1. На світанні або на змярканні, прыцемкам. Ты прыцемна будзеш у Шацку, Пранікнеш у змроку цішком...Бялевіч.
2.безас.узнач.вык. Цемнавата. Была такая часіна, калі і агонь паліць яшчэ рана, і не паліўшы яго — прыцемна.Баранавых.Хаця было прыцемна, але востры позірк Варыва прыкмеціў на руках у старасты валёнкі і коўдру, а на плячы — вінтоўку.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кле́іць, клею, клеіш, клеіць; незак., што.
Рабіць, вырабляць што‑н., змацоўваючы часткі клеем, клейстарам. Клеіць папяровага змея. Клеіць канверт. □ Чэсаныя валёнкі засунуты ў галошы, якія ў вайну клеілі з аўтакамер у кожнай вёсцы.Новікаў.//Разм. Прымацоўваць з дапамогай клею; прыклейваць. З раённага Дома культуры выскачыў цыбаты юнак і стаў клеіць на вітрыну аб’яву.Гаўрылкін.//Разм. Рамантаваць, накладваючы латкі з дапамогай клею. Клеіць дзіравую камеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
felt
I[felt]
v. p.t. and p.p. of feel
II[felt]1.
n.
1) фэ́тар -ру m.; sing. only.
2) ля́мец -цу m.
2.
adj.
1) фэ́травы
a felt hat — фэ́травы капялю́ш
2) ля́мцавы
a felt boot — валёнак -ка m., pl.валёнкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прыпалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.
1. Запаліць што‑н. ад чаго‑н., ужо запаленага, палаючага. Прыпаліць лучыну. □ Шура прыпаліў сваю свечку ад Валодзевай, і хлопчыкі рушылі далей.Арабей.//Разм. Прыкурыць. Ладымер зноў прыпаліў люльку, бо яна вельмі часта патухала, і трохі памаўчаў.Чарнышэвіч.[Барашкін] скруціў тоўстую цыгарку, прыпаліў яе і раптам пачаў расказваць Мятліцкаму ўсё, што адбылося з ім сёння.Савіцкі.
2.Разм. Месцамі або з бакоў спаліць, трохі падпаліць. Прыпаліць валёнкі пры сушцы. Прыпаліць пірог у печы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Таптаць некаторы час. Патаптаць сена. □ Гюнтэр сашчапіў кулак і, узмахнуўшы рукою, з сілай бразнуў крыж аб падлогу. Не ўстаючы з крэсла, патаптаў яго абцасам свайго абшытага скурай валёнка.Дамашэвіч.
2. Топчучы, змяць, знішчыць, падушыць. Патаптаць траву. □ Патаптаў арол пракляты Сакаліных птушанят.Грахоўскі.Калі бегчы па градах, старая закрычыць, бо Сцёпка патопча ўвесь агурочнік.Хомчанка.Пасля агарадзіў [Лабановіч] гэту грушку.., каб не патаптала і не паламала яе жывёла.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыту́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Стукнуць, ударыць нагой аб падлогу, зямлю. Мірон Якімавіч прытупнуў пару разоў, абтрасаючы валёнкі.Хадкевіч.Духавы аркестр урэзаў «Кракавяка», і Тхорык з імпэтам узмахнуў вольна рукою, прытупнуў ботамі.Кулакоўскі.// Станцаваць. Здаецца, паехаў бы дадому ды так прытупнуў на чыім-небудзь вяселлі, каб аж падэшвы ў ботах паадставалі.Дайліда.// Тупнуць нагой, выказваючы свой гнеў, абурэнне. — Няпраўда. Н-няпраўда! — аж прытупнула нагой дзяўчынка.Савіцкі.Дырэктар быў не такі. Ён і накрычыць, калі трэба, і нагой прытупне. Але варта таму ж Апанасу ці каму-небудзь іншаму папасціся яму на вочы праз некалькі хвілін, як ён на ўсё забываў.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак.
1.каго-што. Зрабіць мокрым, сырым; прамачыць. Намачыў снапы дождж. Намачыць валёнкі. Намачыць гліну. □ Таццяна намачыла аб расу руку і працерла вочы.Шамякін.// Змачыць, даць прамачыцца чым‑н. [Зося] намачыла ручнік і выцерла.. [хлапчуку] твар.Чорны.// Пакінуць што‑н. на нейкі час у вадкасці. [Кацярына:] — Выпала, калі трапіць пад год, дык такі лянок вырасце, што як намочым у сажалцы, мяккім робіцца, як шоўк, а моцны — адной пасмы не парвеш.Кулакоўскі.[Тата:] — Не забудзься ж, Аленка, намачыць лыка пасля абеду.Пальчэўскі.
2.што і чаго. Шляхам мачэння прыгатаваць у нейкай колькасці. Намачыць яблыкаў.
3.без дап. Разліваючы што‑н., зрабіць мокрай паверхню чаго‑н. Намачыць на падлозе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бахі́лы ’абутак, галёшы, зробленыя з шын, абутак з гумы’ (Янк. Мат., Інстр. I, Сцяшк. МГ), ба́хілкі ’скураныя лапці’ (Гарэц.), бахлы́ ’вялікія галёшы’ (віц., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.), ба́хілы, ба́хілкі (Нас.). Параўн. яшчэ форму басі́лы (паралельна з бахі́лы) ’бахілы’ (Жд.); палес.бахы́лы ’вялікія гумавыя галёшы для валёнак’ (Лысенка, ССП). Гл. яшчэ Сакал. (бахі́лы, баху́лі). Рус. (з XVII ст.) бахилы ’від абутку’ (шмат форм, гл. Даль; Вахрас, Наим. об., 63–66), укр.бахи́ли ’скураныя штаны’, бахли ’глыбокія самаробныягалёшы на валёнкі’. Не вельмі яснае слова. Агляд старых этымалогій Фасмер, 1, 136; Вахрас, Наим. об., 63–66. Вахрас, там жа, прапануе звязваць з цюрк.baɣ‑ ’звязваць’, baɣly ’звязаны’ (гэту этымалогію падтрымлівае Мюлер, ZfSl, 9 (1), 1964, 157; сумняваюцца Лапацін–Улуханаў, ИАН ОЛЯ XX (2), 172; Шанскі, 1, Б, 60). Шанскі (там жа, 59–60) прымае тлумачэнне Праабражэнскага (вытворнае ад ба́хать, бу́хать), а бел. словы лічыць запазычаннем з рус. мовы. Гл. басі́лы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бі́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад біць (у 1–3, 10 і 16 знач.).
2.узнач.прым. Зарэзаны, забіты; настраляны (пра дзічыну). Завёзшы свініну.., [Вадап’ян] варочаецца назад, пакінуўшы.. [на рынку] жонку, а па дарозе прыхваціць пару бітых ці жывых япрукоў, парадкуе іх, калі яны ўжо старгаваны і куплены бітымі.Колас.
3.узнач.прым. Разбіты на кавалкі; расколаты, раструшчаны. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі.Лынькоў.На месцы бацькавага дома, зарослы травой і адуванчыкамі, узнімаўся курган з бітай цэглы.Карпюк.
4.узнач.прым. Валены. У мяне на нагах таксама някепскі абутак — бітыя валёнкі.Місько.
•••
Бітая гадзінагл. гадзіна.
Бітая дарогагл. дарога.
Карта (стаўка) бітагл. карта.
Козыр бітыгл. козыр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адзець, нацягнуць на сябе або на каго‑н. адзенне, абутак і пад. Надзець валёнкі. Надзець шапку на галаву. □ [Люба] скінула з сябе зрэбную і палатаную бялізну і надзела новую, тонкую.Чорны.Шэмет устаў, надзеў плашч і выйшаў у калідор.Лобан.// Нацягнуць чахол, футляр і пад. на што‑н. Надзець чахол на піяніна.
2. Уздзець, прыладзіць які‑н. прадмет на каго‑, што‑н. Надзець клямку на прабой. Надзець акуляры. □ Мікола надзеў на каня аброць, вывеў на двор.Новікаў.Саўку надзелі наручнікі, абкружылі яго моцным канвоем і прывялі ў пакой допытаў.Колас.// Насадзіць каго‑, што‑н. на які‑н. прадмет. Крыху азяблымі пальцамі [хлопец] надзеў чарвячка, закінуў вуду і зноў заглядзеўся на птушак.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)