ме́лькам, прысл.
1. (у спалучэнні з дзеясл.: «бачыць», «глянуць» і пад.). Нядоўга, імгненна. Хацелася яшчэ раз хоць мелькам зірнуць .. [Мілоўскаму] у твар. Галавач.
2. Няўважліва, бегла, мімаходам. Лапыр мелькам зірнуў на загалоўкі, больш уважліва — на друкаваныя подпісы і ўжо з нейкай павагай вярнуў выразкі гаспадару. Паслядовіч. [Мірон Іванавіч] мелькам зірнуў на ходзікі: быў пачатак чацвёртай гадзіны. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зло́сна, прысл.
1. Са злосцю, нядобразычліва (сказаць, глянуць і пад.). Сцёпа злосна агрызнуўся: — Чуў ужо. Адчапіцеся! Курто.
2. Вельмі моцна, бязлітасна, люта. Камары кусаліся ўсё гэтак жа злосна, не зважаючы ні на якія захады. Лужанін. / у перан. ужыв. Злосна стагналі вятры над курганамі, Хмары насіліся чорнаю хваляй. Купала.
3. Разм. Горача, заўзята. Хлопцы працавалі ўпарта, нават злосна. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́кулле, ‑я, н.
1. зб. Кароткае грубае валакно, непрыгоднае для пражы, якое адходзіць пры апрацоўцы льну або канапель. Усе шчыліны заканапачаны пакуллем — ды так добра і гладка, што люба воку глянуць. Пестрак. Андрэй сунуў рукі ў вядро з нафтаю, патрымаў іх там крыху, потым пачаў выціраць пакуллем. Васілёнак.
2. Спец. Пучок пянькі або кудзелі для ўшчыльнення або заканапачвання чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́ба,
1. прысл. Міла, з любоўю. Бохан хлеба ляжаў на канцы доўгага, няшчыльна збітага з дошчак стала, падпёртага скрыжаванымі ножкамі, па-хатняму люба накрыты, замест настольніка, ручніком. Брыль.
2. безас. у знач. вык., звычайна з інф. Прыемна, падабаецца; па сэрцу. Люба слухаць. Люба жыць. □ Гарыць работа, і хусцінка, Нібы матыль які жывы, З яе спаўзае галавы, І люба глянуць на Жарынку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укра́дкой нареч. крадко́м; (тайком) упо́тай; (крадучись) кра́дучыся, упо́тайкі; цішко́м;
укра́дкой взгляну́ть крадко́м (упо́тай, упо́тайкі) гля́нуць;
пробра́ться в сад укра́дкой прабра́цца ў сад кра́дучыся (упо́тай, упо́тайкі, цішко́м).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папро́сту, прысл.
1. Проста, непасрэдна; без цырымоніі. [Ян:] — Я напісаў.. [Аляксандры]. Папросту напісаў, няхай крыўдзіцца, калі хоча. Чарнышэвіч. [Пацяроб:] — А скажы ты мне, золатка, папросту, па-нашаму: што гэта ты сабе думаеш? Зарэцкі.
2. Разм. Не на літаратурнай мове. І тут, у горадзе, .. [сяляне] гавораць папросту, па-вясковаму, па-мужыцку. Арабей.
3. у знач. узмацняльнай часціцы. Проста, аж. Ганарджыя папросту баяўся глянуць у той бок, дзе хадзіў Элія. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Перастаць займацца кім‑, чым‑н., пакінуць каго‑, што‑н. без увагі, догляду; закінуць, кінуць. [Яначка:] Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў. І людзі нас акінулі. Крапіва.
•••
Акінуць вокам (вачыма) — агледзець каго‑, што‑н., глянуць на каго‑, што‑н.
Як вокам акінуць, не акінуць вокам — пра мноства каго‑, чаго‑н., пра вялікую прастору і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глазо́к м.
1. в разн. знач. во́чка, -ка ср.;
2. / аню́тины гла́зки бот. бра́ткі;
◊
на глазо́к на во́ка;
де́лать гла́зки стро́іць во́чкі;
взгляну́ть одни́м глазко́м гля́нуць адны́м во́кам (во́чкам).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спаві́цца, спаўецца; пр. ставіўся, ‑лася, ‑лося; зак.
1. Ахінуцца, абматацца чым‑н.
2. перан. Ахутацца, ахінуцца чым‑н., акрыцца з усіх бакоў. Далячынь густа спавілася туманам, і хоць хмар не было, змрочная, туманістая смуга падмыла далёкія хрыбты гор, дашчэнту затапіла даліну. Быкаў. Потым ветры зашумелі, застагналі хвоі, і прасторы спавіліся чорнаю смугою. Трус. Пара дыміла з конскіх ноздраў, і як глянуць, усё спавілося тонкаю шызаю дымкаю, у якой глушыўся людскі гоман, фырканне коней... Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шык, ‑у, м.
1. Раскоша; форс, элегантнасць. Ого! З шыкам жывеш! Можна пазайздросціць. Шамякін. [Жончына] заўсёднае сціплае і простае ўбранне нібы супярэчыла таму шыку, з якім апранаўся Луцкевіч. Машара. // Асаблівым паводзіны, манеры, разлічаныя на тое, каб паказаць сябе перад кім‑н. Казіная ножка — асаблівы шык і вызначае пераважна тых, хто служыць ва ўзводзе пешай разведкі. Навуменка. З пэўным шыкам, частуючы Косцю «Казбекам»,.. [Грушэўскі] падміргнуў: — Усе мы не без граха. Карпюк.
2. у знач. вык. Разм. Задавальняе ў вышэйшай ступені, з’яўляецца найлепшым. Цяпер па модніц люба глянуць: Уборы — шык, адменны густ!.. Бачыла.
[Фр. chic.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)