хамсі́н, ‑у, м.

Спец. Сухі і гарачы вецер на паўночным усходзе Афрыкі, які прыносіць шмат пяску і пылу.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франкамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае французскую мову ў якасці дзяржаўнай мовы (звычайна пра краіны Афрыкі — былыя французскія і бельгійскія калоніі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еўраба́чанне, ‑я, н.

Міжнародная арганізацыя для абмену тэлевізійнымі перадачамі паміж капіталістычнымі краінамі Еўропы, некаторымі краінамі Азіі і Афрыкі і яе перадачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пігмей ’карлік’, ’прадстаўнік карлікавых плямёнаў Афрыкі, Азіі і Акіяніі’ (ТСБМ), ст.-бел. пигмей ’карлік’ (XVII ст.) са ст.-польск. Pigmej, якое з лац. pygmaeus < ст.-грэч. πυγμαῑος ’велічынёй з кулак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126; Фасмер, 3, 259).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

афрыка́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Афрыкі, афрыканцаў; уласцівы ім. Афрыканскія джунглі. Афрыканскія мовы.

2. перан. Гарачы, неўтаймаваны. Афрыканскія страсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гепа́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых (водзіцца ў пустынях Афрыкі і Паўднёва-Заходняй Азіі; у СССР — у Туркменіі).

[Фр. guépard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Boer [bɔ:] n. бур (жыхар Паўднёвай Афрыкі, чые продкі былі з Галандыі);

the Boer War а́нгла-бу́рская вайна́ (1899–1902 гг.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бананае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Птушка атрада зязюль, з прыгожым, яркім апярэннем, водзіцца ў лясах і саванах Афрыкі, харчуецца пладамі, ягадамі, насеннем розных раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гушчэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі густы. Гушчэзны зараснік. □ Яе прывезлі з далёкай Англіі. А да таго сланіха жыла ў гушчэзных лясах гарачай Афрыкі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бушме́ны, ‑аў; адз. бушмен, ‑а, м.; бушменка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. бушменкі, ‑нак; ж.

Плямёны Паўднёвай і Усходняй Афрыкі, якія раней складалі яе карэннае насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)