палі́пны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і паліпавы. Паліпныя арганізмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неаргані́чны, -ая, -ае.

1. Які не ўключае ў сябе жывыя арганізмы; нежывы.

Неарганічная прырода.

2. Які адносіцца да нежывой прыроды.

Неарганічныя рэчывы.

Неарганічная хімія — раздзел хіміі, які вывучае састаў, уласцівасці і пераўтварэнні рэчываў нежывой прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагакле́тачны, ‑ая, ‑ае.

У біялогіі: які складаецца з вялікай колькасці клетак. Мнагаклетачныя арганізмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмафі́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да тэрмафіла; з’яўляцца тэрмафілам. Тэрмафільныя арганізмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмафо́бны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да тэрмафоба; з’яўляецца тэрмафобам. Тэрмафобныя арганізмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

планкто́навы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да планктону, які з’яўляецца планктонам. Планктонавыя арганізмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пелаги́ческий пелагі́чны;

пелаги́ческие отложе́ния геол. пелагі́чныя адкла́ды;

пелаги́ческие органи́змы пелагі́чныя аргані́змы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анаэро́бы, ‑аў; адз. анаэроб, ‑а, м.

Арганізмы, якія могуць жыць без свабоднага кіслароду; проціл. азробы.

[Ад грэч. an — без, aēr — паветра і bios — жыццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыябіяло́гія, ‑і, ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае дзеянне на жывыя арганізмы нізкіх і звышнізкіх тэмператур.

[Ад грэч. krýos — холад, мароз і слова біялогія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аэро́бы, ‑аў; адз. аэроб, ‑а, м.

Арганізмы, якія не здольны жыць без свабоднага кіслароду; проціл. анаэробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)