халоднае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак. каля берагоў Паўн. Амерыкі. Рухаецца на Пд з м. Бафіна да Вял. Ньюфаўндлендскай банкі, дзе сустракаецца з цёплым цячэннем Гальфстрым і апускаецца на прамежкавыя глыбіні. Т-ра вады зімой ад 5 °C да -1 °C, летам 2—10 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Расход мяняецца кожны год ад 3,4 млн.м³/с да 5,4 млн.м³/с. Нясе шматлікія льды і айсбергі, што перашкаджае суднаходству.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС ТРАСТ ОФ І́НДЫЯ (ПТІ; Press Trust of India),
найбуйнейшае інфармацыйнае агенцтва Індыі, акц.т-ва ўладальнікаў інд. газет. Засн. ў 1949 у Бамбеі. Забяспечвае ўнутр. і міжнар. інфармацыяй органы друку, а таксама цэнтр. ўрад, кіраўніцтва штатаў, гандл. фірмы, банкі і інш. ўстановы. Распаўсюджвае ў Індыі міжнар. інфармацыю агенцтваў Рэйтэр і Франс Прэс. Мае шырокую сетку ўласных карэспандэнтаў у Маскве, Лондане, Нью-Йорку, Парыжы і інш.Чл. Арг-цыі азіяцкіх інфарм. агенцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
андэрра́йтынг
(англ. underwriting)
1) размяшчэнне каштоўных папер па публічнай падпісцы праз пасрэднікаў, функцыі якіх звычайна выкопваюць інвестыцыйныя банкі;
2) падпіска на акцыі;
3) прыём нерухомасці на страхаванне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСІГНА́ЦЫІ (польск. asygnacja ад лац. assignatio прызначэнне),
расійскія папяровыя грошы, заменнікі медных і сярэбраных манет. Упершыню выпушчаны ў 1769 пры Кацярыне II на суму 1 млн.руб. Эмісію ажыццяўлялі спец.банкі ў Пецярбургу і Маскве (у 1786 яны аб’яднаны ў адзіны банк). Білеты асігнацыі свабодна абменьваліся на медныя і сярэбраныя манеты. Аднак з-за празмернага выпуску асігнацый для пакрыцця ваенных расходаў (войны з Турцыяй, Францыяй, Крымская) яны абясцэніліся і з усталяваннем сярэбранага монаметалізму пасля грашовай рэформы з 1.1.1849 ануляваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАДЭМІ́ЧНАЕ ВЁСЛАВАЕ СУ́ДНА,
спартыўная вузкая падоўжаная лёгкая вёславая лодка. Мае вынесеныя за барты на кранштэйнах уключыны для вёслаў і рухомыя банкі-сядзенні. Адрозніваюць вучэбныя — тыпу клінкер (з абшыўкай канта на кант, бяспалубныя, адносна высакабортныя) і гоначныя — тыпу скіф (з абшыўкай угладзь, нізкабортныя, запалубленыя з носа і кармы); парныя (вясляр вяслуе двума вёсламі) і расхінныя (вясляр вяслуе адным вяслом). Парныя бываюць на 1, 2, 4 весляроў (адзіночкі, двойкі, чацвёркі), расхінныя — на 2, 4, 8 весляроў (двойкі, чацвёркі, васьмёркі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКІ ВАЛЮ́ТНЫ САЮ́З,
форма інтэграцыі краін-членаў Еўрапейскага саюза (ЕС) у валютна-фін. сферы. Рашэнне аб стварэнні саюза абвешчана Маастрыхцкім дагаворам 1992. План паэтапнага пераходу да Е.в.с. прадугледжваў «эканамічную канвергенцыю» і стабілізацыю валютных курсаў, абмежаванне інфляцыі і доўгатэрміновых працэнтных ставак. нац. запазычанасці і межаў дэвальвацыі нац. валют. Яго рэалізацыя прадугледжвае стварэнне ў 1998 Еўрап.цэнтр. банка, у якім будуць прадстаўлены нац.цэнтр.банкі, і ўвядзенне ў абарачэнне адзінай грашовай адзінкі з 1.1.1999 ва ўсіх краінах ЕС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
андэрра́йтынг
(англ. underwriting)
1) размяшчэнне каштоўных папер па публічнай падпісцы праз пасрэднікаў, функцыі якіх звычайна выконваюць інвестыцыйныя банкі;
2) падпіска на акцыі;
3) прыём нерухомасці на страхаванне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПАЎНО́ЧНА-АТЛАНТЫ́ЧНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў паўн. частцы Атлантычнага акіяна, працяг Гальфстрыма. Пачынаецца каля Вял. Ньюфаўндлендскай банкі і накіравана на ПнУ — у Нарвежскае мора. Каля 60°паўн. ш. разгаліноўваецца на Ірмінгера цячэнне і Нарвежскае цячэнне. Т-ра вады ад 7 да 15 °C. Скорасць на Пд 0,9—1,8 км/гадз на ПнУ да 0,4—0,7 км/гадз. Расход вады мяняецца ў залежнасці ад інтэнсіўнасці Гальфстрыма. Ваганні расходу вады і цеплавога стану П.-А.ц. ўплываюць на надвор’е і клімат Зах. і Паўн. Еўропы.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАНК МІЖНАРО́ДНЫХ РАЗЛІ́КАЎ (Bank for International Settlements; БМР),
міжнароднае акцыянернае таварыства. Створана ў 1930. Члены — цэнтр.банкі 30 еўрап. краін, а таксама Аўстраліі, ЗША, Канады, ЮАР, Японіі. Вышэйшы орган — агульны сход кіраўнікоў банкаў. Месца знаходжання — Базель (Швейцарыя). Мэта: спрыяць супрацоўніцтву паміж цэнтр. банкамі і забяспечваць дадатковыя спрыяльныя ўмовы для міжнар. разлікаў. Праводзіць крэдытныя, валютныя і арбітражныя аперацыі з цэнтр. банкамі і міжнар.эканам. Арг-цыямі, з 1986 і міжнар. клірынгавыя разлікі ў ЭКЮ. З’яўляецца дапаможным еўрап. органам Міжнар. валютнага фонду і Міжнар. банка рэканструкцыі і развіцця.