давучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; зак.

1. каго-што. Давесці навучанне каго-н. да канца.

Д. сына.

2. што. Вывучыць што-н. поўнасцю або да якой-н. мяжы.

Д. табліцу множання.

Д. урок.

Д. паэму да другога раздзела.

|| незак. даву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., каго-што.

1. Зрабіць (рабіць) агляд, праверку чаго-н.

2. Уважліва азнаёміцца (знаёміцца) з чым-н., вывучаць (вывучыць) што-н.

А. жыллёвыя ўмовы.

А. мясцовасць.

|| наз. абсле́даванне, -я, н.

Легчы ў бальніцу на а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назубо́к, прысл.

Разм. Вельмі добра, грунтоўна (вывучыць, ведаць і пад.). Усе вершы, якія былі ў падручніку, .. [Паўлюк] ведаў назубок. Хведаровіч. [Зампаліт:] — Брамцоў харошы брыгадзір. Тэхніку назубок ведае. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вывучыць усё, многае або ўсіх, многіх. Павывучваць вершы. □ [Настасся:] — Матка павырошчвала, павывучвала [дзяцей], а цяпер глядзіць на іх — не нарадуецца. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажада́на, безас. у знач. вык.

Карысна, неабходна; хацелася б. — Прачытайце ўсё, што напісана па данай тэме класікамі; пісьменнікамі, артыстамі, філосафамі. Пажадана асобныя мясціны вывучыць на памяць. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недавучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго-што і без дап.

Правучыць менш, чым трэба. Недавучыць вучняў да восьмага класа. // Вывучыць не поўнасцю, не да канца. Недавучыць верш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., каго-што.

1. Пасмактаць з усіх бакоў, па ўсёй паверхні.

2. перан. Разм. Усебакова, да драбніц вывучыць, абдумаць, апрацаваць. Абсмактаць тэму даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак. (разм.).

1. каго-што. Навучыць крыху чаму-н. ці вывучыць крыху лепш.

П. слясарнай справе.

П. урокі.

2. каго (што), з інф. Падгаварыць зрабіць што-н. дрэннае, заганнае.

П. залезці ў чужы сад.

|| незак. падву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натаска́тьII сов.

1. (обучить) вы́муштраваць; вы́вучыць;

2. перен., разг. навучы́ць; нашпігава́ць; см. ната́скиватьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выву́чваць несов.

1. выу́чивать, обуча́ть;

2. (усваивать) выу́чивать; изуча́ть; разу́чивать;

1, 2 см. вы́вучыць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)