АЦЫЛІ́РАВАННЕ,
хімічная рэакцыя ўвядзення ў малекулу арганічных рэчываў ацыльнай групы (RCO). У залежнасці ад тыпу ацыльнай групы адрозніваюць ацэтыліраванне (ацыл воцатнай кіслаты), бензаіліраванне (ацыл бензойнай кіслаты), фарміліраванне (астатак мурашынай кіслаты HCO) і інш. Выкарыстоўваецца ў лабараторным і прамысл. сінтэзе для «захоўвання» рэакцыйназдольных гідраксільных і амінных груп, таксама ў вытв-сці лекаў.
т. 2, с. 163
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
глей, ‑ю, м.
1. Адклады на дне вадаёмаў, у састаў якіх уваходзяць найдрабнейшыя часцінкі мінеральных і арганічных рэчываў; іл. Азёрныя глеі, запаўняючыя большым або меншым слоем дно азёрнай катлавіны, складаюцца з сумесі арганічных і мінеральных часцінак. Прырода Беларусі.
2. Слой глебы светлай афарбоўкі, які ўтварыўся пад уплывам жыццядзейнасці анаэробных бактэрый. Сіняватая ад глею дарога ідзе паміж тарфянога балота і поля. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мінералізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
Спец.
1. Ператварыцца (ператварацца) у мінеральныя злучэнні (аб арганічных рэчывах).
2. Насыціцца (насычацца) мінеральнымі солямі.
3. толькі незак. Зал. да мінералізаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
флаэ́ма, ‑ы, ж.
Спец. Тканка вышэйшых раслін, якая служыць для падачы арганічных рэчываў, што сінтэзуюцца галоўным чынам у лістах; тое, што і луб (у 1 знач.).
[Ад грэч. phloios — кара, лыка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭТРЫ́Т (ад лац. detritus перацёрты),
1) завісь дробных арганічных рэшткаў у тоўшчы вады ці адклады іх на дне вадаёмаў. Утвараецца з адмерлых раслін і жывёл і іх выдзяленняў. З’яўляецца кормам для водных жывёл — дэтрытафагаў.
2) У медыцыне — прадукт распаду тканак. Д. воспенны воспавы* — саскрэб воспенных воспавых* пухіроў са скуры штучна заражанай жывёлы для прыгатавання воспеннай воспавай* вакцыны.
т. 6, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЕНАКІ́СЛАЕ БРАДЖЭ́ННЕ,
зброджванне вугляводаў (напр., крухмалу), спіртоў і арганічных кіслот з утварэннем масленай, воцатнай к-т, вуглякіслага газу і інш.; адзін з асн. відаў браджэння. Ажыццяўляецца бактэрыямі роду Кластрыдыум. Выкарыстоўваецца ў кандытарскай і парфумернай прам-сці для атрымання масленай к-ты, эфіры якой маюць прыемны пах (напр., грушавы, ананасны). Выклікае таксама псаванне прадуктаў (напр., сыру, квашанай агародніны, сіласаваных кармоў).
т. 10, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
іл, ілу, м.
Адкладанні найдрабнейшых часцінак мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў. Азёрна-рачны іл. □ У змроку, у іле ляжаць карасі, У зеллі багністым жыруюць язі. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браджэ́нне, ‑я, н.
1. Працэс распаду арганічных рэчываў, які адбываецца пад уплывам мікраарганізмаў або вылучаных з іх ферментаў. Спіртавое браджэнне.
2. перан. Хваляванне, узрушэнне, узбуджэнне. Браджэнне розумаў. Рэвалюцыйнае браджэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэро́іды, ‑аў; адз. стэроід, ‑у, М ‑дзе, м.
Група арганічных рэчываў расліннага і жывёльнага паходжання, якія маюць важнае значэнне для жыццядзейнасці арганізмаў і часта прымяняюцца ў якасці лекавых сродкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ПАРНІКО́ВЫЯ ГА́ЗЫ»,
газы, якія выдзяляюцца ў парніках пры гніенні арганічных угнаенняў. Іх выдзяленне залежыць ад т-ры, вільготнасці і мікраарганізмаў. Пры аэробным (кіслародным) гніенні ўтвараецца вуглякіслы газ, пры анаэробным (бескіслародным) — метан, вадарод, часткова вуглякіслы газ, злучэнні серы і інш. Для прадухілення атручэння раслін «П.г.» сяўбу насення і пасадку расады ў парніках праводзяць праз 2—4 дні пасля ўнясення гною ў глебу, перыядычна праветрываюць.
У.П.Пярэднеў.
т. 12, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)