Галіна геафізікі, якая вывучае ваганні глебы якой‑н. пэўнай мясцовасці; большая ці меншая схільнасць да землетрасенняў або інтэнсіўнасць апошніх. Сейсміка Таджыкістана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэмпфі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец.
1. Спыняць механічныя ваганні, якія ўзнікаюць у машынах, прыборах і пад.
2. Гасіць гучанне струн у мнагаструнных музычных інструментах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінусаіда́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У матэматыцы — які мае адносіны да сінусоіды; з’яўляецца сінусоідай. Сінусаідальная функцыя. Сінусаідальная крывая.
2. У фізіцы — які змяняецца па сінусоідзе. Сінуспідальны ток. Сінусаідальныя ваганні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ánstandm -(e)s
1) прысто́йнасць, до́брыя паво́дзіны
2) вага́нні; затры́мка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
2) ваганні вышыні тону якога-н. гуку (голасу, струны і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дэтэкты́раваць
(ад лац. detector = які адкрывае)
ператвараць электрычныя ваганні ў ваганні меншай частаты або пастаянны ток.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрафо́н, ‑а, м.
Прыбор, які ператварае гукавыя ваганні ў электрычныя і служыць для перадачы гукаў на вялікія адлегласці або для ўзмацнення іх. Падлетак-радыётэхнік .. устанаўліваў у драматычным тэатры мікрафоны для трансляцыі спектакля.Лужанін.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і phonē — гук.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗВЯ́ЗАНЫЯ СІСТЭ́МЫвагальныя,
сукупнасць узаемадзейных вагальных сістэм з 1 ступенню свабоды кожная (парцыяльных сістэм). Напр., сукупнасць 2 (ці больш) вагальных контураў, дзе ваганні ў адным з іх з-за наяўнасці сувязі выклікаюць ваганні ў астатніх. Мае спецыфічны характар рэзанансных з’яў: рэзананс выяўляецца пры супадзенні частаты знешніх ваганняў з любой з частот нармальных ваганняў З.с. Гл. таксама Звязаныя ваганні.
Да арт.Звязаныя сістэмы. Паласавыя фільтры: а — індуктыўная сувязь; б — ёмістасная сувязь; C — ёмістасці; L — індуктыўнасці Cсув — кандэнсатар сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радыёперашко́ды, ‑шкод; адз. радыёперашкода, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Электрамагнітныя ваганні, якія скажаюць карысныя сігналы і перашкаджаюць нармальнай рабоце радыёпрыёмных прыстасаванняў. Ведаючы, што «праціўнік» можа рабіць радыёперашкоды, камандзір загадаў .. перадаваць кожную радыёграму двойчы.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НУТА́ЦЫЯ,
вагальны рух восі ўласнага вярчэння цела, які адбываецца адначасова з прэцэсіяй і пры якім змяняецца вугал паміж воссю ўласнага вярчэння цела і воссю, вакол якой адбываецца прэцэсія, (вугал нутацыі Θ; гл.Эйлеравы вуглы).
У гіраскопа (ваўчка), што рухаецца пад дзеяннем сілы цяжару , Н. ўяўляе сабой ваганні восі гіраскопа, амплітуда і перыяд якіх тым меншыя. чым большая вуглавая скорасць яго ўласнага вярчэння Ω. Частата Н. пры вялікіх Ω можа быць такая вялікая. што нутацыйныя ваганні восі ваўчка будуць успрымацца на слых (гудзенне). Пры наяўнасці супраціўлення (трэння) нутацыйныя ваганні дастаткова хутка затухаюць, пасля чаго ў гіраскопа застаецца толькі прэцэсійны рух.
У астраноміі Н. — абумоўленыя прыцягненнем Сонца і Месяца невялікія ваганні зямной восі, якія накладваюцца на яе прэцэсійны рух. Адкрыў у 1737 англ. астраном Дж.Брадлей.