клас ферментаў, якія каталізуюць рэакцыі негідралітычнага адшчаплення ад субстратаў груп атамаў з утварэннем двайных сувязей, і рэакцыі далучэння атамаў і груп атамаў па двайных сувязях. Падзяляюць на вуглярод-вуглярод-Л., вуглярод-азот-Л., вуглярод-кісларод-Л. і інш. Пашыраны ў прыродзе, удзельнічаюць у працэсах абмену рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗО́ЛЫ,
пяцічленныя гетэрацыклічныя злучэнні, якія маюць у цыкле атамы вугляроду і не менш як два гетэраатамы, адзін з іх азот. Да азолаў належаць аксазол, імідазол, піразол, тыязол і інш. Маюць араматычныя ўласцівасці. Уваходзяць у састаў прыродных злучэнняў і лекаў (вітаміны B1 і B12, амідапірын, анальгін, гістыдзін і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
азатыза́цыя
(ад азот)
насычэнне паверхневага слоя стальных вырабаў азотам, каб надаць ім цвёрдасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КО́КСАВЫ ГАЗ,
гаручы газ, адзін з прадуктаў каксавання каменнага вугалю. Асн. кампаненты К.г. (у % па аб’ёме): вадарод (58—62), метан (24,5—26,5), аксід (5—7) і дыаксід вугляроду (1,5—3), азот (2—3,5). Выбухованебяспечны, таксічны. Найніжэйшая цеплата згарання 18—18,5 МДж/м³. Выкарыстоўваюць як паліва для прамысл. печаў, газавых рухавікоў, сыравіну ў хім. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВІННАМЫ́СК,
горад у Стаўрапольскім краі, у Расіі, на р. Кубань. 131,9 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: эл.-тэхн., машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая (ф-кі камвольна-прадзільная, пач. перапрацоўкі воўны), харчовая; ВА «Азот». ГРЭС. Філіял Стаўрапольскага політэхн. ін-та. Краязн. музей. У Н. пачынаецца Нявіннамыскі канал (падае ваду з р. Кубань у р. Егарлык).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
азі́д
(ад азот + гр. eidos = выгляд)
соль азоціставадароднай кіслаты; выкарыстоўваецца пераважна як выбуховае рэчыва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
азато́лы
(ад азот + -ол)
матэрыялы, блізкія да цэлюлозных валокнаў, якія з’яўляюцца паўпрадуктамі для атрымання азафарбавальнікаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нітра-
(ад гр. nitron = салетра)
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «азот», «азотны».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
звя́заны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад звязаць. // Які цягне за сабой што‑н., абумоўлівае што‑н. Работа рэвізора звязана з раз’ездамі.
2.узнач.прым. Пазбаўлены свабоды, лёгкасці, натуральнасці. Звязаныя рухі.
3.узнач.прым. Злучаны з чым‑н., не свабодны. Звязаны азот. Звязаны кісларод.// Які знаходзіцца ў скрытым, патэнцыяльным стане. Звязаная энергія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫПТА́НДЫ,
макрагетэрацыклічныя злучэнні, што маюць некалькі цыклаў, у якіх гетэраатамы (кісларод, азот, сера) злучаны паміж сабой этыленавымі масткамі. Вадкасці ці крышт. рэчывы. Раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках. Утвараюць з катыёнамі шчолачных, шчолачназямельных і некат. інш. металаў трывалыя комплексы — крыптаты. Выкарыстоўваюць як каталізатары, высокаселектыўныя сарбенты і экстрагенты для металаў.
Да арт.Крыптанды. Структурная формула 4,7,10,16,19,24-гексаокса-1, 13-дыазабіцыкла [11.8.5] гексказану.