КЕДЫ́ШКА (Мікалай Аляксандравіч) (13.8.1923, Мінск — 7.11.1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Быў рабочым Мінскага будтрэста. Восенню 1941 з групай моладзі стварыў і ўзначаліў падп. групу, якая да крас. 1943 ператварылася ў буйную арг-цыю («Андруша»). З лют. 1943 у складзе групы Мінскага падп. гаркома ЛКСМБ, члены якой падтрымлівалі сувязь з партыз. брыгадай «Штурмавая», падп. арг-цыямі горада. Кіраваў дыверсіямі на гарадскойэл. станцыі, чыг. вузле, хлебазаводзе і інш. Арганізацыя перадала партызанам некалькі аўтамашын зброі. Загінуў у баі з гітлераўцамі, якія акружылі явачную кватэру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гла́сны (гіст. назва) ’гласны’ (назва пасады) (БРС), укр.гла́сний ’тс’ (Грынч.). Запазычанне з рус. мовы: рус.гла́сный (назва пасады, якая з’явілася ў 1785 г.: гласный ’член гарадской думы’; гл. Шанскі, 1, Г, 91). У рус. мове, паводле Шанскага (там жа), утварэнне на базе ст.-рус.гласьныи ’той, што мае голас’ (ад ст.-слав.гласъ ’голас’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́калішні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які быў калісьці раней, у мінулым; былы. — Некалішні Мінск быў звычайны губернскі горад...Васілевіч.За горадам яны пайшлі не па шасэ, а па сцежцы.. ў хвойнік побач з пасёлкам, які ў некалішнія часы быў месцам гулянак гарадской і пасялковай моладзі.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камуна́льны
(фр. communal, ад лац. communis = агульны)
які адносіцца да гарадской гаспадаркі (напр. к-ая кватэра, к-ыя паслугі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алька́льд
(ісп. alcalde, ад ар. al-kadī = суддзя)
галава гарадской адміністрацыі, суддзя ў Іспаніі і некаторых краінах Лац. Амерыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
санкюло́ты
(фр. sans-culottes = без кароткіх штаноў, галадранцы)
прадстаўнікі рэвалюцыйнай гарадской беднаты ў перыяд Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шванк
(ням. Schwank = літар. жарт)
жанр нямецкай гарадской літаратуры 13—17 ст., кароткае гумарыстычнае апавяданне ў вершах або прозе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эберты́сты
[ад фр. J. Hébert = прозвішча дзеяча Французскай рэвалюцыі (1757—1794)]
група левых якабінцаў, якія абаранялі інтарэсы гарадской беднаты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АПУ́КА,
бел.нар. гульня. Гуляюць 2 каманды. Кожная выбірае вядучага. На пляцоўцы паміж камандамі праводзяць 2 лініі на адлегласці 30—40 м. Удзельнікі каманды «горада» па чарзе бітай кідаюць апуку (мяч памерам з тэнісны) у бок праціўніка (у «поле»). Калі гульцы «палявой» каманды зловяць мяч з лёту, каманды мяняюцца месцамі. Калі мяч не злоўлены, «палявыя» гульцы падхопліваюць яго і ад сваёй лініі кідаюць у гульца «гарадской» каманды, які ў гэты час павінен дабегчы да чужой лініі і вярнуцца да сваіх; калі мяч пападзе ў гульца, каманды таксама мяняюцца месцамі. Лакальныя назвы перагон, салавей, ілкі, лавец і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫКА́ЗЫ ГРАМА́ДСКАЙ АПЕ́КІ (рус.приказы общественного призрения),
губернскія адм. ўстановы ў Рас. імперыі, створаныя паводле адм. рэформы 1775. Складаліся з 6 засядацеляў (па 2 ад кожнага з трох саслоўных судоў), узначальвалі іх губернатары. Загадвалі ўстановамі, якія ўтрымліваліся за кошт сродкаў урада і дабрачыннасці: шпіталямі, бальніцамі, багадзельнямі, сіроцкімі дамамі і некат. турэмнымі ўстановамі — «работнымі» і «ўціхамірвальнымі» дамамі. П.г.а. скасаваны ў большасці губерняў у выніку земскай рэформы 1864 і гарадской рэформы 1870—75 (функцыі перайшлі да земстваў і губ. праўленняў), але захаваліся ў тых губернях, дзе не ўводзіліся земствы: Архангельскай, Арэнбургскай, Астраханскай, беларускіх (у 1911 земствы ўведзены ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ.), прыбалт., польскіх і некат. інш.