мякі́на, ‑ы, ж.

Адходы, якія застаюцца пасля абмалоту і ачысткі зерневых, бабовых культур і лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідро́л

(ням. Hydrol)

адходы крухмальнай вытворчасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шалупі́нне, -я, н., зб.

1. Шалупіны; адходы пасля ачысткі пладоў, бульбы і пад.

Зварыць бульбу ў шалупінні.

Ш. ад бульбы.

2. перан., чаго і якое. Што-н. непатрэбнае, лішняе, наноснае.

Адсейваць важнае ад выпадковага шалупіння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачо́с, ‑у, м.; зб.

Адходы пры часанні воўны і пад.; тое, што і ачоскі. Ільняны ачос. Ваўняны ачос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаме́рыны, ‑рын; адз. няма.

Адходы пасля выціскання соку або алею з чаго‑н. Бурачныя жамерыны. Карміць свіннёй жамерынамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утылізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Знайсці (знаходзіць) прымяненне чаму‑н., ужыць (ужываць) з карысцю. Утылізаваць адходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́лес

(фр. mélasse)

кармавая патака, адходы цукровай вытворчасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флатацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да флатацыі, прызначаны для флатацыі. Флатацыйны апарат. // Які атрымліваецца ў працэсе флатацыі. Флатацыйныя адходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЖЫВЁЛЬНЫЯ КАРМЫ́,

прадукты жывёльнага паходжання і адходы іх перапрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца на корм с.-г. жывёлам. Найб. пашыраныя Ж.к.: малако і прадукты яго перапрацоўкі (адгон, сыроватка, маслёнка і інш.), адходы мясакамбінатаў (мука мясная, мяса-касцявая. крывяная, субпрадукты і інш.), рыбакамбінатаў (мука рыбная і інш.), птушкафабрык і інкубатарных станцый (мука з гідралізатаў пер’я, тумакі, заморкі), зверабойнага промыслу (мяса цюленяў і інш. жывёл і мука з іх туш), а таксама мясцовыя Ж.к. (кукалкі тутавага шаўкапрада, малюскі, азёрныя рачкі і інш.) Ж.к. маюць шмат біялагічна паўнацэннага пратэіну, багатыя вітамінамі, макра- і мікраэлементамі.

т. 6, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕДАВУ́ХА,

традыцыйны мядовы напітак беларусаў і інш. народаў. Мёд ці адходы пры медагонцы разбаўляюць гатаванай вадой, дадаюць дрожджы, хмель і трымаюць 6—8 сутак у халодным месцы.

т. 10, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)