Вы́разіць (БРС). Рус.вы́разить, укр.ви́разити, польск.wyrazić ’выразіць, паказаць’, чэш.vyraziti ’выгнаць, выразіць’. Ад раз (гл.). У рус. і чэш. калька ням.ausdrücken ’выціскаць, выражаць’, якое ў сваю чаргу з’яўляецца калькай лац.exprimere ў некаторых яго значэннях (Мейе, 247; Шанскі, 1, В, 230 і наст.). У беларускай мове выразіць і выраз, магчыма, калька польск. або рус. слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фармулява́ць
(польск. formulować, ад лац. formula = форма, правіла, палажэнне)
коратка і дакладна выражаць якую-н. думку, рашэнне (напр. ф. вынікі назіранняў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ста́віцца1, ‑віцца; незак.
Зал.да ставіць.
ста́віцца2, стаўлюся, ставішся, ставіцца; незак.
Праяўляць, выражаць свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Мясцовыя людзі .. заўсёды з насцярогай ставяцца да чужых.Навуменка.Таццяна радасна ажывілася — ёй надзвычайна прыемна было, што Зелянюк ставіцца да яе з шчырай даверлівасцю і нават радзіцца з ёй.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bezíffern
1.vt нумарава́ць; выража́ць у лі́чбах
2.~, sich (auf A) вылі́чвацца (у пэўную суму), дасяга́ць (пэўнай лічбы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
усміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Выражаць усмешкай радасць, задаволенасць, іронію, пагарду і пад. Маці дабрадушна ўсміхаецца і ледзь наспявае адказваць.. [жанчыне].Васілевіч.Галя ўсміхалася жыццярадасна і шчыра, яна расчырванелася, нібы маладуха.Марціновіч.Заўсёды ён усміхаўся, і яго вочы іскрыліся такой радасцю, што Новікаў таксама не мог стрымацца, і ён смяяўся разам з Ільічом.Мяжэвіч.// Усмешкай выражаць свае адносіны да каго‑, чаго‑н., адказваць на што‑н. [Зося] ўсміхалася Галене і з замілаваннем глядзела, як тая вітаецца з бацькам яе.Чорны./уперан.ужыв.Я адзін пайшоў дарогай І, не гледзячы на месяц, Што халодна ўсміхаўся, Пра яе [дзяўчыну] з тугой нязвыклай Думаў так і думаў гэтак...Панчанка.Зводдаль светла ўсміхаецца хата, І, расхрыстаны, юны, без шапкі, У прадчуванні вялікага свята Я прыношу яловыя лапкі.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
1. Рухі мышцаў твару, якія выражаюць перажыванні, пачуцці, настрой. [Багуцкі] прыглядаўся да людзей, да іх твараў, рабіў здагадкі аб іх настроях па іх знешняму выгляду, па рухах, па ледзь улоўнай міміцы.Лынькоў.
2. Мастацтва выражаць пачуцці і настрой адпаведнымі рухамі мышцаў твару. Заікам цяжка гаварыць, таму пры размове яны дапамагаюць сабе мімікай.Карпюк.
[Ад грэч. mimikós — пераймальны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІ́ДЭРСТВА,
уплыў чалавека ці сац. групы на інш. людзей з мэтай арганізацыі сумеснай дзейнасці. Існуе некалькі тэорый Л. Прыхільнікі тэорыі рыс тлумачаць прыроду Л. выдатнымі якасцямі пэўнай асобы; лідэрам лічаць чалавека з асаблівым комплексам псіхал. якасцей. Прыхільнікі тэорыі Л. як функцыі пэўнай сітуацыі зыходзяць з таго, што тыя або інш. рысы лідэра мяняюцца ў залежнасці ад канкрэтных сітуацый. У тэорыі, якая вызначае ролю паслядоўнікаў, на першае месца ставіцца не сам лідэр, а яго паслядоўнікі, іх сац., псіхал. патрэбнасці, інтарэсы і запатрабаванні. Прыхільнікі інтэрактыўнай тэорыі Л. сцвярджаюць, што лідэрам можа стаць любы чалавек, які займае адпаведнае месца ў сістэме міжасобасных узаемаадносін. У сучасным грамадстве Л. ўяўляе сабой спосаб асобасных узаемадзенняў, заснаваных на інтэграцыі розных сац. слаёў (груп) з дапамогай дзеянняў спецыфічных механізмаў вакол праграмы (канцэпцыі) лідэра па вырашэнні розных сац. праблем і задач грамадскага развіцця. На ўзроўні малой групы лідэр кіруе дзеяннем групы, бярэ на сябе адказнасць, знаходзіць аптымальныя спосабы задавальнення групавых інтарэсаў і г.д. На ўзроўні вял.сац. груп лідэр абавязаны найперш выражаць інтарэсы дадзенай сац. групы, прадстаўляць іх у розных структурах. На ўзроўні грамадства існуе асаблівы тып Л. — палітычнае, калі лідэр інтэгрыруе інтарэсы вял. груп людзей у паліт. праграмы, каардынуе іх намаганні па рэалізацыі патрэбнасцей і ператварае мэты і задачы ў канкрэтныя дзеянні. Ням. сацыёлаг М.Вебер адзначаў 3 тыпы Л.: традыцыйнае, заснаванае на веры ў непарушнасць традыцый, калі фармальнае Л. пераходзіць ад бацькі да сына, па сваяцкай лініі і г.д.; рацыянальна-легальнае, або бюракратычнае, якое базіруецца на законах, правілах, нормах; харызматычнаеЛ., заснаванае на веры мас у свайго лідэра, у незвычайныя здольнасці правадыроў; некаторыя лічаць, што харызма ідзе ад Бога і што яна надае магічную сілу тым, хто ёю валодае. Ад канкрэтных праяў Л. ў многім залежыць развіццё грамадства, жыццё і дабрабыт людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТАЎНЫ́Я СКА́ЗЫ,
сінтаксічныя канструкцыі, якія ўводзяцца ў пэўны сказ і выконваюць у ім тыя ж функцыі, што і ўстаўныя словы. Маюць форму простых і складаных сказаў рознай будовы. Далучаюцца да паясняльных ці ўдакладняльных членаў асн. сказа пры дапамозе сэнсава-інтанацыйнай, злучнікавай сувязі і займаюць у адносінах да іх постпазіцыйнае становішча. У адрозненне ад пабочных сказаў не маюць суб’ектыўна-мадальных значэнняў.
У мове выконваюць важную семант. ролю. Могуць выражаць значэнні: суадпаведнасці — «Мікола Ігнатовіч, — а гэта быў ён — без асаблівага энтузіязму пераступіў парог» (М.Лынькоў); супраціўнасці, супрацьпастаўленасці або ўступальнасці — «Я гляджу і не магу нагледзецца (што з таго, што ноч і змрок густы!) на цябе, Вялікая Мядзведзіца» (П.Панчанка), «Не будку мае Жук — палацы (хоць не свае, вядома, працы)» (К.Крапіва); падкрэсленасці — «Максім з чамаданам і клункамі ў руках увайшоў у прасторную і высокую — хоць цэпам махай — залу вакзала» (М.Машара); прызначанасці — «А ніжэй маста, адразу ж ад дарогі (дарога нібы мяжой была) пачынаецца заліўны луг» (І.Шамякін); абумоўленасці — «І цікавілася маці — сэрца матчына вядома, — як на службе там дзіцяці, ці там лепей, ці мо дома» (Я.Купала); месца — «У адным сяле (не важна дзе) хадзіў Баран у чарадзе» (К.Крапіва); часу — «На трэці дзень увечары (пазнавата ўжо было) Пятро Тодаравіч вярнуўся дадому» (К.Чорны); прычыны — «Яны аднекуль здалёку прывезлі калючых саджанцаў — блізка ад Рослікаў саду нідзе не было» (Р.Сабаленка); умовы — «Я свой абавязак (калі спатрэбіцца) заўсёды выканаю» (А.Якімовіч); паяснення — «Дзям’ян быў з тых на Панятоўшчыне (так называлася вёска, дзе ён жыў з маленства), якія маўкліва і засмучана сустрэлі ворагаў» (П.Кавалёў); заўвагі аб характары дзеяння, эмацыянальным стане, паводзінах асобы, яе адчуванні і інш. У.с. ўзбагачаюць зместава-інфармацыйную структуру сказа, яго семант. аб’ём, унутр. моўна-стылістычныя, выяўл. магчымасці і як сродкі дакладнага адлюстравання рэчаіснасці шырока ўжываюцца ў розных жанрах маст. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крыві́цца, крыўлюся, крывішся, крывіцца; незак.
1. Станавіцца крывым, выгнутым, перакрыўленым. Хата крывіцца. Туфлі крывяцца. □ Асіны на бок крывяцца, І дым ад комінаў кладзецца пад плотам.Куляшоў.// Перакошвацца ў грымасе (пра твар, губы, рот і пад.). [Ермакоў] думаў аб нечым непрыемным, куткі яго тонкіх губ незадаволена крывіліся.Мележ.// Быць незадаволеным чым‑н., выражаць нязгоду з чым‑н. І скардзіўся на ўсё, на ўсіх крывіўся: Наследнік ёсць, а спадчыны няма.Панчанка.
2.Зал.да крывіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Zífferf -, -n
1) лі́чба;
mit ~n bezéichnen адзнача́ць лі́чбамі; выража́ць у лі́чбах [цы́фрах];
in ~n schréiben* запіса́ць лі́чбамі;
áufgebauschte ~n ду́тыя лі́чбы
2) арты́кул, пара́граф
3) шыфр
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)