дажджаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння колькасці атмасферных ападкаў.

|| прым. дажджаме́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дазі́метр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння доз іанізуючых выпрамяненняў.

|| прым. дазіметры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіламе́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння велічыні механічнай сілы; дынамометр.

|| прым. сіламе́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

морг², -а, мн. маргі́, марго́ў, м.

Старабеларуская адзінка вымярэння плошчы, роўная 0,71 га.

|| прым. мо́ргавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Msseinheit f -, -en адзі́нка вымярэ́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мікро́метр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Інструмент для вымярэння вельмі малых лінейных памераў.

|| прым. мікраметры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выме́рны, -ая, -ае.

1. Такі, які можа быць вымераны.

Вымерная велічыня.

2. Які служыць для вымярэння.

Вымерная рулетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калары́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння колькасці цеплыні (у калорыях), якая вылучаецца або паглынаецца целам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цукраме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння канцэнтрацыі цукру ў растворах.

|| прым. цукраме́травы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́дуснік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тэрмометр для вымярэння тэмпературы цела, а таксама вады, паветра.

Паставіць хвораму г.