Новая Зямля (група астравоў) 1/433, 464; 2/142; 7/528—529
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎРЫ́КІЙ (Mauritius),
востраў у зах. частцы Індыйскага ак., у групе Маскарэнскіх астравоў. Пл. 1865 км². Асн. частка дзяржавы Маўрыкій.
т. 10, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬТЫ́ЙСКІ АРХІПЕЛА́Г,
група астравоў у цэнтр. ч. Міжземнага м. на Пд ад Сіцыліі. Пл. 320 км. На астравах дзяржава Мальта.
т. 10, с. 48
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫЯ СА́НДВІЧАВЫ АСТРАВЫ́ (South Sandwich Islands),
група вулканічных астравоў на Пд Атлантычнага ак., у Антарктыцы. Складаецца з 8 буйных і вял. колькасці дробных астравоў і скал. Пл. каля 300 км². Выш. да 1372 м (г. Белінда на в-ве Монтаг’ю). Складзены ў асн. з маладых вулканічных парод: базальтаў, туфаў, попелу. Укрыты снегам і лёдам. Дзеючыя вулканы. Лежбішча цюленяў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй. Дж. Кука, памылкова былі прыняты за выступ вялізнай сушы і названы Зямлёй Сандвіча, у гонар першага лорда Адміралцейства.
т. 12, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РДРУПА АСТРАВЫ́ (Sverdrup lslands),
група астравоў на Пн Канадскага Арктычнага архіпелага, у групе а-воў Каралевы Елізаветы. Найб. а-вы: Аксель-Хейберг (пл. 40,7 тыс. км²), Элеф-Рынгнес (10,8 тыс. км²), Амунд-Рынгнес (6,1 тыс. км²). Агульная пл. каля 75 тыс. км². В-аў Аксель-Хейберг гарысты (выш. да 2140 м), укрыты ледавікамі; астатнія — раўнінныя або ўзгорыстыя. На в-ве Элеф-Рынгнес — метэастанцыя Ісаксен, аэрапорт. Названы ў гонар нарв. палярнага даследчыка О.Свердрупа, які адкрыў шэраг астравоў у 1898—1902.
т. 14, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
амо́к
(малайск. amuk)
псіхічнае захворванне, якое назіраецца ў жыхароў Малайскіх астравоў і выражаецца ў буйных паводзінах хворага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
архіпела́г
(гр. archipelagos)
група марскіх астравоў, размешчаных блізка адзін каля аднаго, якія разглядаюцца звычайна як адно цэлае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ганіяне́ма
(н.-лац.gonionemus)
кішачнаполасцевая жывёла (медуза) падкласа гідроідных, якая жыве ў Японскім моры каля Курыльскіх астравоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фаялі́т
(ад Faial = назва вострава ў групе Азорскіх астравоў)
мінерал класа сілікатаў цёмна-жоўтага, зеленавата-чорнага колеру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАСКАРЭ́НСКІЯ АСТРАВЫ́ (англ. Mascarene Islands),
група астравоў у Індыйскім ак., на У ад в-ва Мадагаскар. Нас. больш за 1,76 млн. ж. (1996). Складаецца з 3 вял. а-воў: Рэюньён (франц. ўладанне), Маўрыкій і Радрыгес (у складзе дзяржавы Маўрыкій). Складзены з вулканічных парод. Выш. да 3069 м (на в-ве Рэюньён). Ёсць дзеючыя вулканы. Клімат трапічны, пасатны, вільготны. На наветраных схілах гор участкі вечназялёных трапічных лясоў, на падветраных — саванна. Плантацыі цукр. трыснягу, какосавай пальмы, чаю, алоэ, кавы, ванілі. Першы з еўрапейцаў дасягнуў астравоў партугалец П. ды Машкарэньяш (Маскарэньяс) у 1507.
т. 10, с. 169
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)