выступленне правасл. гараджан Віцебска супраць грэка-католікаў (уніятаў) 12 ліст. У яго падрыхтоўцы ўдзельнічалі жыхары Магілёва, Оршы, Полацка і Вільні. Гал. прычынай паўстання сталі жорсткія метады насаджэння уніяцтва (гл.Брэсцкая унія 1596) з боку грэка-каталіцкага архіепіскапа І.Кунцэвіча. Па сігнале званоў ратушы і правасл. цэркваў некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі Кунцэвіча, уварваліся ў двор, падпалілі дом, забілі архіепіскапа, а цела кінулі ў Дзвіну. Святары і чэлядзь з акружэння Кунцэвіча былі збіты, а маёмасць архіепіскапа разрабавана, архіў знішчаны. Рымскі папа Урбан VIII заклікаў караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III бязлітасна расправіцца з паўстанцамі. У Віцебск прыбылі каралеўскія камісары з узбр. атрадамі. Усе гараджане, у т. л.чл. магістрата былі аб’яўлены саўдзельнікамі паўстання. Віцебск быў пазбаўлены магдэбургскага права; гараджане страцілі ўсе прывілеі, якімі карысталіся паводле віцебскага права. З горада спагнана 3079 злотых. Камісары загадалі зняць званы з ратушы і ўсіх правасл. цэркваў і адліць з іх вял. звон у памяць пра Кунцэвіча, ратуша была разбурана. Затрыманы і пакараны смерцю 19 чал., у т. л. 2 бурмістры. 78 чал., у т. л. зачыншчык забойства Кунцэвіча С.Пасіёра, уцяклі і былі прыгавораны да пакарання смерцю завочна.
В.І.Мялешка.
Да арт.Віцебскае паўстанне 1623. Забойства І.Кунцэвіча. Малюнак Зімлера. 1865.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мяшча́нства, ‑а, н.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — гарадское саслоўе, якое складалася з рамеснікаў, гандляроў, ніжэйшых чыноў служачых і пад. //зб. Асобы, якія належалі да гэтага саслоўя; мяшчане.
2.перан. Погляды і паводзіны мешчаніна (у 2 знач.); абывацельшчына. [Горкі] бязлітасна выкрываў мяшчанства, рэакцыйную буржуазную ідэалогію.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускладні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Кніжн.
1. Зрабіць больш складаным ці вельмі складаным. Ускладніць канструкцыю машыны. Ускладніць задачу. Ускладніць заданне.
2. Зрабіць больш цяжкім. Ускладніць справу.
3. Зрабіць больш напружаным, супярэчлівым. Ускладніць адносіны. □ Як бязлітасна ўскладніла вайна такое простае, такое яснае жыццё!Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Разм. Адсцябаць, адлупцаваць (дубцом, бізуном, пугай і пад.). //перан.Бязлітасна, рэзка пакрытыкаваць, вылаяць.
2. Хвошчучы, адбіць, аддзяліць бруд. Дождж сек са злосцю і ахвотай, здавалася, ён шалеў ад вялікай радасці, што змог нарэшце адхвастаць, абмыць засмужаную пасля бруднага верхаводдзя зямлю.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і ставіць (у 1–4, 8, 9, 12 і 14 знач.). [Жанчына] то сілком саджала малога на калені, то станавіла яго на ногі і бязлітасна выцірала яму носік.Пестрак.[Даніла:] — А я ўжо, мабыць, з год не бачыў нашых старшыняў. Без нас становяць, без нас здымаюць.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зло́сна, прысл.
1. Са злосцю, нядобразычліва (сказаць, глянуць і пад.). Сцёпа злосна агрызнуўся: — Чуў ужо. Адчапіцеся!Курто.
2. Вельмі моцна, бязлітасна, люта. Камары кусаліся ўсё гэтак жа злосна, не зважаючы ні на якія захады.Лужанін./уперан.ужыв.Злосна стагналі вятры над курганамі, Хмары насіліся чорнаю хваляй.Купала.
3.Разм. Горача, заўзята. Хлопцы працавалі ўпарта, нават злосна.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нячу́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены чуласці, спагадлівасці. Яму няма каму выказаць свае скаргі, выліць жаль і боль, бо навакол нячулыя, карыслівыя і неспагадлівыя людзі.Івашын.// Які выяўляе адсутнасць чуласці, спагадлівасці. Нячулыя адносіны да чужога гора.
2. Які не рэагуе на што‑н.; раўнадушны. [Настаўніца:] — Які вы ўсё ж нячулы чалавек — такая музыка, а вы яе бязлітасна хочаце перапыніць.Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dopiekać
незак.
1. дапякаць;
2. дапякаць; дакучаць;
3. прыпякаць, пячы;
słońce ~ło niemiłosiernie — сонца пякло бязлітасна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
няве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.
Наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго‑н. [Бярозка] усё больш і больш нагінала галаву, каб аслабіць вяроўку.. Тады збянтэжаны кат загадаў памочнікам, таптаць і нявечыць паланянку.Хадкевіч.Мірановіч нізашто не згаджаўся рэзаць шчаку, не хацеў яшчэ больш нявечыць твар.Марціновіч.// Ламаць, псаваць што‑н. Вецер бязлітасна .. зрывае дах з хат казацкіх, нявечыць, кідае вобзем ды так, што і рады няма як даць...Барашка.//перан. Рабіць дрэнны ўплыў на каго‑н.; псаваць. Нявечыць душу дзіцяці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтры́га, ‑і, ДМ ‑рызе, ж.
1.звычайнамн. (інтры́гі, ‑рыг). Скрытыя непрыстойныя дзеянні з мэтай нашкодзіць каму‑, чаму‑н.; нагаворы, падкопы. Інтрыгі міжнароднай рэакцыі. □ Не менш бязлітасна зрабіла, эксплуатавала сялян і гарадскі люд духавенства, пускаючы ў ход побач з грубым насіллем усякага роду падман, подкуп, шпіянаж, інтрыгі.Алексютовіч.
2. Сюжэтная лінія ў мастацкім творы, для якой характэрны асаблівы драматызм і напружанасць дзеяння. У бытавой драме і камедыі Галубок здзіўляў жывасцю дзеяння, дынамічнасцю і майстэрствам інтрыгі.Гіст. бел. сав. літ.
3. Нядоўгая любоўная сувязь. Любоўная інтрыга.
[Фр. intrigue.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)