БЭ́ТА-РАСПА́Д,
β-распад, самаадвольнае ператварэнне ўнутры атамнага ядра аднаго з нейтронаў у пратон (ці наадварот), а таксама свабоднага нейтрона ў пратон, абумоўленае слабым узаемадзеяннем. Адзін з асн. тыпаў радыеактыўнасці. Ператварэнне нейтрона ў пратон суправаджаецца выпусканнем электрона e- і электроннага антынейтрына ν̃e, а пратона ў нейтрон — выпусканнем пазітрона e+ і электроннага нейтрына νе (гл. Бэта-выпрамяненне).
Пры электронным бэта-распадзе (β-) утвараецца ядро з колькасцю пратонаў, большай на 1 за іх колькасць у зыходным ядры, напр.: 
. Пры пазітронным бэта-распадзе (β+) колькасць пратонаў у ядры памяншаецца на 1: 
. Да бэта-распаду адносяць таксама электронны захоп. Энергія, якая вылучаецца пры бэта-распадзе, размяркоўваецца пераважна паміж e- і ν̃e (ці e+ і νe). Перыяды паўраспадаў β-актыўных ядраў ад 10-2 с да 1018 гадоў. Пры бэта-распадзе не захоўваецца прасторавая цотнасць, што выяўляецца ў асіметрыі прасторавых напрамкаў у руху электронаў, якія выпраменьваюцца ядрамі: у напрамку спіна ядраў вылятае менш электронаў, чым у адваротным. Асновы тэорыі бэта-распаду закладзены Э.Фермі (1934). Далейшае развіццё тэорыі бэта-распаду прывяло да стварэння адзінай тэорыі слабых і эл.-магн. узаемадзеянняў (гл. Электраслабае ўзаемадзеянне).
М.А.Паклонскі.
т. 3, с. 386
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
бэ́та-фі́льтр м. бе́та-фи́льтр
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
бэ́та-выпрамяне́нне ср., физ. бе́та-излуче́ние
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
бэ́та-жале́за ср., физ. бета-желе́зо
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
бэ́та-спектраскапі́я ж., физ. бе́та-спектроскопи́я
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
бэ́та-спектро́метр м., физ. бе́та-спектро́метр
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
бэ́та-тэрапі́я ж., мед. бе́та-терапи́я
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
бэ́та-часці́цы, -ці́ц мн. бе́та-части́цы
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
бэ́та-прамяні́, -нёў мн., физ. бе́та-лучи́
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
бэ́та-распа́д, -ду м., физ. бе́та-распа́д
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)