Verbésserung f -, -en

1) выпраўле́нне

2) паляпшэ́нне, удаскана́ленне, павышэ́нне (кваліфікацыі і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

рэдрэса́цыя

(ад фр. redresser = выпрамляць)

выпраўленне дэфармацый цела, пераважна канечнасцей, расцягненнем тканак або сцісканнем іх з наступным накладаннем фіксуючай павязкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

выправле́ние​I ср.

1. выпро́стванне, -ння ср.; выраўно́ўванне, -ння ср.;

2. напра́ўка, -кі ж., вастрэ́нне, -ння ср.;

3. выпраўле́нне, -ння ср.; см. выправля́ть​I.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перепра́вка ж.

1. перапра́ўка, -кі ж.; пераво́зка, -кі ж.;

2. перапра́ўка, -кі ж.;

3. папра́ўка, -кі ж., выпраўле́нне, -ння ср., перапра́ўка, -кі ж.; см. переправля́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sprostowanie

н.

1. абвяржэнне;

ogłosić sprostowanie do gazet — апублікаваць абвяржэнне ў газетах;

2. выпраўленне, папраўка;

3. выпростванне; выраўнованне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Базары́нка, базары́нак ’падарунак, куплены на базары’ (Нас.), базары́нкі ’тс’ (Гарэц.). Укр. базари́нка, басаври́нок, басари́нок, басари́нка, басари́мок ’хабар, падарунак’, басару́нок ’сена або трава, якую даюць карове ў час даення’. Рус. дыял. баса́ри́нка ’праца для гаспадара за арэнду зямлі’. Запазычанне з польск. basarunek ’кампенсацыя’ (< с.-в.-ням. bezzerunge ’паляпшэнне, выпраўленне’; параўн. ням. Besserung). Карловіч, Wyr. obce, 37; Корбут, PF, 4, 402, 496; Брукнер, 17; Фасмер, 1, 130. Формы з ‑з‑ другасныя (па народнаэтымалагічнаму асэнсаванню ў сувязі з база́р).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІНВЕНТА́РНАЯ РЭФО́РМА 1840—50-х ГАДО́Ў,

спроба ўрада Расійскай імперыі рэгуляваць адносіны паміж памешчыкамі і прыгоннымі сялянамі ўвядзеннем абавязковых інвентароў у Літве, Беларусі і Правабярэжнай Украіне. Была адной з мер паліт. супакаення краю пасля паўстання 1830—31. У 1840 Камітэт na справах заходніх губерняў 1832—48 пачаў выпрацоўваць умовы рэформы. 27.4.1844 цар зацвердзіў «Палажэнне», паводле якога ў зах. губернях ствараліся «Камітэты для разгляду і складання інвентароў памешчыцкім маёнткам», у склад якіх уваходзілі царскія чыноўнікі і прадстаўнікі мясц. дваранства. На працягу 1846—48 абавязковыя інвентары ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках зах. і цэнтр. Беларусі (Віленская, Гродзенская і Мінская губ.). Тут памер асн. павіннасцей залежаў ад велічыні і якасці зямельнага ўчастка і вызначаўся ў ​1/3 валавога даходу селяніна. За карыстанне лесам, пашай, вадаёмам і інш. вызначаліся дадатковыя павіннасці. Памешчыкі Віцебскай і Магілёўскай губ. выступілі супраць такой сістэмы і лічылі магчымым увесці інвентары пры ўмове захавання трохдзённай паншчыны з рабочай душы ў тыдзень. Па ўсіх маёнтках гэтых губерняў інвентары былі складзены ў 1849, але ўвесці іх у дзеянне ўрад не рашыўся з прычыны перавышэння ў іх норм феад. эксплуатацыі, якія фактычна існавалі. У 1852 прыняты ўказ аб увядзенні ва ўсіх бел. і літоўскіх губ. інвентарных правіл, зацверджаных у 1848 для губерняў Правабярэжнай Украіны, паводле якіх сялянам пакідалася зямля, што была ў іх карыстанні. Перагляд і выпраўленне інвентарных правіл цягнуліся да 1857, калі пачалася падрыхтоўка адмены прыгоннага права. Да гэтага часу абавязковыя інвентары ўведзены ў дзеянне прыкладна ў дзесятай частцы памешчыцкіх маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губ. Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць рэформы, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў.

У.​А.​Сосна.

т. 7, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

исправле́ние ср.

1. (действие) папра́ўка, -кі ж., рамантава́нне, -ння ср.;

2. выпраўле́нне, -ння ср.; папра́ўка, -кі ж.;

3. (обязанности) выкана́нне, -ння ср.; неоконч. выко́нванне, -ння ср.; см. исправля́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Éinrichtung f -, -en

1) прыла́да, механі́зм, абсталява́нне (тс. кватэры)

2) падрыхто́ўка, арганіза́цыя (дзеянне)

3) устано́ва

4) мед. выпраўле́нне (вывіху)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пра́вка ж.

1. пра́ўка, -кі ж., папраўле́нне, -ння ср., выпраўле́нне, -ння ср.;

2. выпро́стванне, -ння ср., выраўно́ўванне, -ння ср.;

3. напра́ўка, -кі ж., наво́дка, -кі ж.; вастрэ́нне, -ння ср.; см. пра́вить​II 1, 3, 4.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)