каласні́к, ‑а, м.

1. Чыгунная рашотка ў топцы для праходу паветра пад паліва і выпадзення попелу з топкі. Хлапец завіхаўся з жалезнай лапатай, падкідваў у .. топку вугаль, шураваў каласнікі. Лынькоў. У топцы паравоза вываліўся адзін з каласнікоў. Васілёнак.

2. толькі мн. (каласнікі́, ‑оў). Драўляныя або металічныя брусы, злучаныя ў выглядзе рашоткі, у верхняй частцы тэатральнай сцэны для мацавання і спуску дэкарацый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗА́НАРАЧ,

вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., на паўд. беразе воз. Нарач, на аўтадарозе пас. Нарач—в. Брусы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПдЗ ад г.п. Мядзел, 150 км ад Мінска, 47 км ад чыг. ст. Княгінін. 692 ж., 246 двароў (1997).

Вядома з 16 ст., мястэчка ў Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. ВКЛ. З 1740 уласнасць Сташкевічаў, з 1781 — Даброўскіх. З 1795 у Рас. імперыі. У 1868 сяло Свянцянскага пав. Віленскай губ., 208 ж. У 1897—354 ж. З 1921 у складзе Польшчы, у Пастаўскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Мядзельскага р-на. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1942 ням.-фаш. захопнікі спалілі вёску, загубілі 41 чал. У 1971—379 ж., 140 двароў.

Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Царква. У цэнтры вёскі курганны могільнік (3-я чвэрць 1-га тыс. н.э.).

т. 6, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

парале́льны в разн. знач. паралле́льный;

~ныя лі́ніі — паралле́льные ли́нии;

~ныя кла́сы — паралле́льные кла́ссы;

~ныя фу́нкцыі — паралле́льные фу́нкции;

○ ~ная валю́та — паралле́льная валю́та;

~ныя брусы́ — паралле́льные бру́сья;

~нае злучэ́нне — паралле́льное соедине́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГІМНА́СТЫКА (грэч. gymnastikē ад gymnazō трэнірую, практыкую),

сістэма фізічных практыкаванняў для ўмацавання здароўя і ўсебаковага фізічнага развіцця асобы. Гімнастычныя практыкаванні былі вядомыя за 3 тыс. гадоў да н.э. ў Кітаі і Індыі; у Стараж. Грэцыі пад гімнастыкай разумелі сістэму практыкаванняў. Вылучаюць віды гімнастыкі: асноўная, спартыўная і дапаможная. Асн. гімнастыка спрыяе агульнаму фіз. развіццю і ўмацаванню здароўя, развівае спрыт, сілу і інш. Гэта пераважна вучэбная гімнастыка. Уведзена ў дашкольных і школьных установах, арміі. Яе разнавіднасць — гігіенічная гімнастыка больш вядомая як зарадка. Спарт. гімнастыка апрача спецыяльна падабраных (вольных) практыкаванняў уключае практыкаванні на спарт. снарадах (брусы, перакладзіна, бервяно, «конь», батут і інш.), з рознымі прадметамі (скакалка, мяч, абруч і інш.); некаторыя практыкаванні ідуць з муз. суправаджэннем. Спарт. гімнастыка мае на мэце дасягненне вышэйшага спарт. майстэрства (гл. Акрабатыка, Мастацкая гімнастыка, Спартыўная гімнастыка). Дапаможная (прыкладная) гімнастыка спрыяе высокім дасягненням у розных відах спорту (спарт.-прыкладная гімнастыка), павышэнню прадукцыйнасці працы (вытворчая, прафесійна-прыкладная гімнастыка), узнаўленню страчаных функцый, умацаванню здароўя (лячэбна-аздараўленчая гімнастыка, гл. таксама Лячэбная фізкультура).

т. 5, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕСАМАТЭРЫЯ́ЛЫ,

матэрыялы з драўніны. Захоўваюць яе прыродную структуру і хім. састаў. Бываюць хвойныя (хвоя, елка, піхта, лістоўніца, кедр) і лісцевыя (бяроза, дуб, асіна, граб, бук, ясень і інш.); неапрацаваныя круглыя (бярвенне, жэрдзе, калы і інш.) і апрацаваныя (піламатэрыялы — дошкі, брусы, брускі, рэйкі, шпалы, а таксама колатыя Л., струганая і лушчаная шпона). Да Л. адносяць і пнёва-каранёвыя масы, сучча, кару, пілавінне, трэскі і інш. Перапрацоўваюцца на лесапільных з-дах, выкарыстоўваюцца пры вытв-сці мэблі, буд. дэталей і канструкцый, у цэлюлозна-папяровай і лесахім. вытв-сці.

Круглыя Л. атрымліваюць распілоўкай ствалоў (хлыстоў) на адрэзкі — сартыменты (кароткія да 2,5 м, доўгія 2,5—8 м, даўгамерныя больш за 8 м). Падтаварнік (дыяметр у верхнім водрубе 8—13 см, даўжыня 3—9 м), жэрдзе (адпаведна 3—7 см і 3—9 м), калы (6 см і да 2,85 м) выкарыстоўваюць для абрашоткі ў пакрыццях, агароджах, насцілах і інш. Гл. таксама Лесанарыхтоўчая прамысловасць, Лесанарыхтоўчыя работы.

І.​І.​Леановіч.

т. 9, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

брус, ‑а; мн. брусы, ‑оў; м.

1. Бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў. І заўсёды пасля.. работы [пільшчыкаў] вырасталі высокія штабелі шпал, цалёвак, светлых брусоў, бэлек. Паслядовіч.

2. Прадаўгаваты прадмет, кавалак чаго‑н. чатырохграннай формы. Брус мыла. □ У адной руцэ.. [чалавек] трымаў лусту хлеба, у другой брус сала. Чорны.

3. Тое, што і брусок (у 2 знач.).

4. толькі мн. Гімнастычная прылада з дзвюх круглых паралельных перакладзін, замацаваных на стойках. Практыкаванні на брусах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кро́ква 1 ’два брусы, верхнімі канцамі злучаныя пад вуглом, а ніжнімі прымацаваныя да бэлек’ (ТСБМ, Сцяшк., Грыг., Шушк., Мядзв., Др.-Падб., Гарэц., Шн., Тарнацкі, Studia, В. В., Яшк., Бяльк., Бломкв., Хар., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр. кроква, рус. кроква ’тс’, славен. krokva ’тс’, польск. krokiew, чэш. krokev, славац. krocva ’тс’. Прасл. kroky да krokъ (гл. крок) па знешняму падабенству (Брукнер, 269). Іншыя версіі малаверагодныя. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 12, 184.

Кро́ква 2 ’густы, малады, тонкі лес, звычайна на нізкіх вільготных месцах’ (Яшк.). Да крокаць (гл.). Магчыма, пад уплывам марфалагічна тоеснага дрыгва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паралле́льный

1. парале́льны;

паралле́льные ли́нии парале́льныя лі́ніі;

паралле́льные бру́сья спорт. парале́льныя брусы́;

паралле́льные кла́ссы школьн. парале́льныя кла́сы;

2. перен. парале́льны; раўнале́жны; адначасо́вы, аднача́сны;

паралле́льные явле́ния парале́льныя (раўнале́жныя) з’я́вы;

паралле́льное соедине́ние эл. парале́льнае злучэ́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разва́лы ’рама з трох жэрдак, якая кладзецца на сані для большай умяшчальнасці’ (ТСБМ), ’нізкія і шырокія сані з такой рамай’ (ТСБМ; глыб., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), разва́лкі ’сані з разваламі’ (ТСБМ; воран., Сл. ПЗБ), разва́ліны, разва́ліны ’развалы’ (нясвіж., лях., воран., шчуч., Сл. ПЗБ), ’сані’ (Др.-Падб.), разва́ліны ’выязныя сані’, ’драбіны ў выязных санях’ (ганц., шчуч., Сл. ПЗБ), ’воз для перавозкі збожжа’ (гарад., Сл. ПЗБ), ’від саней’ (Маш.), ’частка саней’ (лях., Янк. 1), рус. ро́звальни ’шырокія сані’, дыял. развала́, разва́лки ’нізкія і шырокія сані’, разва́лка ’падоўжныя брусы саней, градак’. Тлумачыцца як “развалістыя сані” ад раз- і валіць (гл.) (Фасмер, 3, 495).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАВАГРУ́ДСКАЯ ЗА́МКАВАЯ ЦАРКВА́.

Існавала ў 14—19 ст. у г. Навагрудак Гродзенскай вобл. Пабудавана ў 14—16 ст. на тэр. дзядзінца (гл. ў арт. Навагрудскія замкі). У час даследавання ў 1924 выяўлены падмурак, рэшткі сцен і падкупальных слупоў. Першапачатковы храм быў бясстоўпны, у плане амаль квадратны; з усх. боку меў невял. закругленую апсіду, з зах. — прытвор. Падмуркі выш. 2 м узведзены з валуноў на вапнава-пясчаным растворы. Сцены таўшчынёй да 1,2 м з цэглы. Рэшткі сцен усх. часткі храма пабудаваны ў вендскай, зах. сцяна і прытвор — у гатычнай тэхніках муроўкі. Па перыметры храма закладзены драўляныя брусы. У сярэдзіне — 2-й пал. 14 ст. храм рэканструяваны: узведзены 4 цагляныя крыжападобныя ў плане стаўпы, на якія, верагодна, апіраўся барабан з купалам; зроблены паўн.-ўсх. прытвор і набрана новая цагляная падлога, пад якой выяўлены 2 скляпы. У такім выглядзе помнік уяўляў сабой сінтэз усх.слав. дойлідства з раманскім і гатычным стылямі. У 2-й пал. 17 ст. царква перабудавана пад касцёл у стылі барока. Аб’ём падоўжаны на З, павялічана апсіда (новая даўж. будынка 34 м), над паўд. сцяной пабудавана вежа складанай канфігурацыі; фасады дэкарыраваны фігурнымі атынкаванымі карнізамі, цягамі, нішамі і інш. Да 1775 у будынку касцёла адбываліся сесіі Трыбунала — вышэйшага апеляцыйнага суда ВКЛ. Храм існаваў да 1850.

А.​М.​Кушнярэвіч, М.​А.​Ткачоў.

т. 11, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)