ІПЧАРЫ́ЦАВалерый Пятровіч (н. 16.3.1947, г. Уладзівасток, Расія),
бел. трубач. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі ін-т культуры (1986). З 1967 артыст Ансамбля песні і танца Унутр. войск МУС Украіны, з 1970 — Дзярж.эстр. аркестра Арменіі. З 1977 артыст ансамбля «Тоніка» пад муз. кіраўніцтвам А.Эскіна ў канцэртна-гастрольным аб’яднанні «Мінск-канцэрт» пры Бел. філармоніі, з 1980 — аркестра Мінскага цырка, з 1987 — Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГУ́ДЗІНВалерый Рыгоравіч (н. 29.8.1937, г. Катоўск Адэскай вобл., Украіна),
расійскі спявак (тэнар). Нар.арт. Расіі (1976). Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1965), з 1976 выкладае ў ёй (з 1984 праф.). З 1961 саліст Новасібірскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Вакула («Ноч перад Раством» М.Рымскага-Корсакава), Алег Баян («Клоп» Э.Лазарава), Вася («Алчына песня» Г.Іванова) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́ЎВалерый Аляксеевіч (12.4.1906, г. Нікольск Валагодскай вобл., Расія — 1985),
расійскі геолаг. Брат Ю.А.Кузняцова. Акад.АНСССР (1970, чл.-кар. 1958). Скончыў Томскі ун-т (1932). З 1958 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па тэктанічнай будове, магматызме і металагеніі Алтае-Саянскай складкавай вобласці. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Тв.:
Геотектоническое районирование Алтае-Саянской складчатой области // Вопросы геологии Азии. М., 1954. T. 1;
Гипербазиты Алтае-Саянской складчатой области. М., 1958 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎВалерый Аксёнавіч (н. 8.1.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1988). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел.НДІ пладаводства (у 1974—90 заг. аддзела). Навук. працы па селекцыі пладовых культур. Сааўтар сартоў слівы Нарач, Кромань, Далікатная і інш.; гібрыднай алычы Ветразь, Мара, Віцьба і інш.
Тв.:
Сліва ў вашым садзе. Мн., 1994;
Результаты и перспективы селекции плодовых культур в Республике Беларусь // Плодоводство: Науч. тр. БелНИИП. 1995. Т. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́ЎВалерый Іванавіч (3.2.1908, Масква — 12.12.1984),
расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1930). З 1932 ва Усесаюзным эл.тэхн. ін-це, на прадпрыемствах ваен. прам-сці. З 1943 у Энергет. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэхніцы высокіх напружанняў, эл. разрадах у газах пры высокіх напружаннях, моцных эл. палях і далёкіх эл. перадачах, электронна-іоннай тэхналогіі. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫШЧАПЁНАКВалерый Георгіевіч (15.11.1921, г. Омск, Расія — 7.11.2000),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). З 1955 саліст ансамбля песні і танца БВА, у 1956—58 і ў 1968—81 саліст хору Бел. тэлебачання і радыё, у 1958—68 — Дзяржтэлерадыё Беларусі. Рэпертуар складаўся з песень і рамансаў бел. кампазітараў, бел.нар. песень. Выканаў партыі Паўла, Андрэя, Шата ў радыёмантажах опер «Павел Карчагін» П.Падкавырава, «Андрэй Касценя» М.Аладава, аперэты «Алазанская даліна» Ю.Бяльзацкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ТКІНВалерый Сцяпанавіч (14.1.1922, с. Алёшына Разанскай вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1941). У Вял.Айч. вайну на фронце з ліст. 1941. Камандзір стралк. роты ст. лейтэнант У. вызначыўся 25.6.1944 у баях каля в. Святое Возера Рагачоўскага р-на: ён і С.Р.Дрынь са звязкамі процітанк. гранат кінуліся пад варожы танк, чым сарвалі контратаку праціўніка. Пахаваны ў г. Рагачоў, на магіле помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГЛО́ЎВалерый Мікалаевіч (н. 26.1.1938, г. Віцебск),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1981), праф. (1982). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). З 1965 у Бел.тэхн. ун-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі буд. матэрыялаў і каштоўных металаў. Распрацаваў спосабы здабывання серабра і золата з некандыцыйнай сыравіны.
Тв.:
Пироксеновые ситаллы. Мн., 1983 (разам з Л.А.Жунінай, М.І.Кузьмянковым);
Дымообразующая способность веществ и материалов. Мн., 2003 (разам з А.В.Іпацьевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМО́ВІЧВалерый Аляксандравіч (н. 21.3.1962, в. Траянец Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (2003). Скончыў БДУ (1989), з 1992 выкладаў у ім. З 2003 першы прарэктар Бел.АМ. Даследуе бел. л-ру 1-й пал. 20 ст. Аўтар манаграфіі «Беларускі мадэрнізм: эстэтычная самаідэнтыфікацыя літаратуры пачатку XX стагоддзя» (2001), навуч. дапаможнікаў «Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя» (2000), «Шыпшынавы край: Старонкі беларускай літаратуры 20—30 гг. XX ст.» (2002) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫШКАВЕ́ЦВалерый Фёдаравіч (н. 23.12.1953, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
рускі паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1995). Працаваў на з-дзе, у калгасе, матросам, у геолага-развед. атрадзе, на будоўлях Бураціі і Літвы. З 1989 у газ. «Полесская правда» (Пінск). Літ. дзейнасць пачаў у 1968. У лірыцы Грышкаўца (зб-кі «Час адпраўлення», 1981; «Кола буслінае», 1991) роздум над сац. і маральна-этычнымі праблемамі сучаснасці, разнастайнасцю жыцця чалавека з яго радасцямі і засмучэннямі, лёсам роднага краю. Перакладае на рус. мову творы бел. паэтаў.