Парадны мужчынскі сурдут, звычайна чорнага колеру, з выразанымі спераду поламі і вузкімі доўгімі фалдамі ззаду. А колькі было бегатні, пакуль гурткоўцы раздабылі старую папоўскую расу або чорны хвастаты фрак для гарадскога дарэвалюцыйнага паніча.Краўчанка.Выходзіць у чорным фраку кіраўнік хору кампазітар Рагоўскі.Мядзёлка.
[Фр. frac.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муніцыпаліза́цыя
(фр. municipalisation, ад лац. municipalis = муніцыпальны)
прымусовая перадача маёмасці прыватных асоб у распараджэнне органаў гарадскога або сельскага самакіравання (муніцыпалітэтаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ругава́ць ’турбаваць, крануць, паварушыць (саркастычна)’ (маладз., Янк. Мат.). З польск.rugować ’высылаць, караць вінаватых’ < rug ’высылка, пакаранне вінаватых’, запазычана з гарадскога нямецкага права, дзе Rüge ’вымова’, rügen ’вымаўляць, рабіць вымову’ (Брукнер, 468). У якасці зыходных формаў падаюць с.-в.-ням.rüggen, rucken, rücken (Нававейскі, Zapożyczenia, 261). Сюды ж ст.-бел.рукгованъе ’высяленне’ (Ст.-бел. лексікон).
2) муніцыпа́льны саве́тнік, член гарадско́га саве́та
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
баламу́т, ‑а, М ‑муце, м.
Разм.
1. Чалавек, які ўносіць беспарадак, разлад. Хлопца брала крыўда за бацьку, злосць на Чыкілевіча, як галоўнага звадыяша і баламута.Колас.
2. Прайдоха, інтрыган, спакуснік. [Волька:] — Звязалася з баламутам гэтым, трэба ж, гарадскога хлеба захацелася. У вёсцы, можа, за настаўніка выйшла б...М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’арыентава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
1. Вызначыць па якіх‑н. арыенцірах сваё месца знаходжання або напрамак руху. Паходня прыбавіў кроку і ўжо больш з’арыентаваўся, перайшоўшы Свіслач .. і ўбачыўшы цёмныя шапкі дрэў гарадскога парку.Хадкевіч.
2.перан.Разм. Разабрацца ў чым‑н., вызначыць, як належыць дзейнічаць. Правільна з’арыентавацца ў падзеях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́дца, ра́йца
(ст.-польск. radca, rajca)
выбарны член у адміністрацыйны орган гарадскога самакіравання — раду (магістрат) на Беларусі ў 14—18 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мястэ́чка, ‑а; Рмн. ‑чак; н.
Уст. Вялікае сяло з некаторымі прыкметамі горада; пасёлак гарадскога тыпу. З высокага берага, па якім стаіць наша мястэчка, відаць было ўсё залітае вадой наваколле.Ермаловіч.Аляксей адразу ўспомніў невялікае мястэчка. Асабліва выразна чамусьці прыгадалася брукаваная плошча з новым будынкам.. школы і паўразбураным касцёлам.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Таксі́ ’аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометру’ (ТСБМ), ’легкавы аўтамабіль’ (швянч., воран., Сл. ПЗБ), адаптаванае таксо́ н. р., такся́ ж. р. ’таксі’ (Мат. Маг. 2). Запазычанне савецкага часу з заходнееўрапейскіх моў са скарачэння taxi на французскай глебе слова taximètre, першапачаткова ’аўтаматычны лічыльнік для машын гарадскога транспарту з указаннем кошту праезду’, пазней ’аўтамашына з такім лічыльнікам’ (Чарных, 2, 226).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канду́ктар, ‑а, м.
1. Работнік чыгуначнага транспарту, які суправаджае цягнік і наглядае за парадкам у ім. // Работнік гарадскога транспарту, які прадае білеты ў тралейбусах, аўтобусах, трамваях і наглядае за парадкам у іх. Кандуктар трамвая. Аўтобус без кандуктара.
2. Прыстасаванне да свідравальных станкоў, якое забяспечвае ўзаемна правільнае размяшчэнне інструмента і вырабу, які апрацоўваецца.
[Ад лац. conductor — праваднік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)