сантыгра́м

(ад санты- + грам)

мера масы, роўная сотай долі грама.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэнагра́ма

(ад стэна- + -грама)

запіс прамовы, лекцыі пры дапамозе стэнаграфіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрмагра́ма

(ад тэрма- + -грама)

крывая тэмпературы, запісаная з дапамогай тэрмографа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энцэфалагра́ма

(ад гр. enkephalos = мозг + -грама)

тое, што і электраэнцэфалаграма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

батыгра́ма

(ад баты- + -грама)

крывая суадносін розных глыбінь вадаёма (возера, мора).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вібрагра́ма

(ад вібра- + -грама)

запіс дрыжання цела, выкананы пры дапамозе вібрографа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гемагра́ма

(ад гема- + -грама)

схематычны запіс колькаснага і якаснага даследавання крыві.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сацыягра́ма

(ад лац. societas = грамадства + -грама)

графічны паказ вынікаў сацыяметрычнага даследавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэрэагра́ма

(ад стэрэа- + -грама)

пара стэрэаскапічных здымкаў, якія даюць аб’ёмны вобраз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэндрагра́ма

(ад дэндра- + -грама)

графічнае адлюстраванне ў двухмернай праекцыі ступені падабенства аб’ектаў.