фотааб’екты́ў, ‑тыва, м.

Аб’ектыў фатаграфічнага апарата. Відаць, загадвалі яму [юнаку] спецыяльна глядзець у фотааб’ектыў, калі рабілі гэты здымак. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семафо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сігнальнае прыстасаванне на чыгунцы, якое паведамляе, што пуць свабодны або заняты.

2. У флоце: спосаб зрокавай сігналізацыі флажкамі, рукамі або пры дапамозе спецыяльнага апарата.

|| прым. семафо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АКТЫ́ЎНЫ ЎЧА́СТАК у касманаўтыцы,

адрэзак траекторыі палёту касм. лятальнага апарата, калі працуюць ракетныя рухавікі. Заканчваецца звычайна ў месцы, дзе касм. аб’ект аддзяляецца ад ракеты-носьбіта і выходзіць на зададзеную траекторыю руху. У залежнасці ад месца старту палёт касм. апарата можа складацца з чаргавання актыўнага ўчастка з пасіўнымі (без работы ракетных рухавікоў).

т. 1, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кішэ́чнік, ‑а, м.

Частка стрававальнага апарата чалавека і жывёл, якая пачынаецца за страўнікам і заканчваецца прамой кішкай; сукупнасць кішак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотафі́ніш, ‑у, м.

Прыбор, які складаецца з секундамераў і кіназдымачнага апарата, прызначаны для дакладнага вызначэння фінішу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Механі́зм ’частка машыны, прылады, апарата’, ’унутраны лад, сістэма чаго-небудзь’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83) — з рус. механизм, якое з еўр. моў, утворанае ад новалац. mechanismus на падставе ст.-грэч. μηχανέ ’інструмент’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касмаба́чанне, ‑я, н.

Тэлевізійныя перадачы з касмічнага апарата або на вялікія адлегласці праз штучны спадарожнік Зямлі як рэтранслятар. Савецкае касмабачанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

respirator [ˈrespəreɪtə] n.

1. med. прыбо́р для шту́чнага дыха́ння;

She was put on a respirator. Яе падключылі да апарата штучнага дыхання.

2. процівага́з, рэспіра́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АВАРЫ́ЙНАГА ВЫРАТАВА́ННЯ СІСТЭ́МА ў касманаўтыцы, бартавая сістэма для выратавання экіпажа касм. карабля ў выпадку аварыі ракеты-носьбіта. Пры аварыі на старце і на пачатковым участку палёту забяспечвае катапультаванне касманаўтаў з касм. карабля з наступным спускам іх на парашутах або аварыйнае аддзяленне спускальнага апарата і адвод яго ад ракеты-носьбіта на бяспечную адлегласць (з дапамогай спец. ракетнага цвердапаліўнага рухавіка) з далейшым прызямленнем апарата з экіпажам на парашуце. Пры аварыі ракеты-носьбіта на вял. вышынях выратаванне экіпажа ажыццяўляецца аддзяленнем спускальнага апарата (ці ўсяго касм. карабля) ад ракеты-носьбіта з наступным палётам яго па траекторыі спуску і тармажэннем у атмасферы і пасадкай. Для памяншэння перагрузак выкарыстоўваецца кіроўны спуск з аэрадынамічнай якасцю.

т. 1, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

катапультава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.

1. Выкінуцца (выкідацца) з лятальнага апарата з дапамогай катапульты.

2. толькі незак. Зал. да катапультаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)