бензацыстэ́рна

(ад бензін + цыстэрна)

цыстэрна для захоўвання і перавозкі бензіну; вагон або аўтамашына з такой цыстэрнай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Fltzer m -s, - разм. малалітра́жная ху́ткасная аўтамашы́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Leferwagen m -s, - аўтамашы́на, што разво́зіць тава́ры

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вадаво́з м.

1. Trnkwasserfuhrmann m -s, -männer;

2. (аўтамашына) Wssertankwagen m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Rnnauto n -s, -s го́начны аўтамабі́ль, го́начная аўтамашы́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

карэ́та, -ы, ДМэ́це, мн. -ы, -рэ́т, ж.

Закрыты з усіх бакоў чатырохколы конны экіпаж на рысорах.

Карэта хуткай дапамогі — спецыяльная аўтамашына, якая высылаецца для неадкладнай медыцынскай дапамогі.

(Прыйшоўся) як вол да карэты (разм.) — пра таго, хто аказаўся ў недарэчных абставінах.

|| памянш. карэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

|| прым. карэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́ліс

(англ. willys, ад J. Willys = прозвішча амер. уладальніка аўтамабільнага прадпрыемства)

легкавая аўтамашына маркі Віліс, выпускалася ў 1943—1963 гг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лесаво́з м. спец. Lngholztransporter m -s, -, Lngholzwagen m -s, - (аўтамашына); Hlzfrachter m -s, - (судна)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

душагу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Жан. да душагуб.

2. Разм. Вузкі няўстойлівы рыбацкі човен. Адхонны бераг Ніны застаўлен чаўнамі і чайкамі-душагубкамі. Колас.

3. Разм. Спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якой карысталіся нямецкія фашысты для масавага знішчэння людзей атрутным газам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таксі́ ’аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометру’ (ТСБМ), ’легкавы аўтамабіль’ (швянч., воран., Сл. ПЗБ), адаптаванае таксо́ н. р., такся́ ж. р. ’таксі’ (Мат. Маг. 2). Запазычанне савецкага часу з заходнееўрапейскіх моў са скарачэння taxi на французскай глебе слова taximètre, першапачаткова ’аўтаматычны лічыльнік для машын гарадскога транспарту з указаннем кошту праезду’, пазней ’аўтамашына з такім лічыльнікам’ (Чарных, 2, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)