рэфера́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад. Усё, аб чым .. [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце. Арабей.

2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. Бурбіс даваў мне гатовыя рэфераты, і я, загадзя падрыхтаваўшыся, чытала іх у гуртку. Мядзёлка.

[Ад лац. referre — дакладваць, паведамляць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́кладка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак, ж.

1. Тое, што павінен мець пры сабе салдат у паходзе. Баявая выкладка.

2. звычайна мн. (вы́кладкі, ‑дак). Разлікі, вылічэнні; аргументы, доказы. Матэматычныя выкладкі. □ Прайшло яшчэ колькі часу, і гэты метад быў усебакова абгрунтаваны, падмацаваны тэхнічнымі выкладкамі, правераны практыкай. Васілёнак.

3. Дзеянне паводле дзеясл. выкласці (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воспроизвести́ сов.

1. узнаві́ць;

2. (воссоздать в памяти) аднаві́ць; прыпо́мніць; (передать) перада́ць; см. воспроизводи́ть;

3. (репродуцировать) рэпрадуктава́ць; (копировать) скапі́раваць; (перепечатать) перадрукава́ць; (изложить) вы́класці, пераказа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́казацца, ‑кажуся, ‑кажашся, ‑кажацца; зак.

1. Выказаць, выкласці сваю думку, погляды, пачуцці і пад. Хто хоча выказацца? □ Папас разумее, што трэба даць выказацца ўсім, хто жадае, і ён спакойна слухае, занатоўвае што-нішто сабе на паперку. Галавач. // за каго-што або супроць каго-чаго. Выявіць свае адносіны пры абмеркаванні чаго‑н. Выказацца за ўнесеную прапанову.

2. Закончыць выказванне, выказаць усё; выгаварыцца. [Паліна] з прытоенай хітрасцю чакала, што Ніна не стрымаецца, выкажацца перад ёю да канца. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

übersétzen II vt

1) пераклада́ць (на іншую мову);

ins Déutsche ~ перакла́сці на няме́цкую мо́ву

2) выклада́ць (у другой форме);

ein Gedícht in Prósa ~ вы́класці верш у про́зе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Скастры́ць 1 ‘вылегчаць, выкласці’ (Барад.). Магчыма, архаізм, што узыходзіць да прасл. *kostriti, для якога Трубачоў (ЭССЯ, 11, 162) адмаўляе сувязь з балк.-лац. castro ‘рэзаць, пакладаць’, ці да *kostyrь (да *kes‑/*kos‑ ‘рэзаць’, гл. БЕР, 2, 666). Ва ўсякім разе, можна дапусціць уплыў слоў, што ўзыходзяць да названых форм, на вытворнае ад русізма кастри́ровать пры народным пакладаць, лягчаць. Гл. наступнае слова.

Скастры́ць 2 (skastryć) ‘закінуць’ (Вяр.). Вярыга (там жа, 18) выводзіць з кастра́ ‘кастрыца’ (< *kostra з шырокім колам значэнняў, гл. ЭССЯ, 11, 158–159), заўважаючы, што ў “polaków litewskich” kostro ‘сажань, касцёр дроў, куча галля’. Семантыка паказвае на магчымую сувязь з *kostriti, параўн. смаг. кастри́ть ‘рубаць дровы’ (Дабр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предпосла́ть сов. (что, чему) даць (што, перад чым), зрабі́ць (што, перад чым), вы́класці (што, перад чым);

докла́дчик предпосла́л своему́ докла́ду не́сколько о́бщих замеча́ний дакла́дчык зрабі́ў пе́рад сваі́м дакла́дам не́калькі агу́льных заўва́г.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ложить сов.

1. (вынуть откуда-л.) вы́лажыць, мног. павыклада́ць, павыкла́дваць; (много чего-л.) вы́класці, мног. павыклада́ць, павыкла́дваць;

2. (покрыть поверхность чем-л.) вы́лажыць, мног. павыклада́ць, павыкла́дваць; вы́масціць, мног. павымо́шчваць; (кругом) аблажы́ць, абкла́сці, мног. паабклада́ць, паабкла́дваць; (выстлать) вы́слаць, мног. павысціла́ць;

3. (отделать обшивкой) уст. аблямава́ць, мног. пааблямо́ўваць, абшы́ць, мног. паабшыва́ць;

4. (соорудить из камня, кирпича) злажы́ць, скла́сці, мног. пасклада́ць, паскла́дваць, вы́лажыць, мног. павыклада́ць, павыкла́дваць;

5. перен. (высказать), разг. вы́лажыць, вы́класці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзім, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак.

1. каго-што. Аддаць, уручыць, паведаміць каму-н.

П. пакет.

П. пачутае.

П. свае веды моладзі (перан.).

2. што. Распаўсюдзіць, давесці да каго-н. якім-н. чынам.

П. канцэрт па радыё.

3. што. Узнавіць, выкласці, адлюстраваць.

Правільна п. думку аўтара.

4. што. Аддаць у распараджэнне, на разгляд.

П. справу ў суд.

5. што. Аддаць у карыстанне.

П. сваю калекцыю музею.

6. што. Даць чаго-н. больш, чым трэба.

П. дзесяць рублёў пры разліку.

7. Перайсці меру ў чым-н., перастарацца (разм.).

Ён не вельмі перадасць у рабоце.

|| незак. перадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. перада́ча, -ы, ж. (да 1—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАНСТЫТУЦЫЙНЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Ажыццяўляе кантроль за канстытуцыйнасцю прававых актаў у дзяржаве. Ствараецца для забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе непасрэднага дзеяння на тэр. краіны, сцвярджэння законнасці ў праватворчасці і правапрымяненні, вырашэння інш. задач, прадугледжаных заканадаўствам. Прававую аснову яго арганізацыі і дзейнасці складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь», прыняты Парламентам 30.3.1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі ў 1995 і 1997), Рэгламент Канстытуцыйнага суда (прыняты 18.9.1997 з дапаўненнямі ад 11.6.2001). Канстытуцыйны суд фарміруецца на парытэтнай аснове: 6 суддзяў назначаюцца Прэзідэнтам, 6 выбіраюцца Саветам Рэспублікі з высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне права, якія маюць, як правіла, вучоную ступень, валодаюць высокімі маральнымі якасцямі. З 12 суддзяў Канстытуцыйнага суда Беларусі 5 кандыдатаў, 3 дактары юрыд. навук, прафесары, з іх адзін чл.-кар. Нац. АН Беларусі, 3 жанчыны. Старшыню Канстытуцыйнага суда з суддзяў назначае Прэзідэнт са згоды Савета Рэспублікі. Тэрмін паўнамоцтваў членаў суда — 11 гадоў, гранічны ўзрост — 70 гадоў; дапускаецца іх прызначэнне або выбранне на новы тэрмін. Суддзі Канстытуцыйнага суда не могуць быць членамі Савета Рэспублікі, дэпутатамі, а таксама членамі паліт. партый і інш. грамадскіх аб’яднанняў, якія дамагаюцца дасягнення паліт. мэт; несумяшчальнымі з пасадай суддзі з’яўляюцца прадпрымальніцкая дзейнасць і інш. работа, якая аплачваецца (акрамя выкладчыцкай і навук.-даследчай).

Канстытуцыйны суд разглядае справы і дае заключэнні: аб адпаведнасці законаў, дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта, міжнар. дагавораў Канстытуцыі і міжнар.-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь; аб адпаведнасці Канстытуцыі, міжнар.-прававым актам, законам і дэкрэтам пастаноў Савета Міністраў, актаў Вярх. суда, Вышэйшага гасп. суда, Генеральнага пракурора, нарматыўных актаў міністэрстваў, ведамстваў, мясц. Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў. Пытанні аб канстытуцыйнасці такіх актаў суд разглядае як у цэлым, так і асобныя іх часткі. У выпадку прызнання такіх актаў не адпаведнымі Канстытуцыі або актам больш высокай юрыд. сілы яны лічацца страціўшымі сілу з моманту, вызначанага судом. У неабходных выпадках па прапанове Прэзідэнта Канстытуцыйны суд дае заключэнні аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі палатамі Парламента. Суддзі, не згодныя з прынятым рашэннем, маюць права выкласці сваё асобае меркаванне ў пісьмовай форме. Выніковае рашэнне павінна быць абвешчана не пазней як праз 15 дзён з моманту заканчэння разгляду справы. Паводле заканадаўства рашэнні Канстытуцыйнага суда з’яўляюцца канчатковымі і не падлягаюць абскарджанню і апратэставанню; яны абавязковыя для выканання ўсімі дзярж. органамі, прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі. Невыкананне, неналежнае выкананне або перашкоды выкананню рашэння суда цягнуць адказнасць, устаноўленую законам. Канстытуцыйны суд рыхтуе штогадова пасланні Прэзідэнту і палатам Парламента пра стан канстытуцыйнай законнасці ў краіне. Суд не валодае правам заканадаўчай ініцыятывы, паколькі сам кантралюе канстытуцыйнасць нарматыўных актаў. Аднак у адпаведнасці з законам ён мае права рабіць Прэзідэнту, Нац. сходу, Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншым дзярж. органам прапановы пра неабходнасць унясення ў акты дзеючага заканадаўства змен ці дапаўненняў або прыняцця новых нарматыўных актаў. Афіц. выданнем суда з’яўляецца «Веснік Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь». Дзейнасць суда фінансуецца з дзярж. бюджэту, расходы ў сувязі з выкананнем яго абавязковых рашэнняў нясуць дзярж. органы, прадпрыемствы, установы і арганізацыі, на якія было ўскладзена выкананне гэтых рашэнняў.

Будынак Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.

т. 18, кн. 2, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)