1. Які захоўвае нейтралітэт у адносінах да дзяржаў, што ваююць.
Нейтральная краіна.
2.перан. Які не становіцца на чый-н. бок (у палітычнай барацьбе, спрэчках і пад.).
Заняць нейтральную пазіцыю.
3. Які не дае ні шчолачнай, ні кіслай рэакцыі (спец.).
Н. раствор.
4. Які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду (спец.).
Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часціцай.
○
Нейтральная зона (паласа), нейтральныя воды — такія, на якіх, згодна з пагадненнем, не павінны весціся ваенныя дзеянні, размяшчацца ваенныя сілы.
|| наз.нейтра́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ІНЖЫНЕ́РНЫЯ ЗБУДАВА́ННІваенныя,
фартыфікацыйныя збудаванні, ваен. дарогі, масты, аэрадромы, макеты несапраўдных (падманных) аб’ектаў і інш., якія ўзводзяцца пры інж. абсталяванні мясцовасці ў розных відах бою (аперацыі). Бываюць жалезабетонныя (маналітныя і зборныя), дрэва-земляныя, бранявыя і інш.Гл. таксама Загародываенныя.