шат.; шальч., Сл. ПЗБ), навагр. ’прыгатаваны на малацэ’ (Сл. ПЗБ). З польск.mleczny ’тс’ (гл. Варш. сл., 2, 1005). Гэтакжа Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10.
Мле́чны2 ’рыба, якая мае семевую вадкасць’ (валож., Сл. ПЗБ). Да млеч (гл.).
Мле́чны3шлях ’млечная паласа з зорак на начным небе’ (ТСБМ). Калька з рус.Млечный путь, якое, як і польск.droga mleczna, ням.Milchstrasse ’тс’, з лац.via lactea, ст.-грэч.κύκλοσ γαλαξίασ < γάλα ’малако’ (Фасмер, 2, 632).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
таўстаску́ры, ‑ая, ‑ае.
1. З тоўстай скурай, скуркай, душнай. — Што ж гэта за людзі? — здзівіўся ў думках Антось. — ... Ага, вунь жа і Васіль .. Сапраўдны тэхнік!.. А рукі як ходзяць!.. Такія таўстаскурыя пальцы, а гэтак жвава рухаюцца...Кулакоўскі.Маша паклала апельсін, на які паказала пакупніца. — Здыміце. Гэты надта таўстаскуры.Прокша.
2.перан. Які не здольны адчуць, успрыняць што‑н.; нячулы, неспагадлівы (пра чалавека). Таўстаскуры эгаіст. □ [Шаціла:] — Нават Ігар, і той не такі таўстаскуры. Я аднойчы бачыў слёзы ў яго на вачах.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаро́дак, ‑дка, м.
1. Рознай велічыні кавалкі металу (звычайна каштоўнага), якія сустракаюцца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе. Самародак плаціны. □ Знайсці сюжэтныя характары, дабрацца да іх бывае гэтакжа цяжка, як да нафты. А часам іх знаходзіш зусім выпадкова, як залатыя самаробкі.Шамякін.
2.перан. Чалавек, прыродныя здольнасці якога выявіліся самастойна, без сістэматычнай адукацыі, выхавання. Сымон ад нараджэння натура, надзеленая чулай душой і дапытлівым розумам, ён рэдкі талент, самародак.Навуменка.Чапаеў — селянін, самародак, велізарны ваенны талент якога змог разгарнуцца толькі ў канкрэтных умовах грамадзянскай вайны.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралёт1, ‑у, М ‑лёце, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. пралятаць 1 — праляцець (у 1 знач.).
2. Сезоннае перамяшчэнне птушак; пара пералёту. Веснавы пралёт птушкі пачынаецца ў канцы сакавіка.«Весці».
пралёт2, ‑а, М ‑лёце, м.
1. Адкрытая прастора паміж чым‑н. Скрозь просты і шырокі пралёт .. [вуліцы] відны былі агні Навасёлак.Кулакоўскі.// Скразная адтуліна, праём. Аконны пралёт.// Прастора, адлегласць паміж апорамі ў якім‑н. збудаванні. Мост драўляны, на чатыры пралёты.Чыгрынаў.// Прасла (у плоце). Здавалася, за тыя два гады, што не быў я дома, нічога тут так і не змянілася — гэтакжа, як і тады, буйна кучаравілася ліпа, гэтакжа хіліўся да зямлі, усё ніяк не могучы ўпасці, абгарэлы з аднаго канца пралёт плота.Сачанка.// Свабодны прамежак паміж маршамі ўнутранай лесвіцы. Але вось і гэты гук замёр недзе ў глыбіні лесвічнага пралёта.Васілёнак.// Прастора ўнутры прамысловага будынка паміж двума радамі калон, апор і пад. Разгружаны кран вяртаўся з лёгкім гулам. Ён ляцеў па доўгім пралёце цэха з хуткасцю цягніка.Шамякін.
2. Участак чыгуначнага шляху ад адной станцыі да другой; перагон. Трэба было праехаць адзін пралёт, таму, увайшоўшы ў вагон, .. [Кузьма] прымасціўся ў першым купэ.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)