1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Станавіцца светлым або больш светлым.
Валасы пасля мыцця святлеюць.
2. Пра надыход раніцы, дня.
На дварэ святлее (безас.).
3.перан. Станавіцца радасным, ласкавым.
Твар сябра святлее.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пра думкі, свядомасць: рабіцца больш ясным, нармальным.
Думкі сталі с.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. светлае).
У гушчары ельніку святлела купка бяроз.
|| зак.пасвятле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е іпрасвятле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 3 і 4 знач.); наз.прасвятле́нне, -я, н. (паводле 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Вылучацца сваім жоўтым колерам, віднецца (пра што‑н. жоўтае). На дрэвах у садзе золата жаўцелі адны толькі антонаўкі.Сабаленка.Убаку, дзе дарога падступала к зарасніку, нібы падфарбаваны, жаўцеў яшчэ новы масток.Мележ.
2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер. Жаўцець ад часу.// Паспяваць (пра плады, злакі). Лён на ўчастку пачаў жаўцець.// Вянуць, адміраць (пра лісце раслін). Стала восень, толькі пачыналі жаўцець і ападаць лісты.Скрыган.// Набываць нездаровы колер твару, цела. Жаўцець ад хваробы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Рабіцца рудым, рудзейшым. У Беларусі больш за месяц нясцерпна паліла сонца; вялі кветкі, рудзелі ў парках на ліпах лісты.М. Стральцоў.У полі, каля тэлеграфных слупоў, з кожным днём усё больш і больш рудзела трава.Кулакоўскі.
2. Вылучацца сваім рудым колерам, віднецца (аб чым‑н. рудым). На пагорку ледзь рудзее пакручастая дарожка, як баразёнка, узораная плыўкімі палазамі.Колас.Палі прыцерушыў лёгкі сняжок, толькі рудзеюць сцежка, пратаптаная клетачкамі лапцей, ды каляіны.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свіце́цца, свіціцца; незак.
1.Віднецца праз што‑н., быць бачным. У канцы гарода.. [Арцём] убачыў радок крывых алешын, за якімі свіціўся зялёны лужок.Ракітны.
2. Будучы вельмі рэдкім, прапускаць праз сябе святло. Цяпер на Гэльцы была не тая спадніца, зношаная, рэдзенькая, што ўся свіцілася, у якой яна ганяла ў поле, а новая паркалёвая сукенка ў вялікія чырвоныя кветкі.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Рабіцца сівым. «Ці то сівець пачаў [Глеб], ці то проста святло на валасах пераліваецца... Мы ж амаль равеснікі», — падумаў Макар.Дуброўскі.Дармо, што сівеюць мае аднагодкі — вучы нас, краіна, сягоння нанова!Вялюгін.
2.Віднецца, вылучацца здалёк (пра што‑н. шаравата-белае, сівое); шарэць. Сівелі ўзгоркі ад палыну і шэрай квецені лебяды, іржа кепскага шчаўя зацягнула пожні.Хадкевіч.Яшчэ не прыбіты дажджом попел сівеў на тым месцы, дзе стаялі хата і хлевушок.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свети́ться
1. свяці́цца;
в о́кнах свети́лись огни́ у во́кнах свяці́ліся агні́;
2.(виднеться) віда́ць, відне́цца;
сквозь зе́лень свети́лась вода́ праз зе́лень віда́ць была́ (відне́лася) вада́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рысава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; незак.
1.Віднецца, вылучацца (сваім колерам, абрысамі і пад.) на фоне чаго‑н. На тым баку, за жытнёвым полем, рысаваліся на блакіце неба стрэхі.Васілёнак.
2.перан. Паўставаць у чыім‑н. уяўленні. Вобраз пані з чорнымі пышнымі валасамі жыва рысаваўся ва .. уяўленні [настаўніка].Колас.
3. Старацца паказаць сябе з выгаднага боку, выклікаць чым‑н. інтарэс да сябе. Баешка ўваходзіў у ролю, пачынаў яўна рысавацца перад натоўпам, што ў момант вырас ля яго.Шынклер.
4.Зал.да рысаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
серабры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
1. Рабіцца серабрыстым, набываць серабрысты колер, бляск. Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася.Гурскі.// Выдзяляцца сваім серабрыстым колерам, бляскам, віднецца (пра што‑н. серабрыстае). На аддаленых вяршынях серабрацца воблакі.Бядуля.Усё дно ракі серабрыцца на сонцы, зіхаціць, усланае маляўкай...Краўчанка.// Сівець; зіхацець сівізной. На скронях ужо серабрыліся валасінкі і паглыбіліся зморшчкі ля вачэй, якія, як і раней, захавалі свой сталёвы колер і сваю напорыстасць.Пестрак.
2.Зал.да серабрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарэ́ць
1. (станавіццашэрым) ergráuen vi (s), grau wérden;
2. (віднецца) grau schímmern, sich grau ábheben*;
3.безас (днець, сутонець):
шарэ́е es tagt, es wird Tag; es dämmert (днее); es wird dúnkel, es dämmert (цямнее)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ясне́ць, ‑ее; незак.
1. Станавіцца ясным, светлым; праясняцца. [Воблакі] пачынаюць дзяліцца, яснець, кучаравіцца і выплываюць з-за далягляду, як каравелы.Карпаў.Неба спакваля яснела.Мележ./убезас.ужыв.На ўсходзе ўжо яснела.// Станавіцца больш лагічным, дакладным. Думкі цяпер у яе [жанчыны] пачалі яснець.Чорны.// Станавіцца радасным, незасмучаным. Твар у старшыні яснее, у вачах паяўляецца ўсмешка.Палтаран.Твой смех звінеў, Яснеў погляд Вясновы, Як вішнёвы цвет...Барадулін.
2. Вылучацца сярод чаго‑н.; віднецца. Толькі на ўскраіне, у вузкім акенцы аднаго з дамоў, жоўтай плямай яснела шыба.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)